Беларускае Радыё Рацыя
1.25K subscribers
31.6K photos
100 videos
10 files
25K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🎤 Гурт KRІWI: Галоўнае свята беларусаў яшчэ наперадзе!

Госці Рацыі - удзельніцы гурта KRІWI. Яны распавядаюць пра сучасны стан беларускай культуры, наколькі добра наладжаны працэс перадачы народнай традыцыі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#KRІWI #гурт #фальклор #традыцыі
‼️ Беларускі ПЭН-цэнтр атрымаў рэгістрацыю ў Польшчы

Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале арганізацыі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#ПЭН #рэгістрацыя #Польшча #пісьменнікі
🙏 Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Дзень святых апосталаў Пятра і Паўла

🔸Як адзначае святар Аляксандр Лаўрыненка, перадусім Пётр і Павел зрабілі вялікую асветніцкую працу і пакінулі багатую спадчыну

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Пётр_і_Павел #свята #праваслаўныя #Лаўрыненка
📌"Гэта актыўная праца, каб зламаць псіхалагічна і прынізіць”, - кажа грамадская дзяячка з Пінска Вераніка Іванова.

📌У сеціве з’явілася мапа Беларусі, дзе па населеных кропках краіны размешчаныя асабістыя дадзеныя беларусаў-добраахвотнікаў і іх сваякоў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#добраахвотнікі #Украіна #вайна #Іванова #ціск
‼️У Варшаве адбудзецца сумесны выступ беларускіх гуртоў “Znich” і “Relikt”.

🎤🎸🎺Імпрэза адбудзецца 13 ліпеня і будзе прымеркаваная да Купалля і фэсту “Купальскае Кола”.

“Гэта не першая нашая супраца з гуртом “Relikt”, – зазначае ініцыятар канцэрту, лідар гурта “Znich” Алесь Таболіч.

Больш на Радыё Рацыя
‼️Беларускі музей у Гайнаўцы перажывае няпростыя часы.

📌Спачатку пандэмія, а пазней палітычныя рэпрэсіі і разрыў сувязяў з афіцыйным беларускім бокам, прывялі да спынення патоку турыстаў і фінансавых праблем.

Але музей надалей працуе і запрашае ўсіх ахвотных, у тым ліку прадстаўнікоў беларускай дыяспары.

"Сапраўды, у нас ёсць, што паглядзець. І людзі, якія да нас прыязджаюць, нават могуць сказаць, што тут можна шмат часу правесці і паразмаўляць і сустрэцца з людзьмі з таго самага асяроддзя", - кажа дырэктар установы - Тамаш Ціханюк.

Больш на Радыё Рацыя
☦️У Малешах усталёўваюць помнік на магіле св. Марыі Петручук

🙏Марыя Петручук стала ахвярай нападу, здзейсненага 2 лютага 1946 г. на вёску аддзелам польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса, псеўданім «Буры».

Тады Марыя супраціўлялася згвалтаванню. За гэта яна заплаціла жыццём.

☦️У 2020 годзе Святы Сабор Біскупаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы залічыў Марыю Петручук да ліку святых мучанікаў Холмскіх і Падляшскіх.

Помнік з'явіцца дзякуючы грамадскай ініцыятыве «Наша памяць» і Беларускаму гістарычнаму таварыству.

📷 БГТ

Больш на Радыё Рацыя
❗️Адразу некалькі цэнтраў беларускай палітычнай эміграцыі намагаюцца давесці заходнім партнёрам і афіцыйнаму Кіеву тэзу пра “акупацыю” Беларусі.

📌Аргументацыйная база лідараў апазіцыі простая: з 24 лютага, калі тэрыторыя Беларусі была выкарыстаная РФ у якасці плацдарму для нападу на Украіну🇺🇦, гаварыць пра суверэнітэт Беларусі не выпадае.

На гэтым фоне ў экспертных колах распачаліся дыскусіі адносна таго, як акрэсліць актуальны статус Беларусі.

❗️Гэта вельмі важна як з пункту гледжання выбудоўвання стратэгіі ўзаемадзеяння з нашай краінай, так і для будучыні Беларусі як незалежнай дзяржавы.

Чытаем блог Міколы Бянько "Ахвяра альбо суагрэсар?"

#вайна #Украіна #акупацыя #апазіцыя #Беларусь
📌 Беларускамоўныя паштоўкі, плакаты, упрыгожванні, налепкі і розныя забавы не першы год рыхтуюць і выпускаюць Сяргей і Тамара Бахуны з Берасця.

📌Сёлета яны плануюць выпуск новых паштовак і налепак з серыі “Гарады Беларусі”, а таксама ёсць задумкі па ўшанаванні класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Больш на Радыё Рацыя
‼️Помнік Івану Шамякіну з’явіцца ў Добрушы

📌Помнік будзе ўрачыста адкрыты 3-га верасня падчас сёлетняга святкавання Дня пісьменства і друку ў Добрушы.

📌Пераможцамі конкурсу эскізных праектаў па стварэнні помніка сталі выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Канстанцін Касцючэнка і Уладзімір Піпін.

Цяпер у майстэрні скульптары працуюць над стварэннем помніка ў натуральную велічыню.

📌Помнік будзе выкананы з бронзы, вышынёй 2,5 м і на амаль аднаметровым пастаменце. Работы будуць завершаны да канца жніўня.

📷 ont.by
Роза Турарбекава: На прыкладзе Беларусі ў Каракалпакстане чакаем на абмежаванні ў сферы правоў чалавека

Беларусь і Каракалпакстан апынуліся ў вельмі падобных сітуацыях- лічыць экспертка вельмі падобныя Роза Турарбекава.

Чытай больш:
‼️Беларускіх і расейскіх спартоўцаў могуць не дапусціць да Алімпіяды 2024 года ў Парыжы.

Сябра МАК, былы кіраўнік Сусветнага антыдопінгавага агенцтва Крэйг Рыдзі
назваў шанцы Беларусі і Расеі вярнуцца ў сусветны спорт і трапіць на Алімпійскія гульні „малаверагоднымі”.

❗️Кваліфікацыя да Алімпійскіх Гульняў ужо пачынаецца, а беларускія і расейскія спартсмены адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў (за асобнымі выключэннямі — веласпорт, дзюдо і тэніс), і не могуць у ёй паўдзельнічаць.

📷 metaratings.ru
Штомесяц Беларускі ПЭН складае хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры.

Ён працягне сваю працу, нягледзячы на палітычную сітуацыю

Чытай на сайце Рацыі!
📌 Агляд прэсы: “не граць на руку»

🔻Беларуская армія як пасрэднае фармаванне са састарэлай тэхнікай.

🔻Літва не гатова да рашэнняў па транзіце ў Калінінград.

🔻25 гадоў стратэгічнаму партнёрству ЗША і Румыніі.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя.

#вайна #Літва #Румынія #ЗША #войска
‼️Госця Рацыі - Вольга Марозава

😢Страціць Радзіму, калі табе 47 і ты ўсё нажыў для нармальнага жыцця, калі побач з табой твае родныя і сябры - вельмі не проста. Але па-іншаму не можа быць, калі табе пагражае на Радзіме турма.

🔸Пра гэта распавядае Вольга Марозава з Браслава, якая ўжо другі год жыве ў Варшаве з сям´ёй.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Марозава #Радзіма #Браслаў #Варшава
🤔Як мяркуеце, колькі ў сучасных беларусаў засталося мужнасці старадаўніх літвінаў?

13 ліпеня 1508 году адбылася бітва пад Воршай!

Восенню Маскоўская дзяржава распачала новую вайну за землі, якія лічыла «спрадвеку сваімі» — сучасныя Беларусь і Ўкраіну, хоць яны ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага й пад уладаю Масквы ніколі не былі.

Вялікі князь Жыгімонт Стары здолеў сабраць пад свае сьцягі ў Менску крыху болей за 35 тысячаў ваяроў.

Агульная колькасьць маскоўскага коннага войска пад камандаваньнем ваяводы баярына Івана Андрэевіча Чалядніна складала 80 тысячаў чалавек. Мелася артылерыя нявызначанага складу й колькасьці, але без цяжкіх гарматаў.
У нераўным баі Літоўскія войскі перамаглі.

Літвіны даказалі, што яны сапраўды вялікі народ і гатовы мужна змагацца за сваю Айчыну перад любой навалай. Ці дакажуць гэта беларусы?

📷Belart
Чаму беспілотныя лятальныя апараты беларускай распрацоўкі “не пайшлі ў серыю”?

Чаму перспектыўныя баявыя беспілотныя лятальныя апараты беларускай распрацоўкі “не пайшлі ў серыю” і не стаяць на ўзбраенні беларускага войска? Распавядае аналітык праекту “Беларусь сэк’юрыты блог” Леанід Спаткай:

"Беларускія распрацоўкі на сённяшні дзень існуюць у штучных экзэмплярах, і асноўная, вось, прычына таму, што беларускія беспілотнікі не пайшлі ў тыраж – усё ўпіралася ў рухавікі і фінансаванне, тым больш прабіцца на гэты вось рынак беспілотнікаў вельмі складана. Таму што фактычна там дамінуюць зараз акрамя Злучаных Штатаў, гэта тая ж Турцыя, той жа Іран, Кітай – і Беларусь з яе, вось, невялікімі магчымасцямі, Беларусі прабіцца, ну, проста нерэальна"

У сучасных войнах беспілотная авіяцыя – від узбраення, які развіваецца найбольш дынамічна. У супрацы з артылерыяй беспілотнікі з’яўляюцца цяпер сапраўднымі “багамі вайны”.
Ва Украіне затрымалі беларускага памежніка за незаконнае перасячэнне мяжы

Ва Украіне затрымалі беларускага памежніка за незаконнае перасячэнне мяжы. Інцыдэнт здарыўся 29 чэрвеня ў 13:20. Але вядома пра яго стала пасля таго, як апублікавалі адпаведнае судовае рашэнне: беларускага памежніка пакаралі арыштам.

Грамадзянін Беларусі, які служыць старшыной па матэрыяльным забеспячэнні ў Берасцейскай памежнай групе, перасек мяжу па-за пунктам пропуску на тэрыторыі Ковельскага раёна Валынскай вобласці. Як вынікае з рашэння ўкраінскага суда, беларускага памежніка пакаралі арыштам на двое сутак з 29 чэрвеня.

Магчыма, ён ужо вызвалены і вярнуўся дадому. Таксама ён мусіў сплаціць 496 грыўняў судовага збору. Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі напярэдадні паведаміў, што інцыдэнтаў, звязаных з вайскоўцамі памежнай службы, не было.

📷hrodna.life