Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️“Краіне патрэбная новая палітыка, канкрэтныя прапановы і план развіцця, а не паўтарэнне ўсяго старога”, – кажа палітык і філосаф Анатоль Ляўковіч.

‼️Ён упэўнены, што палітычны рэжым адчуў у 2020 годзе і працягвае адчуваць сваё хісткае становішча. Але праз ціск сітуацыю магчыма ўтрымаць на нейкі тэрмін, а не на доўгую перспектыву.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Ляўковіч #улада #палітык #рэпрэсіі #змены
⚡️Восем польскіх памежнікаў і беларуса абвінавачваюць у кантрабандзе

🔸Паводле следчых, злачынная група дзейнічала са жніўня 2017 года па травень 2018 года, забяспечвала перавозку і продаж тавараў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#памежнікі #кантрабанда #мяжа #тавары #суд
⚡️⚡️ У Драгічыне затрымалі больш за 20 чалавек

“Людзі, якіх затрымалі, займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю. Таксама адна з асаблівасцяў - у большасці з затрыманых дзеці знаходзяцца за мяжой. Ці мела гэта нейкае значэнне - не ведаю», - распавядае сваяк аднаго з затрыманых.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Драгічын #затрыманні #прадпрымальнікі #сілавікі
‼️ У Беларусі кіберзлачынцы ўсё больш практыкуюць “фішынг”

‼️ Ёсць некалькі досыць простых правілаў, як абараніцца ад злачынцаў у ІТ-сферы. Распавядае юрыст Таварыства абароны правоў спажыўцоў Мікалай Навумаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#фішынг #злачынцы #Навумаў #ІТ #абарона
"Напраўду, мяне захоплівае мой народ, наколькі ён кансалідаваны ў сваім жаданні, як можна хутчэй пабачыць перамогу ў нашай краіне. І еднасць цяпер на высокай хвалі, я спадзяюся, што не стоміцца ўкраінскі народ змагацца".

Журналістка Ксенія Максымлюк, якая знаходзіцца ў Тэрнопалі, распавяла ў нашым эфіры пра змаганне украінцаў супраць расейскай агрэсіі, паветраныя трывогі ў горадзе і чаму нельга спыняцца дапамагаць ЗСУ.

Цалкам гутарку можна паслухаць на Радыё Рацыя
📌 Лукашэнка папярэджвае свет аб «вялікай вайне».
📌 Пуцін правёў таямнічую сустрэчу на фоне чутак пра аб’яднанне Беларусі і Расеі.
📌 У Венгрыі прайшлі пратэсты малога бізнэсу супраць падатковай рэформы.
📌 Гішпанія: новы закон аб злачынствах эпохі дыктатара Франка.
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #беларусы_і_вайна #Венгрыя #Гішпанія

📷 focus.ua

Больш на сайце Радыё Рацыя.
У брытанскім Мінабароны ацанілі расейскія страты ў 50 тысяч чалавек

Кіраўнік абароннага ведамства Вялікабрытаніі Энтані Радакін у нядзельным эфіры BBC One заявіў, што 50 тысяч расейскіх салдат або загінулі, або атрымалі раненні, паведамляе The Guardian.

Паводле яго слоў, Расея страціла больш як 30 працэнтаў сваёй баяздольнасці на сушы, знішчана амаль 1700 расейскіх танкаў і амаль 4000 баявых браніраваных машын, якія належаць Расеі, і гэта дае Украіне ўпэўненасць у перамозе.

#вайна_ва_Украіне #Энтані_Радакін #Мінабароны_Вялікабрытаніі

📷 vesty.co.il
📌 У новаадкрыты Музей вольнай Беларусі было перададзена шмат памятных рэчаў, звязаных з беларускімі пратэстамі, якім ужо амаль два гады.

📌 Гэтыя рэчы стануць экспанатамі, якія будуць нагадваць, як актыўна беларусы змагаюцца за свабоду і незалежнасць, хоць не заўсёды ўдаецца дасягнуць мэтаў, якія былі пастаўленыя, а некаторыя людзі за імкненне да свабоды і справядлівасці плацяць самую высокую цану – цану свайго жыцця.

📌Адкрыццё Музею вольнай Беларусі адбылося ў нядзелю ў цэнтры Варшавы на вуліцы Фоксаль, 11.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 "Тэрарыста" з Мазыра асудзілі на восем год калоніі ўзмоцненага рэжыму

📌 У Гарадзенскім абласным судзе вынесены прысуд 28-гадоваму мазырчуку Яўгену Збароўскаму, якога напрыканцы чэрвеня 2022 года ўнеслі ў “спіс тэрарыстаў”.

📌 Яго абвінавацілі адразу па 9 артыкулах Крымінальнага кодэкса, а сам судовы працэс доўжыўся з 14 лютага па 2 чэрвеня, амаль чатыры месяцы.

📌 Паводле матэрыялаў справы, Яўген Збароўскі ў жніўні мінулага года адправіў у Telegram тэксты аб метадах вырабу гаручых рэчываў, запальных гранат, вызначэнні аб'ектаў для знішчэння і пашкоджання, стварыў умовы для арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца пагромамі, падпаламі і знішчэннем маёмасці.

📌 А на тэрыторыі Расіі (у Бранскай вобласці) купіў агнястрэльную зброю – пісталет Макарава і не менш 46 патронаў да яго.

📌 Абвінавачаны Збароўскі сваю віну прызнаў часткова, патлумачыў, што ён быў нязгодны з вынікамі выбараў прэзідэнта Беларусі, і менавіта таму вырашыў дзейнічаць актыўна.

spring96.org
📌Еўракамісія хоча дамовіцца з Азербайджанам аб павелічэнні паставак газу.

📌 Сёння ў Баку прыедзе старшыня ЕК Уршуля фон дэр Ляен і еўракамісар па энергетыцы Кадры Сімсан.

📌 «Ва ўмовах, калі Расея працягвае ператвараць свае энергапастаўкі ў зброю, дыверсіфікацыя нашага энергетычнага імпарту - прыярытэт для Еўразвяза», - пракаментавалі візіт у ЕК.

📌 Еўразвяз і Азербайджан працягваюць перамовы аб новым усёабдымным пагадненні, якое будзе датычыцца і энергетычнай сферы.

reform.by
📌 Сфатаграфавалася на фоне барабаншчыкаў і атрымала тры гады "хатняй хіміі".

📌 Анастасію Санкоўскую затрымалі 31 сакавіка 2022 года. Спачатку яе асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а потым прад’явілі абвінавачанне ва ўдзеле ў паслявыбарных акцыях пратэсту — нібыта яна пад час акцый пратэсту разам з іншымі ўдзельнікамі перакрывала вуліцы.

📌 Падставай для крымінальнага пераследу былі фотаздымкі ў яе мабільным тэлефоне, на якіх Санкоўская зафіксаваная ў момант руху па праезнай частцы дарогі на фоне барабаншчыкаў.

📌 14 ліпеня суд пастанавіў прызнаць Анастасію Санкоўскую вінаватай і прысудзіў ёй абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады (“хатняя хімія”).

📌 Жанчыну вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

spring96.org
📌 Расклаў агонь на чыгунцы, каб спыніць цягнікі з расейскімі войскамі, а цяпер стане перад судом за акт тэрарызму.

📌 Сяргея Глябко са Стоўбцаў вінавацяць у «акце тэрарызму» і «наўмысным псаванні чыгуначных шляхоў з мэтаю здзяйснення акту тэрарызму».

📌 Паводле следства, Сяргей Глябко ў сакавіку расклаў вогнішча перад праездам пасажырскага цягніка па чыгунцы. Машыніст не паспеў экстрана затармазіць, таму цягнік праехаў над агнём. Праз некаторы час да гэтага месца набліжаўся грузавы цягнік з вугалем. Ён паспеў спыніцца дзякуючы папярэджанню ад дыспетчараў.

📌 Справу Глябко пракуратура накіравала ў суд.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 17 ліпеня ў Нью-Ёрку адбыўся традыцыйны Марш Паняволеных Народаў.

📌 Беларусы таксама прынялі ўдзел у штогадовым мерапрыемстве.

📌 Марш традыцыйна праводзіцца Камітэтам Паняволеных Народаў у рамках афіцыйна абвешчанага яшчэ ў 1959 годзе Тыдня Паняволеных Народаў.

novychas.online
📌 Родныя па-ранейшаму не ведаюць дзе адбывае пакаранне Паліна Шарэнда-Панасюк.

📌 Улады робяць усё, каб у родных і знаёмых палітвязняў было мінімум інфармацыі пра тое, дзе яны знаходзяцца і як сябе адчуваюць. Гэта – метад псіхалагічнага ціску не толькі на Берасцейшчыне, але і ў цэлым у Беларусі.

📌 У цяперашніх умовах да палітвязняў вельмі рэдка даходзяць лісты, і часта іх пазбаўляюць сустрэч з роднымі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 За мінулыя суткі з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 47 чалавек.

📌 Памежная служба паведаміла ў Twitter, што мігранты спрабавалі перайсці мяжу праз пойму ракі Лясная Правая.

📌 Сярод іх былі грамадзяне ПАР, Пакістану і Туркменістану. «Затрыманыя прыбылі ў Беларусь з Расеі», – паведамілі памежнікі.

📌 Спроба перасячэння мяжы была зафіксаваная ў раёне, які ахоўваецца заставай у Белавежы. У гэтым месцы польскія салдаты затрымалі групу з 31 чалавека.
📌 З 1 ліпеня, калі бязвізавы рэжым пачаў дзейнічаць для грамадзянаў Польшчы, у Беларусь прыехалі 1020 палякаў.

📌 За мінулы тыдзень Беларусь па «бязвізе» наведалі больш за 15 тысяч замежнікаў. З 15 па 17 ліпеня ў Беларусь прыехалі 4313 грамадзян Літвы, 571 неграмадзянін і 1 913 грамадзян Латвіі, а таксама 272 грамадзяніна Польшчы.

📌 З 15 красавіка «бязвізам» скарысталіся 84 888 грамадзян Літвы, 10 565 неграмадзян і 33 399 грамадзян Латвіі.
📌 Бібліятэкарку прызналі "тэрарысткай" і судзяць за каментар па "справе Зельцэра".

📌 Сёння ў Менскім абласным судзе працягваецца працэс па справе Юліі Чамлай — маладой жанчыны, якую затрымалі за каментар па "справе Зельцэра". Яе абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: "Абраза прадстаўніка ўлады" і "Распальванне варожасці або варажнечы".

📌 Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай, а Камітэт дзяржбяспекі — "асобай, якая мае дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

📌 Агуам за каментары пасля гібелі супрацоўніка КДБ у Беларусі былі затрыманыя амаль 200 чалавек.

spring96.org
📌 Украінская разведка не бачыць перадумоў наступу з Беларусі

📌 Мінабароны Украіны выступіла з заявай, у якой падзялілася інфармацыяй аб беларускіх вайсковых падраздзяленнях.

📌 У Беларусі адбываецца ратацыя падраздзяленняў, захоўваецца прысутнасць расейскіх ракетных войскаў і авіяцыі, але пакуль што не ствараецца магутных ударных груповак, якія маглі б пагражаць новым уварваннем на тэрыторыю Украіны з поўначы па зямлі, заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі падчас нацыянальнага тэлемарафона.

novychas.online
‼️Палітзняволеную шматдзетную маці Юлію Лаптановіч асудзілі да 5 гадоў калоніі

У Гарадзенскім абласным судзе агучылі прысуд актывістцы з Пружанаў Юліі Лаптановіч, якую ўтрымліваюць за кратамі дзевяць месяцаў. Суддзя Віктар Сянько прызнаў палітзняволеную вінаватай па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзіў да пяці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, суд прызначыў Лаптановіч штраф памерам 608 рублёў. Віну сваю Юлія прызнала часткова.

Год таму Юлію і яе мужа Ігара асудзілі па «справе карагодаў». Ігара адправілі ў калонію, а жанчыне прысудзілі «хатнюю хімію». Праз некалькі месяцаў Юлію затрымалі па новай крымінальнай справе. На волі іх чакаюць трое дзяцей.

Крыніца: https://t.me/viasna96
🎤🎸Калі адчуваю, што энергія са сцэны вяртаецца ў залу, і з залы – да мяне, гэта вельмі файна. Я ведаю, што я зрабіў штосьці добрае. Самы яркі момант – гэта першыя апладысменты.👏👏👏

У Варшаве беларускі музыка Павел Бялінскі зладзіў дабрачынны канцэрт. Дарэчы, ён адначасова грае на трох інструментах.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Бялінскі #канцэрт #Варшава #сцэна