Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.4K photos
102 videos
10 files
25.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️„Пасля Бучы, Барадзянкі і Марыупаля з Расеяй, як звычайна, не можа быць спраў, спадары прэзідэнты і прэм’ер-міністры!„

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда🇵🇱 выступіў у Вярхоўнай Радзе Украіны🇺🇦.

Больш на Радыё Рацыя

📷 twitter.com/prezydentpl
‼️У Дзень палітвязня беларусы Вільні сабраліся каля пасольства Беларусі ў Літоўскай Рэспубліцы.

❗️Сімвалам акцыі сталі жоўтыя біркі “экстрэміста”. Менавіта Вітольд Ашурак быў першым, хто распавёў у лістах на волю пра масавую пазнаку палітвязняў жоўтымі біркамі.

Больш на Радыё Рацыя #Дзень_палітвязня #Вільня #палітвязні #рэпрэсіі #Вітольд_Ашурак
‼️ Валанцёр штаба Віктара Бабарыкі Лявон Халатран цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю

Пра гэта паведамілі праваабаронцы.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Facebook

#Халатран #палітвязні #праваабаронцы #воля
🌼Беларускія жанчыны ў Беластоку выказалі салідарнасць з палітвязнямі

🌼21 траўня жанчыны з беларускай дыяспары Беластока выйшлі на шпацыр з жоўтымі кветкамі і біркамі з прозвішчамі палітзняволеных, якіх судзяць у Гародні па крымінальнай справе так званай групы Мікалая Аўтуховіча.

📷 Радыё Рацыя

#Беласток #жанчыны #палітвязні #кветкі #шпацыр
📌Тэхнічную падрыхтоўку прайшлі паспяхова. Пункты здачы, як і іх супрацоўнікі, ужо падрыхтаваныя.
Кажа чалец камісіі па правядзенні ЦТ Ганна Канановіч.

📌У Беларусі запісацца на Цэнтралізаванае тэставанне магчыма па 1 чэрвеня ўключна. Першы іспыт пройдзе 14 чэрвеня па беларускай мове.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беларусь #ЦТ #іспыт #Канановіч
‼️ “Слава Украіне!🇺🇦 Жыве Беларусь!”🤍❤️🤍 і яшчэ дзясятак лозунгаў прагучала ў Тбілісі.

‼️Паўсотні беласусаў сабралася на традыцыйную акцыю ў сталіцы Грузіі.🇬🇪

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#акцыя #беларусы #Украіна #Тбілісі #Грузія
⚡️💣У Энергадары падарвалі кіраўніка расейскай акупацыйнай адміністрацыі

У акупаваным расейцамі ўкраінскім горадзе Энэргадар, дзе месціцца самая вялікая АЭС у Еўропе — Запарожская, падарвалі кіраўніка горада Андрэя Шэўчыка, якога паставілі на пасаду захопнікі. Выбух грымнуў, калі Шэўчык заходзіў у пад’езд свайго дома.

📌Здарэнне пацвярджаюць як украінскія, так і расейскія СМІ.

📌Паводле мэра Энэргадара Дзмітра Арлова, кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Шэўчык і абодва ягоныя ахоўнікі — у шпіталі з раненнямі рознай ступені цяжкасці. Больш ніхто пры выбуху не пацярпеў.

📌Расейскае агенцтва ТАСС таксама паведаміла пра раненні Шэўчыка і ягоных ахоўнікаў.

📷 калаж УНІАН

#Украіна #вайна #Шэўчык #Арлоў #Энергадар
‼️ Беларуса Паўла Кучынскага, што мае апошнюю стадыю рака, будуць судзіць у Вілейцы 2 чэрвеня.

🔻Абвінавачванні яму прад’яўленыя па наступных артыкулах: абраза прадстаўніка ўлады, пагроза ў дачыненні да суддзі, абраза суддзі, пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Вясна

#суд #Кучынскі #абвінавачванні #рак