Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🇺🇦🇵🇱У Кіеве адбыліся ўкраінска-польскія міжурадавыя кансультацыі. Гэта першая сустрэча ў такім фармаце.

🎤Пра гэту падзею паразмаўлялі ў нашым эфіры з Рафалам Дзенцялоўскім - старшынём Дзяржаўнага фонду міжнароднай салідарнасці.

Больш на Радыё Рацыя
📷 wnet.fm
🏕У пачатку ліпеня беларуская дыяспара Беластока запрашае на турыстычны злёт «БудзеНіка».

Пра гэтую падзею паразмаўлялі ў нашым эфіры з актывістам беларускай дыяспары ў Беластоку - Янам Абадоўскім.

Больш на Радыё Рацыя
https://www.youtube.com/watch?v=q3EOefhmBgI Прапануем вашай увазе адзін з апошніх відэаматэрыялаў Лукаша Сцепанюка.

Ён быў прысвечаны Дню беларускага палітвязня і памяці Вітольда Ашурка, які прайшоў у Беластоку 21 траўня.
«Беларусь і яе выбар: палітыка, эканоміка і грамадства ў цені вайны»

📌У Беластоцкім універсітэце аналітычная група „Беларусь у рэгіёне” прадставіла 6-ы па ліку рапарт з серыі ўсходніх даследаванняў

Рапарт утрымлівае актульны зрэз грамадска-эканамічнага становішча як унутры Беларусі, так і вонкавыя сувязі з Расеяй і Украінай, а таксама прагнозы далейшага развіцця краіны.

Больш на Радыё Рацыя
🔻Наколькі зараз актыўныя беларусы Бельгіі?

🔻Як выглядаюць іх сумесныя дзеянні з украінскай дыяспарай?

🔻Якія выключна беларускія тэмы яны ўздымаюць у сваёй краіне?

Гэтыя пытанні абмяркуем са Зміцерам Піменавым - беларускім актывістам, які жыве ў Бельгіі👇

Больш на Радыё Рацыя
🎼Гурт NIZKIZ выправіўся ў вялікі еўрапейскі тур

🎤5 чэрвеня гурт NIZKIZ грае канцэрт у Кракаве. Месца: клуб Zaścianek, ul. Rostafińskiego 4, Кракаў. Частка прыбытку ад канцэрта будзе накіравана ў адзін з дабрачынных фондаў у дапамогу Украіне🇺🇦.

Затым будуць Вроцлаў, Познань, Гданьск, Варшава, Вільня, Талін. Завершыцца тур у Рызе - 12 чэрвеня.

Больш на Радыё Рацыя

📷 34mag.net
📌 Беларусь перакінула да мяжы Украіны больш за 50 адзінак ваеннай тэхнікі.
📌 Бясконцая вайна ва Украіне – рана на целе Еўропы.
📌 Орбан прымусіў ЕЗ змякчыць санкцыі. Грошы за рэформы: Варшава атрымае сродкі з фонду ЕЗ.
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #патрыярх_Кірыл #Віктар_Орбан #Еўракамісія #еўрадатацыі_для_Польшчы

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Прадстаўніца Еўракамісіі па пытаннях сельскай гаспадаркі і гандлю Мірыям Гарсія Ферэр на брыфінгу ў Бруселі заявіла, што Еўразвяз афіцыйна адмяніў усе пошліны і зборы з украінскага экспарту.

#вайна_ва_Украіне #украінскі_экспарт #Мірыям_Гарсія_Ферэр #Еўракамсія #Еўразвяз #дапамога

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Беларусам прапанавалі сабраць мільён подпісаў за ўступленне ў Еўразвяз. 📌 Ініцыятыва прымеркаваная да саміту ЕЗ, які пройдзе 23 і 24 чэрвеня. 📌 Там будзе разглядацца наданне Украіне, Грузіі і Малдове статуса кандыдатаў на ўступленне ў Еўразвяз.

#Еўразвяз #збор_подпісаў #уступленне_Беларусі_у_Еўразвяз #беларускія_ініцыятывы

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Суд над Уладзімірам Мацкевічам пачнецца 9 чэрвеня. Працэс пройдзе ў Менскім гарадскім судзе.

#Уладзімір_Мацкевіч #Мінскі_гарадскі_суд #палітвязні #суды #рэпрэсіі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌📖 Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пачынаецца 4 чэрвеня і працягнецца да 26 чэрвеня. 📚 Сёлета ён пройдзе ў Тбілісі, Кракаве, Варшаве і Вільні, а таксама анлайн.

#фестываль_PRADMOVA #Тбілісі #Кракаў #Варшава #Вільня #беларуская_кніга #беларуская_літаратура

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Беларускія музыкі, якія застаюцца на тэрыторыі краіны, працягваюць займацца творчасцю. 🎸 Так, днямі наваполацкі гурт "Detroit Hills" прэзентаваў трэці сінгл з будучага альбома.

#Detroit_Hills #Полаччына #беларуская_рок_музыка #Наваполацк

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 15 чэрвеня ў маларыцкім судзе распачнецца суд над палітзняволенай Людмілай Рамановіч. 📌Актывістку затрымалі 4 красавіка, а потым змясцілі ў берасцейскае СІЗА.📌 Людмілу абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі з-за ліста, які жанчына даслала ў Следчы камітэт.

#Людміла_Рамановіч #палітвязні #Следчы_камітэт #Маларыта #пераслед_актывістаў
📌 За тры месяцы вайны амаль 14 мільёнаў украінцаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы, у асноўным гэта жанчыны і дзеці, адзначыў Амін Авад, памочнік Генеральнага сакратара і каардынатара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па крызісных сітуацыях ва Украіне. 📌‼️ Такога маштабу і хуткасці перамяшчэння не было ў гісторыі.

#вайна_ва_Украіне #Амін_Авад #бежанцы #крызісная_сітуацыя_ва_Украіне #дапамога

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 ✈️ Расейскія авіяцыйныя ўлады працягнулі часовую забарону на палёты ў аэрапорты шэрагу гарадоў з-за расейска-ўкраінскай вайны. ✈️ Рэжым часовага абмежавання палётаў у 11 расейскіх аэрапортаў працягнуты да 12 чэрвеня 2022 года.

#паветранаяе_злучэнне #вайна #расейскія_авіялініі #абмежаванне_палётаў #расавіяцыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Згодна з ваенным указам, які апынуўся ў руках журналістаў The Wall Street Journal, а таксама паводле заведзеных на вайскоўцаў спраў, сотні расейскіх салдат збеглі ад баявых дзеянняў ва Украіне ці адмовіліся ваяваць ад пачатку вайны.

#дэзертыры #вайна_ва_Украіне #расейскія_салдаты #збеглі_ад_баявых_дзеянняў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌🎬 Дабрачынны кінапрагляд для ўсіх жадаючых прайшоў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, што ў Вільні. 🎥 Гледачы змаглі ўбачыць тры фільмы ўкраінскага калектыву рэжысёраў і мастакоў “FreeFilmers”, якія распавядаюць пра культуру і працу Усхода Украіны ў прамежку паміж 2014 годам і паўнамасштабнай вайной.

#украінскае_кіно #Марыупаль #FreeFilmers #Вільня #ЕГУ

Больш на сайце Радыё Рацыя.