Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📷 🎥 Суботнім вечарам старая камяніца па адрасе: вул. Сабескага, 22 стала «кінатэатрам» пад адкрытым небам. 📷 На фасадзе будынку дэманстраваліся фотаздымкі жыхароў Беластока Баляслава Аўгустыса амаль стогадовай даўніны.

📌 Такі вечаровы фотапаказ – адно з мерапрыемстваў па ратаванні 13 старых дамоў горада ў межах праекту «У выратаванне старых дамоў», які рэалізуецца беластоцкай кааліцыяй 9 няўрадавых арганізацый і нефармальных груп.

#Беласток #Баляслаў_Аўгустыс #ратаванне_старых_камяніц #Уршуля_Дамброўская #Гжэгаж_Дамброўскі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
⚪️🔴⚪️Беларускі Беластока: "Як і Ціханоўская гатовыя падтрымаць мужчын на «полі»!"

⚽️Падчас беластоцкага матчу ў падтрымку Аляксандра Івуліна беларускі-заўзятаркі правялі паралелі з нядаўняй прамовай Святланы Ціханоўскай у Мадрыдскім клубе, якая параўнала футбол і палітыку, дзе жанчыны вымушаны станавіцца на месцы сваіх зняволеных мужоў.

«Ціханоўская зрабіла правільна, калі слухала сваё сэрца. Яна працягнула справу свайго мужа. Яна не толькі вядзе мяч, яна – мой капітан», - выказалася вядомая беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна.

🏀Падчас матчу ў падтрымку Аляксандра Івуліна таксама была анансавана баскетбольная трэніроўка ад Кацярыны Сныцінай, якая пройдзе ў чацвер, 9-га чэрвеня, па адрасе: вул. Legionowa, 7, Беласток. Пачатак а 18-й. Уваход вольны.

#Аляксандр_Івулін #Беласток #беларускі #акцыя #салідарнасць
📌 Дырэктарку беларускага дзіцячага садка №14 у Беластоку хочуць замяніць. Бацькі супраць.

📌 Па выніках конкурсу на пасаду дырэктара дзіцячага садка №14 у Беластоку выбраны новы працаўнік, а даўняя дырэктарка ўстановы, Люцыя Неміровіч, у хуткім часе страчвае свае паўнамоцтвы. Бацькі выхаванцаў садка плануюць знайсці шлях абскарджання такога рашэння.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Беласток #беластоцкі_дзіцячы_садок_14 #беларусы_Беласточчыны
🎥 22 чэрвеня гістарычны клуб «Beer&History» ладзіць сваю першую сустрэчу і запрашае ўсіх на сумесны прагляд фільма Руслана Кулевіча пра Гародню 1930-40-х «Апошнія сведкі старога Гродна». Пачатак а 19.00.

Месца: B4 / Beer4u, Legionowa 14/16 lok. 2, Беласток.

🎬🎥 У цэнтры сюжэта — гісторыі карэнных гарадзенак пра 1930-я, савецкае «вызваленне» ў 39-м, нямецкую акупацыю і вымушаны ад’езд на Захад.

#клуб_Beer_History #Гародня #Беласток #міжваенная_Гародня #Руслан_Кулевіч
🔸„Адам Міцкевіч і рамантыкі перад традыцыяй віленскага філалагічнага асяроддзя”

🔸У Беластоку адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя.

🔸Яна ладзілася ў межах Года польскага рамантызму, прынятага Сеймам Рэспублікі Польшча.🇵🇱

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Міцкевіч #канферэнцыя #Беласток #Польшча
📌 Прафесар Лявон Тарасэвіч атрымаў званне доктара honoris causa Універсітэту ў Беластоку.

📌 Урачыстасць прысваення ганаровага звання суправаджалася выставай прац прафесара Тарасэвіча, пачынаючы з школьных гадоў, па працы, якія прэзентаваліся ў галерэях Варшавы, Стакгольму, Нью-Ёрка, Дубаю.

#Лявон_Тарасэвіч #Беластоцкі_ўніверсітэт #Беласток #выяўленчае_мастацтва #доктар_honoris_causa

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У самым цэнтры Беластока адкрылася фотавыстава пад адкрытым небам Адама Тухлінскага пад назвай „Бежанцы”.

📌 Фотавыстава даступная для агляду ўсімі жадаючымі на пляцы Яна Паўла ІІ, каля сядзібы галерэі Слендзінскіх, да 31-га ліпеня ўключна.

#фотавыства #Адам_Тухлінскі #Беласток #галерэя_Слендзінскіх #бежанцы #вайна_ва_Украіне

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️ Пры поўным аншлагу ў Беластоку прайшлі выступы стэндап-коміка Славы Камісарэнкі, якога ў Беларусі абвінавачваюць у паклёпе на Лукашэнку.

📌 Падчас выступаў у Беластоку Слава Камісаранка анансаваў падрыхтоўку новай праграмы на беларускай мове.

#Слава_Камісаранка #стэндап_комік #Беласток

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌Кулінарны майстар-клас па прыгатаванні традыцыйнага беластоцкага хлеба – бялыса

Пра тое, як такі варштат можа дапамагчы будынку 19-га стагоддзя ў аварыйным стане, разважаў гісторык, аўтар і даследчык Беластока🇵🇱 Веслаў Урубель.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Урубель #Беласток #хлеб #бялыс #майстар_клас
📌Гэта наша траўма. І мне хацелася, каб мы не толькі пакутавалі, але і смяяліся. Бо смех – гэта нашая зброя. Кніга і пра гэта таксама.

📌У Беластоку адбылася прэзентацыя рамана Аляксандра Чарнухі «Свиньи».

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Чарнуха #раман #прэзентацыя #Беласток #свінні
🎤Вольскі выступіў у Беластоку🎸

За больш чым паўтары гадзіны канцэрта Лявон Вольскі выканаў як раннія песні часоў NRM і «Крамбамбулі», так і хіты свайго сольнага праекту Volski.

🔸Музыка прызнаўся, што выступаючы на Падляшшы, штораз перажывае асаблівыя пачуцці.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Вольскі #канцэрт #Беласток #Падляшша #музыка
📌 У Беластоку ўшанавалі памяць габрэяў, загінулых 27 чэрвеня 1941 года. У гэты дзень нямецкія акупанты спалілі Вялікую сінагогу разам з сотнямі людзей, якія ў ёй знаходзіліся.

📌 Памяць ахвяр ушанавалі ўлады горада і беластачане. Сярод прысутных на мерапрыемствах былі прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі і ваявода падляшскі Богдан Пашкоўскі.

📌 Вялікая сінагога паўстала ў пачатку 20 стагоддзя на вуліцы Бажнічай, цяпер гэта Суражская. 27 чэрвеня 1941 года гітлераўцы загналі ў будынак сінагогі мужчын і хлопцаў габрэйскай нацыянальнасці і падпалілі будынак. Мяркуецца, што загінулі не менш за 700 чалавек.

#Беласток #сінагога_у_Беластоку #Тадэвуш_Трускаляскі #Богдан_Пашкоўскі

Фота: Miasto Białystok i Podlaski Urząd Wojewódzki w Białymstoku

Больш на сайце Радыё Рацыя.