Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📛 Беларускі спорт пад санкцыямі

🏋️‍♀️⛹️🤼‍♀️ Беларускі фонд спартовай салідарнасці звярнуўся да футбольных федэрацый шматлікіх краін з заклікам не прадастаўляць зборнай Беларусі спартовую інфраструктуру для правядзення міжнародных матчаў.

#БФСС #беларускі_спорт #санкцыі #вайна_ва_Украіне

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя
‼️Стала вядома пра затрыманне 30-гадовага айцішніка Андрэя Уткіна.

Ён нібыта сфатаграфаваў📷 калону расейскай🇷🇺 вайсковай тэхнікі ў Гомельскай вобласці.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беларускі_Гаюн #затрыманне #фотаздымкі #Уткін #айцішнік
‼️⚡️ Кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення Павел Латушка даў інтэрв’ю польскаму выданню Interia.
‼️⚡️ Пачалося стварэнне беларускага ўраду ў выгнанні.

#Павел_Латушка #Народнае_Антыкрызіснае_Упраўленне #Святлана_Ціханоўская #беларускі_урад_у_выгнанні #вайна_ва_Украіне

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Адзін са старэйшых беларускіх палітыкаў Вячаслаў Сіўчык прачытаў у Беларускім доме ў Варшаве другую лекцыю на тэму "Няскораная Беларусь: вяртанне ў Еўропу. Незалежнасць".

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Вячаслаў_Сіўчык #Беларускі_дом #Беларусь #незалежнасць
📌 Не стала старэйшага прадстаўніка беларускай дыяспары ў Францыі.

📌 14 красавіка на 85-ым годзе жыцця памёр Лявон Шыманец, брат старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы.

Радыё Рацыя выказвае спачуванні сям'і.

#беларускі_рух #Францыя #Лявон_Шыманец #Івонка_Сурвілла #памяць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌📖 145 гадоў з дня нараджэння Антона Грыневіча (1877-1937).

📖🎼📚 Антон Грыневіч збіраў беларускія народныя песні, ладзіў прыватную выдавецкую дзейнасць, якая існавала за яго ўласны кошт, вывучаў тэорыю музыкі і спеваў, удзельнічаў і сам арганізоўваў этнаграфічныя экспедыцыі па Беларусі, а таксама друкаваў свае музычна-фалькларыстычныя зборнікі.

#Антон_Грыневіч #беларуская_культура #беларускі_фальклор #этнаграфія #беларускі_рух #Язэп_Драздовіч

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Беларускі Чырвоны Крыж дапамагае ўкраінскім уцекачам

📌 Па афіцыйных дадзеных у Беларусь з Украіны прыехала 26 тысяч вымушаных уцекачоў.

📌 Першую дапамогу ў выглядзе жылля, харчавання і штодзённых рэчаў арганізоўвае Чырвоны Крыж.

📌 Пад пражыванне адведзеныя базы адпачынку, санаторыі і сацыяльныя дамы, у сярэднім у дзень на аднаго бежанца выдаткоўваецца каля 45 рублёў.

#вайна_ва_Украіне #украінскія_уцекачы #уцекачы_ў_Беларусі #Беларускі_Чырвоны_Крыж

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Уладзімір Хільмановіч: Хакей без супернікаў і клюшак

📌 Беларускі спорт, які падпаў за кампанію з расейскім пад заходнія санкцыі, працягвае дэградаваць.

📌 Яго развіццё ў выніку бяздумнай дзяржаўнай палітыкі і часцяком абсурднай ідэалогіі і так апошнія гады ледзь не ў вырай збіралася, ці, як яшчэ кажуць у народзе, ішло як галасок у пясок.

📌 А цяпер, калі бальшыня федэрацый па розных відах спорту ўжо адлучана ад пераважнай бальшыні важнейшых міжнародных спаборніцтваў, працягвае скочвацца на еўрапейскую ўзбочыну дарогі ды аматарскі ровень.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#беларускі_спорт #санкцыі #дэградацыя_беларускага_спорту #рэпрэсіі_адносна_спартоўцаў #ідэалогія_рэжыму
📖📚 Віктар Сазонаў названы лаўрэатам літаратурнай прэміі "Гліняны Вялес"

📖📚 Прэміяй адзначаны ягоны раман "Генетычны алфавіт", выдадзены праграмнай радай тыднёвіка «Ніва» (Беласток).

📖📚 Сёлета ў шорт-лісце прэміі было 9 кніг. З іх 3 зборнікі паэзіі, 6 кніг прозы і адна гістарычная кніга.

📖📚 «Гліняны Вялес» - найстарэйшая недзяржаўная літаратурная прэмія Беларусі, была заснаваная ў 1993 годзе Таварыствам Вольных Літаратараў. Прысуджаецца за лепшую мастацкую кнігу года.

#Віктар_Сазонаў #раман_Генетычны_алфавіт #Гліняны_Вялес #беларуская_літаратура #беларускі_раман

Больш на сайце Радыё Рацыя.
⁉️Што можа стаць дзейсным сродкам папулярызацыі беларускай мовы ў Беларусі?

Пытанні моўнай палітыкі абмеркавалі ў Віртуальнай кавярні ЗНО Беларускага Калегіюму падчас публічнай лекцыі «Беларусізацыя на маршы. Комплексы і радасці моўнай палітыкай беларусаў».

Больш на Радыё Рацыя #беларуская_мова #беларусізацыя #незалежнасць #Беларускі_калегіюм
⚪️🔴⚪️Беларускі Беластока: "Як і Ціханоўская гатовыя падтрымаць мужчын на «полі»!"

⚽️Падчас беластоцкага матчу ў падтрымку Аляксандра Івуліна беларускі-заўзятаркі правялі паралелі з нядаўняй прамовай Святланы Ціханоўскай у Мадрыдскім клубе, якая параўнала футбол і палітыку, дзе жанчыны вымушаны станавіцца на месцы сваіх зняволеных мужоў.

«Ціханоўская зрабіла правільна, калі слухала сваё сэрца. Яна працягнула справу свайго мужа. Яна не толькі вядзе мяч, яна – мой капітан», - выказалася вядомая беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна.

🏀Падчас матчу ў падтрымку Аляксандра Івуліна таксама была анансавана баскетбольная трэніроўка ад Кацярыны Сныцінай, якая пройдзе ў чацвер, 9-га чэрвеня, па адрасе: вул. Legionowa, 7, Беласток. Пачатак а 18-й. Уваход вольны.

#Аляксандр_Івулін #Беласток #беларускі #акцыя #салідарнасць
📌‼️ У Беларусі збіраюцца ліквідаваць незалежныя прафсаюзы. Генпракурор краіны Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны суд заяву аб спыненні дзейнасці шэрагу прафесійных аб'яднанняў.

📌 У паведамленні Генпракуратуры сцвярджаецца, што дзейнасць незалежных прафсаюзаў з 2020 года "набыла палітызаваны характар". Кіраўнікі і сябры прафсаюзаў, на думку ўладаў, займаліся "дэструктыўнай дзейнасцю". Па ўсіх фактах узбуджаны крымінальныя справы.

📌 Нагадаем, раней у Беларусі былі ліквідаваны сотні недзяржаўных арганізацый.

#незалежныя_прафсаюзы #Андрэй_Швед #Генеральная_пракуратура #Свабодны_прафсаюз_Беларускі #Беларускі_кангрэс_дэмакратычны_прафсаюзаў

reform.by
📌‼️ "Беларуская нацыянальная меншасць у Польшчы" - сустрэча з Яўгенам Вапам

📌 14 чэрвеня Беларускі Дом у Варшаве запрашае на сустрэчу з Яўгенам Вапам - кіраўніком Беларускага cаюза ў Польшчы, галоўны рэдактарам штотыднёвіка беларускае меншасці ў Польшчы «Нівы», дырэктарам Беларускага Радыё Рацыі.

📌 Арганізатар мерапрыемства: Беларускі Дом у Варшаве
ulica Kryniczna 6, 03-934 Warszawa, Polska. Пачатак: 18.00.

📌 Яўген Вапа распавядзе пра жыццё беларускай нацыянальнай меншасці на Падляшшы, пра тое, як у іх атрымліваецца захоўваць беларускую мову з пакалення ў пакалення і як яны падтрымліваюць дэмакратычныя змены ўнутры Беларусі.

#Яўген_Вапа #беларусы_Падляшша #Беларускі_Дом_у_Варшаве #беларусы_Варшавы #беларуская_дыяспара_ў_Польшчы
📌 У Беларускім Доме ў Варшаве адбылася сустрэча са старшынёй Саюза беларусаў у Польшчы, рэдактарам штотыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва», галоўным рэдактарам Беларускага Радыё Рацыя Яўгенам Вапам.

#Яўген_Вапа #беларусы_Варшавы #беларусы_Беласточчыны #Беларускі_дом_у_Варшаве #беларускі_рух


📷 Беларускае Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌📖 15 чэрвеня Беларускі Дом у Варшаве запрашае на лекцыю гісторыка ды пісьменніка Уладзімера Арлова «Беларусь — аванпост еўрапейскай цывілізацыі». Пачатак 18.00.

#Уладзімер_Арлоў #Варшава #лекцыі_па_гісторыі #Беларускі_дом_у_Варшаве #беларусы_Варшавы

Больш на сайце Радыё Рацыя.