Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
32.9K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 У велікодную нядзелю, у 17:25, на TVP1 выйдзе канцэрт „Цуд жыцця 2”. 🎼 На ім выступіць сусветна вядомы іспанскі тэнар Хасэ Карэрас, якога на сцэне будуць акампанаваць хор і аркестр Падляшскай оперы і філарманіі.

#Беласток #Хасэ_Карэрас #Падляшская_опера_і_філарманія #Вялікдзень

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Смаленскія будаўнікі прыгразілі знесці мемарыял у Катыні. 🚗 Яны зладзілі аўтапрабег каля Катынскага мемарыяла і падчас яго дэкларавалі патрэбу яго зносу ў адказ на “знос савецкіх помнікаў у Польшчы”.

#Катынь #сталінізм #Катынскі_мемарыял #Польшча #вандалізм

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌👩‍⚖️ У Беластоку запрашаюць на акцыю дзяўчат з бел-чырвона-белымі парасонамі

☂️ Акцыя адбудзецца 16 красавіка, пачатак а 15-й гадзіне, месца збору - вул. Bohaterów Monte Cassino 5A.

#Беласток #акцыя_салідарнасці #бел_чырвона_белыя_парасоны

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 З Святочным словам выступіў да вернікаў гарадзенскай дыяцэзіі яе адміністратар, біскуп Аляксандр Кашкевіч.

#Вялікдзень #біскуп_Аляксандр_Кашкевіч #Гародня #вайна_ва_Украіне #салідарнасць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Кіраўніка незалежнага прафсаюза «Нафтан» чацвёрты раз запар асудзілі на 15 сутак. 📌 У суботу 16 красавіка праваабаронцам стала вядома, што яе зноў асудзілі на 15 сутак, цяпер ужо – за пост з тэкстам «Не вайне» ў Instagram.

#Вольга_Брыцікава #Нафтан #незалежныя_прафсаюзы #пераслед_актывістаў #суды

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌🚗🚌 З Латвіі і Літвы ў першы дзень бязвізавага рэжыму ў Беларусь уехала 615 замежнікаў, паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце Беларусі.

#бязвіз #Літва #Латвія #Дзяржпамежкамітэт_Беларусі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️‼️За час вайны загінулі ад 2,5 да 3 тысяч украінскіх вайскоўцаў. Каля 10 тысяч параненыя.

Пра гэта ў інтэрв’ю CNN заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі🇺🇦.

Страты сярод расейцаў, па афіцыйных украінскіх дадзеных, нашмат большыя — 19—20 тысяч.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 president.gov.ua

#вайна #Украіна #ахвяры #Уладзімір_Зяленскі #РФ #армія
Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка лічыць, што на фоне іншых краін інфляцыя ў Беларусі выглядае прыстойна.

Ён звязвае рост коштаў з падаражэннем сыравіны, зменай лагістыкі з-за санкцыяў.

«У многіх краінах Еўрапейскага саюза яна пабіла ўсе рэкорды, якія трымаліся 40 ці 50 гадоў. Таму на гэтым фоне мы выглядаем вельмі прыстойна», – сказаў Галоўчанка на суботніку.

Больш на сайце Радыё Рацыя
🙏"Праўда аб Уваскрасенні Хрыста з’яўляецца асноваю нашай веры і адначасова для нас, вернікаў, з’яўляецца заклікам, каб мы змяніліся і распачалі новае, праведнае жыццё ўжо тут, на зямлі".

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі звярнуўся да вернікаў з пастырскім пасланнем на Вялікдзень.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 catholic.by #Вялікдзень #вернікі #католікі #Беларусь
"У гэты складаны час, калі братняя Украіна🇺🇦 перажывае сваю Вялікую пятніцу, а кроў і слёзы забітых, параненых, тых, хто страціў свах блізкіх і бежанцаў, лямантуюць да нас (Быц 10, 10), мы не можам быць абыякавымі — гэта значыць тымі, хто страціў здольнасць маральнага выбару і не адрознівае дабро ад зла", - сказаў Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваім Слове на Вялікдзень.🙏

‼️‼️"Няма і не можа быць апраўдання тым, хто распачынае і вядзе вайну, бо яна не з’яўляецца спосабам вырашэння праблем, але катастрофай, у якой гінуць нявінныя людзі, нішчыцца годнасць чалавека, разбураюцца гарады і інфраструктура, шмат людзей становіцца бежанцамі…"

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 catholic.by #Вялікдзень #вайна #Украіна #бежанцы #Тадэвуш_Кандрусевіч
31-гадовы Андрэй Шульжык быў затрыманы на плошчы ў Століне 10 красавіка, у мужчыны ў руках быў антываенны плакат.

Цяпер на яго завялі крымінальную справу, паведамляюць праваабаронцы.

Больш на Радыё Рацыя
‼️У Вялікую Суботу, 90 гадоў таму, у Пінску завяршыўся зямны шлях біскупа Зігмунта Лазінскага (1870-1932).

🙏Каталіцкі іерарх адыграў важную ролю ў рэлігійным жыцці Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Зігмунт_Лазінскі #Пінск #вернікі #Беларусь
Час няўхільна набліжаецца да двух месяцаў гарачай стадыі вайны, якую распачала імперская Расея ў дачыненні да мірнай Украіны.

Калі першыя дні і тыдні гэтай агрэсіі выклікалі ва ўсіх нармальных людзей, якія нават не апынуліся ў эпіцэнтры падзей, непасрэдна ў пекле ваенных дзеянняў, стан блізкі да разгубленасці, дэпрэсіі, страху і нават шоку, то праз пэўны час вайна стала для бальшыні нейкай паўсядзённай звыкласцю, нечым такім аддаленым і прыглушаным.

Новы запіс у блогу Уладзіміра Хільмановіча
⚡️Праваабарончая супольнасць Беларусі ў адмысловай заяве прызнала яшчэ 8 зняволеных палітвязнямі.

Гэта Ганна Пышнік, Андрэй Уткін, Віктар Кулінка, Ірына Абдукерына, Алег Барадзін, Іван Яснікаў, Мікіта Слепянок, Віктар Бедрый.

‼️‼️Цяпер у краіне 1133 палітвязні.

📷 CC BY 2.0 / J P Davidson / s21 wire #палітвязні #рэпрэсіі #Беларусь #праваабаронцы #турма
‼️‼️Тысячы грузавікоў з Расеі і Беларусі затрымаліся на мяжы ЕЗ. На выезд грузавікоў 🚚🚛з Еўразвязу прыходзіцца ад трох да 10 дзён.

📌Сёння набываюць моц санкцыі, якія забараняюць расейскім і беларускім перавозчыкам знаходзіцца на тэрыторыі Еўразвязу.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#мяжа #Еўразвяз #санкцыі #чэргі #граніца
У Пінску 15 красавіка да праваабаронцы Алеся Рамановіча наведаліся міліцыянты.

Прычына - перапісаць адміністрацыйны пратакол, які на яго склалі яшчэ 3 красавіка нібы за правядзенне адзіночнага пікета ў цэнтры горада.

Праваабаронца хадзіў са значкам "Пагоня"...

Больш на Радыё Рацыя
🏒 Беларускі абаронца Сяргей Багалейша пакінуў польскі клуб «Ястшэмбе». Гэта звязана з рашэннем кіраўніцтва клуба звольніць хакеістаў з Беларусі і Расеі з-за вайны ва Украіне.

🏀 Баскетбалісты „Цмокі-Менск” завяршылі свой 12-ы сезон у Адзінай лізе ВТБ. У сваім апошнім матчы „Цмокi” саступілі ЦСКА з лікам 54:101.

Чытай больш навінаў спорту на Радыё Рацыя
📌Кава, гарбата, кулічы, кансервы і макароны, а таксама тыповыя велікодныя стравы: белая каўбаса, жур і салата з гародніны🍱🍫. Усё гэта ўвайшло ў калядныя пакеты, раздадзеныя ля катэдры ў Беластоку.

Амаль паўтары тысячы пакетаў з каляднымі стравамі і прадуктамі з працяглым тэрмінам прыдатнасці атрымалі ў Вялікую Суботу, 16 красавіка, самыя бедныя, самотныя і патрабуючыя дапамогі з рэгіёна, паведамляе wrotapodlasia.pl.

Папярэдне іх блаславіў Мітрапаліт Беластоцкі арцыбіскуп Юзаф Гуздэк. Разам з валанцёрамі Фонду сям’і Чарнецкіх, які з’яўляецца арганізатарам каляднай кампаніі, маршалак Артур Касіцкі раздаў святочныя пакеты тым, хто мае патрэбу ў дапамозе.

📷 wrotapodlasia.pl #Беласток #Вялікдзень #дапамога #самотныя #Артур_Касіцкі