❗️ 20 траўня суддзя Міхаіл Макарэвіч разглядаў скаргі Эдуарда Бабарыкі і яго адваката на працягненне ўтрымання пад вартай. У выніку ён адмовіў у вызваленні.
Больш на сайце Радыё Рацыя
Больш на сайце Радыё Рацыя
🇺🇦🇺🇸 Украіна можа атрымаць комплексы Patriot. Яны павінны ўвайсці ў нядаўна ўхвалены новы пакет дапамогі ў памеры 40 млрд даляраў. Пра гэта піша The Washington Post.
Больш на сайце Радыё Рацыя
Больш на сайце Радыё Рацыя
🇪🇸 Святлана Ціханоўская пабывала ў Гішпаніі каб заручыцца падтрымкай гэтай краіны ў міжнародных арганізацыях і Еўразвязе, а таксама абмеркаваць дэталі праграмы рэабілітацыі для беларускіх дзяцей і сем’яў палітвязняў.
Больш на сайце Радыё Рацыя
Больш на сайце Радыё Рацыя
❗️ Прайшоў год са смерці палітвязня Вітольда Ашурка. Але дагэтуль ні адміністрацыя калоніі, ні сілавыя структуры не выдалі аніякай прычыны яго смерці.
Больш на сайце Радыё Рацыя
Больш на сайце Радыё Рацыя
У менскім клубе АМАП паклаў наведнікаў на падлогу
У менскі клуб „Графіці” прыязджаў АМАП, паведамляюць праваабаронцы. Гэта адбылося пасля заканчэння канцэрту да 50-годдзя музыкі Аляксандра Кулінковіча, які памёр у 2018 годзе.
Больш на Радыё Рацыя

Больш за 5 тысяч спроб незаконнага траплення ў Польшчу з Беларусі ў 2022-м
20 траўня на тэрыторыю Польшчы з Беларусі спрабавалі незаконна трапіць 6 чалавек – трое грамадзян Емена, двое – Сірыі і 1 – Гвінеі. Інцыдэнты адбыліся ў раёне Дубічаў-Царкоўных і Чарамхі.
У гэтым месяцы такіх спроб было зафіксавана 692, а ўсяго ў 2022-м – 5111, паведамляе Пагранслужба Польшчы.
📸 Страж Гранічна

Дзень палітвязня ў Беларусі: такіх зараз 1204
Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвясціў 21 траўня Днём палітвязня ў Беларусі. У гэты дзень год таму ў шклоўскай калоніі №17 пры нявысветленых абставінах памёр актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак.
Праваабаронцы заклікаюць у гэты дзень узгадаць Вітольда, выказаць салідарнасць з палітвязнямі Беларусі і ў чарговы раз запатрабаваць ад уладаў іх вызвалення.

Партугалія далучыцца да аднаўлення Украіны пасля вайны
Прэм’ер-міністр Партугаліі Антоніу Кошта, які знаходзіцца з візітам ва Украіне, пацвердзіў гатоўнасць далучыцца да аднаўлення Украіны пасля вайны.
Па словах прэм’ера, Партугалія можа стаць куратарам аднаўлення разбураных вайной школ і дзіцячых садкоў. Ён адзначыў, што яго краіна мае значны вопыт у праектаванні і будаўніцтве навучальных устаноў, які яна зможа прымяніць ва Украіне.

Год таму, 21 траўня 2021 года, не стала палітвязня і актывіста Вітольда Ашурка.
Ён памёр пры нявызначаных абставінах у шклоўскай калоніі – спынілася сэрца. Дагэтуль невядома, што здарылася і хто вінаваты. Следчы камітэт вядзе праверку, але справу не завялі да гэтай пары.
У рэдакцыі нашага радыё прайшла сустрэча памяці.
📸 Радыё Рацыя

"Калі будзеце маняе хаваць, накрыйце мяне МАІМ сцягам⚪️🔴⚪️, сцягам нашай Радзімы. Ранейшым мне ўжо не атрымаецца стаць. Ніколі!"
Год таму пры нявысветленых абставінах памёр Вітольд Ашурак. Віна за яго смерць, безумоўна, застанецца на руках тых людзей, якія спрычыніліся да гэтага злачынства.
Прапануем падборку архіўных запісаў Вітольда Ашурка👇

⚡️Прэзідэнт Польшчы🇵🇱 Анджэй Дуда знаходзіцца з візітам ва Укріне, пра што ўначы паведаміла ягоная канцылярыя.
❗️Сёння ён павінен сустрэцца з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і выступіць з прамовай у Вярхоўнай Радзе Украіны🇺🇦.
Якуб Кумоч, кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі пры прэзідэнце, падкрэслівае, што прэзідэнт Дуда стане першым з пачатку вайны кіраўніком дзяржавы, ушанаваным такім чынам, паведамляе tvn24.pl.
📷 на здымку Анджэй Дуда з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім падчас візіту ў Кіеў 23 лютага, фота prezydent.pl
#Анджэй_Дуда #Украіна #Уладзімір_Зяленскі #Польшча

🎤Героем бліжэйшай перадачы “ З Падляшша родам” стане падляшскі самаўрадавец Валянцін Галушэўскі.
"На пэўным этапе жыцця, я так сабе падумаў, што можа хопіць рабіць ўсё толькі для сябе. Бо чалавек, на жаль, так думае: жонка, дзеці… І штось мне прыйшло ў галаву, каб нешта пачаць рабіць наогуль для грамадскасці мясцовай. Толькі трэба гэтага хацець ад сэрца", - кажа Валянцін Галушэўскі.
🎧Паслухаць перадачу запрашаем сёння а 12.05 паводле польскага часу, 13.05 - беларускага.

⚡️Літва афіцыйна спыніла імпарт газу, нафты і электраэнергіі з Расеі
Пра гэта паведамляе Мінэнерга краіны.
«Гэта надзвычай важная веха не толькі на шляху Літвы да энергетычнай незалежнасці. Гэта выказванне нашай салідарнасці з ваюючай Украінай🇺🇦, таму што мы не можам дапусціць, каб нашы грошы фінансаваліся расейскай ваеннай машынай», – заявіў міністр энергетыкі Дайнюс Крэйвіс.
📌Улады Літвы падпісалі дакумент аб адмове ад расейскіх энерганосьбітаў 20 траўня. Сёння ж рашэнне набыло моц.
📷 flagof.ru
#Літва #вайна #Украіна #энерганосьбіты #расейскі_газ

‼️Дзень палітвязня адбыўся 21 траўня ў грузінскім Батумі.
🔻Акцыя сабрала некалькі дзясяткаў актывістаў, і на ёй ўзгадалі як Вітольда Ашурка, так і іншых палітзняволеных, што цяпер знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.
⚪️🔴⚪️Беларусы разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сцяг і праспявалі "Пагоню". Таксама да акцыі далучыліся грузінскія палітыкі і было грузінскае тэлебачанне🇬🇪.
Апроч гэтага на беразе Чорнага мора адбыўся перформанс, падчас якога дзяўчаты навязалі вялікую колькасць стужак і гэтыя тысячы бел-чырвона-белых стужак сталі сімвалам скалечаных лёсаў за сценамі турмаў.
#Дзень_палітвязня #Вітольд_Ашурак #Батумі #рэпрэсіі #беларусы