Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌Агляд прэсы: свая гульня

🔻Лукашэнка папярэдзіў, што свет набліжаецца да «вялікай вайны, у якой не будзе пераможцаў».

🔻Харватыя стане часткай еўразоны.

🔻Еўра зраўняўся з далярам. Кліматычны крызіс у Еўропе: змаганне са спякотай і засухай.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя.

#Лукашэнка #Харватыя #еўра #вайна
⚡️⚡️Мы сёння бачым, што Лукашэнка аддае цалкам уладу ў Беларусі ў рукі Пуціну. Можна сказаць, пазбаўляе Беларусь сваёй незалежнасці. Мы нязменна будзем стаяць на той пазіцыі, што Беларусь ёсць і мусіць застацца незалежнай краінай.

Кажа дэпутат польскага Сейму Роберт Тышкевіч.

⚡️⚡️Паводле экспертаў, імавернае аб’яднанне Расеі, Беларусі і Украіны можа адбыцца ўжо сёлета праз падпісанне дамовы паміж Пуціным, Лукашэнкам і Януковічам.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Тышкевіч #Беларусь #акупацыя #Пуцін #Лукашэнка
🔻“Калі развалілася б сістэма ўпраўлення Лукашэнкі, Пуцін яго не выратаваў ніяк. Немагчыма было б у краіну, у якім стане была Беларусь у 20-м годзе, увесці войскі для кантролю і падаўлення – гэта б не спрацавала”.

Кажа расейскі блогер і палітычны дзеяч Максім Кац.

🔻 Ён аналізуе мінулую і цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі ў размове з нашай карэспандэнткай.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Кац #Лукашэнка #Пуцін #пратэсты #сістэма
‼️ Дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі

‼️27 ліпеня адзначалі з 1992-га па 1995-ы год. У гэты перыяд краіна атрымала новую назву, вярнула гістарычныя дзяржаўныя сімвалы, прыняла Канстытуцыю краіны і абрала першага прэзідэнта Беларусі.🤍❤️🤍

‼️У 1996 годзе кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка пасля незаконнага антыканстытуцыйнага рэферэндума перанёс свята на 3 ліпеня – дзень вызвалення Менску ад фашыстаў.

📷 з кнігі Сяргея Навумчыка „Сем гадоў адраджэння”

Больш на сайце Радыё Рацыя

#суверэнітэт #дэкларацыя #Менск #рэферэндум #Лукашэнка
‼️ Лукашэнка назваў прозвішчы сваіх магчымых пераемнікаў

⁉️ Год таму кандыдаты былі іншыя.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Лукашэнка #пераемнікі #кандыдаты
🔸 Нявестка Аляксандра Лукашэнкі стала гераіняй новага матэрыялу "Альянсу расследвальнікаў Беларусі"

✈️Яны вывучылі яе замежныя паездкі. Па падліках расследвальнікаў, адзін яе палёт на джэце ў "службовую камандзіроўку" абыходзіцца як мінімум у 47 тысяч еўра.✈️

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Лукашэнка #джэт #палёты #камандзіроўкі
‼️ Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 17 чалавек

📌У асноўным гэта людзі, якіх асудзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі ці іншых прадстаўнікоў улады. Яны асуджаныя на рэальныя тэрміны ў калоніі або на „хіміі”.

📌 У прыватнасці Дзмітрый Рыбак і Алег Чычыкайла ўзятыя пад варту за абразу Лукашэнкі.

📌Яшчэ некалькі чалавек, прызнаныя палітвязнямі — Валерый Кліменчанка, Іван Янчанка і Сяргей Кірэенка — былі або ёсць фігурантамі так званай „справы Зельцэра”, іх затрымалі і судзілі за каментары ў сацсетках.

📌Па стане на 12 жніўня палітвязнямі ў Беларусі прызнаны 1276 чалавек.

#палітвязні #праваабаронцы #паклёп #Лукашэнка #сацсеткі
‼️ Пасяджэнне па справе „пра захоп улады” часова зрабілі закрытым

📌 Суд вырашыў выдаліць слухачоў з працэсу падчас паказанняў Аляксандра Жураўскага. Як вынікае з матэрыялаў справы, менавіта ён быў укаранёны ў групу „змоўшчыкаў”.

📌 Спачатку справа слухалася ў закрытым рэжыме, потым яе працягнулі ў адкрытым і запусцілі прапагандысцкія СМІ. Гэта тая самая справа, пра якую Лукашэнка казаў што для яго сына „змоўшчыкі падрыхтавалі склеп у Гомельскай вобласці”.

#суд #справа #Лукашэнка #Жураўскі #змоўшчыкі
📌 Палітзняволенага Ігара Ледніка будуць судзіць за артыкул, у якім ён нібыта абразіў Лукашэнку

🔻 Палітолаг, сябра БСДП з Барысава Ігар Леднік напісаў для партыйнага часопіса «Пазіцыя» артыкул «Мiжнародна прызнаны нейтралiтэт Беларусi — гарантыя бяспекi ў рэгiёне АБСЭ».

🔻 Пракуратура Беларусі знайшла ў ім абразы і паклёп у адрас Лукашэнкі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Леднік #палітвязень #суд #абраза #Лукашэнка
‼️ Трэцім будзе!

⁉️ На сакраментальнае пытанне «Трэцім будзеш?» нарэшце знайшоўся цвёрды адказ ад такога ж непахіснага палітыка.

📌 Уладзімір Хільмановіч у сваім блогу спяшаецца раскрыць інтрыгу і паведаміць, што гутарка ідзе пра шпаткпакутную саюзную дзяржаву, якую ўжо больш дваццаці гадоў лепяць Пуцін з Лукашэнкам. Да іх глыбокага жалю вярнуць з трыўмфам на кіеўскі пасад беглага Віктара Януковіча не ўдалося. І не ўдасца ўжо ніколі

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Пуцін #Лукашэнка #Януковіч #палітыка
‼️ “Дзяржава згубіла давер. Не здолела яго аднавіць дасюль. У 2021 годзе аформіўся і зафункцыянаваў рэжым унутранай акупацыі. У 2020 годзе беларускі народ на выбарах адмовіў Аляксандру Лукашэнку ў праве прадстаўляць сябе. Улада разглядае пратэстоўцаў як ворагаў”.

📌Асноўную тэндэнцыю для краіны, якая ўплывае на ўсе сферы жыцця, абазначыў старэйшы аналітык Цэнтра новых ідэй, экс-дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Коршунаў #Беларусь #акупацыя #Лукашэнка #аналітык
‼️Беларусы не бачаць сэнсу гінуць за Лукашэнку і Пуціна?

Кажа старэйшы даследчык Цэнтра новых ідэй, былы дыпламат Павел Мацукевіч.

📌 Паводле яго, Беларусь можа быць уцягнутая ў вайну толькі па загадзе Крамля.

⁉️ А як лічыце вы?

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Мацукевіч #вайна #Украіна #Беларусь #Расея #Пуцін #Лукашэнка