Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
33K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️З наступнага навучальнага году ў польскіх🇵🇱 школах Гародні і Ваўкавыску ўводзіцца расейскамоўнае навучанне.

Кіраўніцтва школ спаслалася на абноўлены закон аб навучанні, паводле якога выкладаць могуць толькі на адной з дзяржаўных моваў: беларускай або расейскай.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 wikimapia.org

#русіфікацыя #Гародня #Ваўкавыск #польская_мова #школы
📌 З Святочным словам выступіў да вернікаў гарадзенскай дыяцэзіі яе адміністратар, біскуп Аляксандр Кашкевіч.

#Вялікдзень #біскуп_Аляксандр_Кашкевіч #Гародня #вайна_ва_Украіне #салідарнасць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Саюза палякаў у Беларусі не пакідаюць у спакоі.

‼️ Цяпер будуць судзіць актывістку СПБ Анжаліку Арэхву.

‼️ Папярэдне ёй паведамілі, што гэта звязана з нейкай экстрэмісцкай інфармацыяй на яе старонцы ў Фэйсбуку.

#Саюз_палякаў_у_Беларусі #Анжаліка_Арэхва #Гародня #палякі_ў_Беларусі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Аляксандр Балоннікаў: Кожны хрысціянін павінен саўваскрэснуць разам з Хрыстом

☦️Вернікі Беларускай праваслаўнай Царквы рыхтуюцца да свята Вялікадня. Гэтае свята даўняе, і нязменнае па сваёй задачы і перажываннях. Гэты дзень выяўляе сапраўды добрыя справы чалавека, яго міласэрнасць. Шлях наследавання Хрысту – бессмяротная задача душы.

Чытай больш:


#Вялікадзень #Гародня #Праваслаўе
📌📖 Гарадзенскаму краязнаўцу і педагогу Івану Будніку - 85 гадоў.

📖📚 Ён напісаў і выдаў кнігі “Да падзеяў 1863-1864 гадоў на Гарадзеншчыне”, “Знойдзенае ў дарозе”, “Ад берагоў Свіслачы да Кузніцы”.

📖📚 Іван Буднік да сённяшніх дзён вельмі часта выступае ў друку з вершамі, краязнаўчымі артыкуламі, літаратурнымі пародыямі.

#Іван_Буднік #краязнаўства #Гарадзеншчына #кнігі_пра_Гарадзеншчыну #Гародня

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Юрыста Змітра Салаша з Гародні ўлады прымусілі звольніцца з-за яго грамадзянскай пазіцыі.

#Зміцер_Салаш #Гародня #рэферэндум #гарадзенская_турма #пратэсты_у_Гародні

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️6 траўня агучаць прысуд Сафіі Сапезе

🔻Суд над расейкай пачаўся 28 сакавіка, ён праходзіць у закрытым рэжыме. Крымінальную справу разглядае Гарадзенскі абласны суд.

🔻Сафію Сапега разам з Раманам Пратасевічам знялі з борта самалёта Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву і быў пасаджаны ў Беларусі 23 траўня 2021 года. Яе абвінавачваюць у адміністраванні тэлеграм-канала, дзе публікаваліся асабістыя звесткі беларускіх сілавікоў.

🔻Агулам абвінавачанні расейцы выставілі па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса.

🔻 З улікам дасудовага пагаднення са следствам Сафіі пагражае да шасці гадоў зняволення. Сапега пісала прашэнне аб памілаванні. Толькі ў першыя месяцы пасля затрымання яна знаходзілася ў СІЗА КДБ, пасля яе перавялі пад хатні арышт.

🔻Беларускія праваабаронцы яшчэ ў траўні 2021-га прызналі Сафію Сапегу палітзняволенай.

#Сапега #суд #праваабаронцы #прысуд #Гародня
❗️Палітзняволенай Сафіі Сапезе прысудзілі 6 гадоў калоніі

Гарадзенскі абласны суд вынес прысуд грамадзянцы Расеі і палітзняволенай Сафіі Сапезе, якую абвінавачвалі адразу паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Нагадаем, Сафію затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам — самалёт авіякампаніі Ryanair, у якім яны ляцелі, прымусілі зрабіць пасадку ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».

Крыніца: https://t.me/viasna96

#Сапега #прысуд #Гародня #суд #Пратасевіч