Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️‼️За апошнія пяць год Пінск страціў шэраг знакавых гістарычных аб’ектаў

Акрамя будынка старой турмы, у апошнія гады Пінск страціў былое паліцэйскае ўпраўленне, апоры першага маста праз Піну, фабрыку па вырабе халвы ды шэраг аб’ектаў гарадской забудовы пачатку ХХ стагоддзя.

Больш на сайце Радыё РацыяА

📷 media-polesye.by

#Пінск #краязнаўца #турызм #камяніцы #помнікі
💪“Мікола быў надзейны чалавек і самае галоўнае – адказны. Мала хто з таго нашага дэпутатскага корпуса заставаўся актыўным і працягваў працаваць дзеля дэмакратычнай Беларусі”, – зазначыў пінскі апазіцыйны лідар Віктар Ярашук.

🙏Светлай памяці патрыёта з Пінска Міколы Міхалевіча.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 з архіву Радыё Рацыя

#Міхалевіч #Ярашук #патрыёт #актывіст #Пінск
‼️На 32% павялічылася ўтрыманне ў паветры дыяксід азоту ў Пінску

Гэта небяспечны газ, які з’яўляецца пры спальванні паліва.

‼️Цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя накіраваў на буйныя прадпрыемствы Пінска папярэджанні.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Пінск #забруджванне #паветра #выкіды #экалогія
📌 У Пінску сілавікі працягваюць палітычнае паляванне на грамадзян, якія яшчэ два гады таму, на хвалі пратэстаў, пакінулі ў сеціве антырэжымныя каментары.

📌 Літаральна на тыдні пакаралі пінчука за думкі, выказаныя ў сацыяльных сетках у снежні 2020 года.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#рэпрэсіі #пераслед_актывістаў #Пінск #пінская_справа #суды
📌 Пракуратура Пінска накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачанні 23-гадовага мясцовага жыхара ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

📌 Яго вінавацяць у тым, што ён зняў на відэа вайсковы самалёт, а потым перадаў запіс у прызнаны ўладамі “дэструктыўны тэлеграм-каналам”.

📌 Пінчуку пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

#Пінск #пралітвязні #рэпрэсіі #вайна_ва_Украіне #фота_расейскіх_войск
📌 Беларускі музей, які не спыняў працу нават у час Другой сусветнай вайны, чакае наведнікаў у Міжнародны дзень музеяў.

📌 Перадусім з Днём музеяў звязаная традыцыйная штогадовая акцыя, якая ладзіцца ва ўсім свеце – “Ноч музеяў”.

У Беларусі адзін з чатырох самых старых музеяў знаходзіцца ў Пінску.

📌 Установа захавала першыя экспазіцыі, якія ствараліся яшчэ ў сярэдзіне 1920-х гадоў.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Міжнародны_дзень_музеяў #Пінск #музеі_Пінска #Ноч_музеяў
🎼 Фестываль акадэмічнай арганнай музыкі “Ars Magna Organi” (“Вялікае мастацтва аргана”) пройдзе з 18 чэрвеня па 18 верасня ў 12-ці мясцовасцях краіны.

#фестываль_арганнай_музыкі_Ars_Magna_Organi #Пінск #арганы_Беларусі #Ліда #Гародня

Больш на сайце Радыё Рацыя.
⁉️ Зачыстка прыйшла ў Пінск?

📌Берасцейскай „Вясне” стала вядома пра затрыманні, якія ўчора адбыліся ў Пінску.

📌Затрымана не менш за 5 чалавек, сярод якіх тыя, каго раней ужо неаднаразова затрымлівалі: Алесь Рамановіч і Дзяніс Сядых.

📌У людзей зладзілі вобшукі. Аднаму, меркавана, пагражае крымінальны артыкул „за распальванне варожасці”.

📌 Нагадаем, 2 тыдні таму „зачысткі” праходзілі ў Іванаве і Драгічыне.

📷 media-polesye.by

#зачыстка #Пінск #Рамановіч #Сядых #затрыманні
😢 “Плачу, таму што пакутуюць простыя людзі, вы разумееце, вось у чым справа! Мабыць так заўсёды, спрадвеку – простыя людзі пакутуюць. Хто тут мае рацыю, а хто вінаваты? Мусіць кіраўнікі, больш ніхто”.

🔸 Кажуць жыхары Пінска пра вайну, якая адбываецца ва Украіне.🇺🇦

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Расея #Украіна #жыхары #Пінск
⁉️ А як лічыце вы: трэба прыбіраць пажылых гандляроў са стыхійных кропак?

🔻 У Пінску структуры, адказныя за кантроль гандлю, аб’явілі, што ўзмацняюць нагляд за стыхійнай рэалізацыяй грамадзянамі садавіны і агародніны.

🔻 Рэйдавыя мерапрыемствы ўжо пачаліся.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 з адкрытых крыніц

#Пінск #рэйды #гародніна #садавіна #пенсіянеры