Беларускае Радыё Рацыя
1.24K subscribers
31.4K photos
100 videos
10 files
24.8K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 У Беластоку адзначылі 78-ю гадавіну бітвы пры Монтэ-Касіна, у якой на баку антыгітлераўскай кааліцыі прынялі ўдзел у тым ліку і жыхары Падляшша.

📌 Вядома, што каля 30% 2-га польскага корпусу генерала Андэрса складалі беларусы. З 924 забітых жаўнераў каля падножжа Монтэ-Касіна пахаваны 180 беларусаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Монтэ_Касіна #памяць #Другая_сусветная_вайна #Беласток #антыгітлераўская_кааліцыя
‼️⚡️ У дачыненні да Андрэя Стрыжака дадаткова распачата крымінальная справа па ч.2 арт.361-3 Крымінальнага кодэкса за фінансаванне і іншае матэрыяльнае забеспячэнне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні, узброеным канфлікце, ваенных дзеяннях.

📌 У Беларусі на Стрыжака ўжо распачата некалькі крымінальных спраў, у тым ліку за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні і фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці.

#Андрэяй_Стрыжак #апазіцыя #крымінальная_справа #пераслед_актывістаў #экстрэмісцкія_фармаванні
‼️⚡️ На суд над актывісткай прафсаюза РЭП Зінаідай Міхнюк не пусцілі нават мужа.

📌 Жанчыну абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі, кваліфікаваўшы гэта па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

📌 Зінаіда Міхнюк — актывістка прафсаюза РЭП, была затрыманая 25 сакавіка пасля вобшукаў у яе дома і ў офісе арганізацыі. Жанчыну да суда змясцілі ў СІЗА №7 Берасця.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Зінаіда_Міхнюк #Берасце #пераслед_прасаюзных_актывістаў #суды #абраза_Лукашэнкі
📌 Шосты пакет антырасейскіх санкцый Еўразвязу заблакаваны. Пра гэта паведаміў еўракамісар Паола Джэнтылоні.

📌 Пакет быў прадстаўлены на пачатку траўня і ўключаў, у прыватнасці, забарону імпарту расейскай нафты з 2023 года.

📌 Аднак супраць гэтай меры выступілі Венгрыя і яшчэ некалькі краін Еўразвязу, якія моцна залежаць ад расейскай сыравіны.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Еўразвяз #санкцыі #Паола_Джэнтылоні #расейская_нафта #забарона_імпарту_расейскай_нафты
📌 Больш за пяць тысяч разоў іншаземцы спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу з Беларусі ў бягучым годзе, у тым ліку на пачатку траўня зафіксавалі ўжо 617 такіх спробаў – паведамляе straz_graniczna.

📌 За мінулыя суткі, 17 траўня, незаконна трапіць у Польшчу спрабавалі 23 іншаземцы. Сярод іх – грамадзяне Маўрыкіі, Малі і Бангладэш. Самая вялікая група – 11 чалавек – спрабавала незаконна пранікнуць у краіну ў раёне Чарэмхі.

#нелегальная_міграцыя #Польшча #straz_graniczna #памежная_служба #польскія_памежнікі
📌 У Музеі войска ў Беластоку адкрылася выстава пад назваю «Па-між словамі», прысвечаная 78-й гадавіне перамогі польскіх карпусоў у бітве пад Монтэ-Касіна.

📌 На выставе прадстаўленыя дакументы, асабістыя рэчы, узоры ўзбраення і абмундзіравання непасрэдных удзельнікаў той лёсавызначальнай бітвы, сярод якіх было нямала і беларусаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Музеі_войска_ў_Беластоку #Беласток #выставы #Монтэ_Касіна #музейныя_экспазіцыі
У Сочы затрымалі былога беларускага палітвязня Юрыя Касцюка

Хлопца затрымалі ў аэрапорце, калі ён збіраўся вылецець у Азербайджан. 24-гадовы берасцеец быў абвешчаны ў Беларусі ў вышук паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Раней Юрыя судзілі за знявагу дзяржаўных сімвалаў.

📷Вясна

Больш на Радыё Рацыя:
Мастакі ўсяго свету выказваюць сваё стаўленне да барацьбы дэмакратыі з аўтарытарызмам.

24 лютага 2022 года Расея напала на Украіну. Мірнае жыццё 40-мільённай еўрапейскай краіны разбурана. Украінцы аказваюць упарты супраціў агрэсару.

У кліпе выкарыстаны 337 постэраў мастакоў з усяго свету.

https://www.youtube.com/watch?v=szwdMvUqUnM
Беларускія ўлады шукаюць контрсанкцыі: спачатку забарона праязджаць па тэрыторыі краіны, а цяпер дызель па падвышаных цэнах

У Беларусі 12 памежных АЗС, замацаваных за пунктамі пропуску, будуць прадаваць дызельнае паліва па 3,58 рубля за літр. Як паведамляе „Белнафтахім“, новаўвядзенне пачне дзейнічаць ужо з 20 траўня.

📸 plus48.by
Больш на Радыё Рацыя
Мама Ілана Маска з‘явілася на вечарыне ў сукенцы ад украінскай дызайнеркі Дар’і Данец.

📸 Інстаграм @mayemusk
У першы дзень вайны я думала, што мне рабіць, а ў наступны я ўжо пайшла запісвацца ў тэрабарону

Людміла Колер
– вакалістка адэскага гурта «Колір» – далучылася да аб’яднання «Паляніца» і пачала актыўна дапамагаць вайскоўцам. Радыё Рацыя паразмаўляла з дзяўчынай і высветліла, чым напоўненыя яе суткі цяпер.

- Мне затэлефанавала прадусарка, бо ў мяне акурат у той дзень павінен быў быць эфір, ён быў загадзя падрыхтаваны, але яна сказала, што мне трэба тэрмінова ехаць да працы, і рабіць экстраўключэнне.

Цалкам размову слухайце на Радыё Рацыя
Укрпошта анансавала 23 траўня выпуск яшчэ 5 млн марак з «рускім ваенным караблём»

«23 траўня мы святкуем Дзень марской пяхоты. Так супала, што на гэты дзень прыходзіцца 40 дзён з моманту «трагічнай» гібелі расейскага крэйсера «Масква» - падвойнае свята», - напісаў гендырэктар Укрпошты Ігар Смялянскі.
Другі дзень карнага працэсу па справе групы Мікалая Аўтуховіча

У гарадзенскай турме 19 траўня працягваецца суд над дванаццаццю фігурантамі «справы Аўтуховіча», восем з іх правабаронцы прызналі палітвязнямі. Па хадайніцтве дзяржабвінавачвання Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Гундара, якіх учора выдалілі з залы суда за «парушэнне парадку», сёння вярнулі на судовы працэс.

У судзе пачалі зачытваць абвінавачванне. Агулам усіх фігурантаў, у залежнасці ад ролі, вінавацяць па 15 артыкулах Крымінальнага кодэкса.

АБНАЎЛЯЕЦЦА на Радыё Рацыя
Польшча дасць Украіне 25 тысяч тон бензіну са сваіх запасаў

Гэта можа дапамагчы збалансаваць рынак паліва, - паведаміла міністр эканомікі Юлія Свірыдзенка. Таксама, на яе думку, праблема з дэфіцытам паліва ва Украіне можа вырашыцца ўжо на наступным тыдні.
Гарадзенскага святара звольнілі з прыхода, на яго напісалі данос

Айца Андрэя Ноздрына, настаяцеля праваслаўнага прыхода ў Альшанцы, які публікаваў гімн «Магутны Божа», вызвалілі ад пасады. У пятніцу святар правядзе апошнюю службу.

Больш на Радыё Рацыя
📌Дзень палітвязня пройдзе ў некалькіх гарадах Еўропы

🤍❤️🤍21 траўня, у Дзень палітвязня, плануюцца разнастайныя акцыі ў розных гарадах Еўропы.

🇱🇹 Вільня, Літва: 21 траўня, з 17 да 19 гадзін, амбасада Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы (вул. Міндаўга, 13);

22 траўня, 14:00, «Вясна» сумесна з фондам дапамогі беларусам у Вільні "Разам" ладзяць падпісанне паштовак для зняволеных беларусаў (Vilniaus g., 20);

🇬🇪 Батумі, Грузія: 21 траўня, а 16 гадзіне, у порце;

🇮🇱 Тэль-Авіў, Ізраіль: 22 траўня, 19:00, акцыя памяці Вітольда Ашурака са знічкамі каля амбасады (Reines st. 3, каля плошчы Дізінго);

🇵🇱 Варшава, Польшча: 21 траўня, 18:00, вечар памяці героя Беларусі Вітольда Ашурка, Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6);

На будынку Беларускага Моладзева Хаба (plac Konstytucji 6) дзве ночы —20-21 і 21-22 траўня — праз праектар будуць паказаныя фатаграфіі палітвязняў Беларусі;

🇵🇱 Кракаў, Польшча: 21 траўня, 14:00, акцыя салідарнасці (месца ўдакладняецца).

#палітвязні #беларусы #салідарнасць #акцыя
‼️✈️ „Белавія” аб’явіла аб аднаўленні палётаў у Тэль-Авіў па змененым маршруце

📌Пры гэтым лятаць праз Украіну🇺🇦 „Белавія” не можа з-за вайны і рашэння ўкраінскіх уладаў, а паветраная прастора ЕЗ для кампаніі закрытая з мінулага года пасля інцыдэнту з вымушанай пасадкай самалёта Ryanair у Менску.

📌Замест гэтага беларуская кампанія будзе выконваць рэйсы ў Тэль-Авіў🇮🇱 па чацвяргах і нядзелях. Яны мяркуюць пасадку ў Баку🇦🇿 для дазапраўкі. Час у палёце складзе больш за 8 гадзін.

📌У чацвер самалёт✈️ будзе вылятаць з Менска ў 11.50, прыбыццё ў Тэль-Авіў чакаецца ў 20.30. Зваротны вылет з Тэль-Авіва будзе выконвацца ў 21.30, а ў Менску самалёт прызямліцца ў 6.15 пятніцы.

📌Па нядзелях адлёт з Менска прызначаны на 13:20, прылёт у Тэль-Авіў – на 22:00. Зваротны вылет з ізраільскага горада ў 23:00, а прылёт у Менск у панядзелак у 7:45.

📌З-за абмежаванняў, звязаных з выкананнем новага маршруту, на ім нельга будзе правозіць цяжкі і габарытны багаж.

#Белавія #Менск #Тэль_Авіў #Баку