📌 Чаму расейскае разгортванне ракет у Беларусі мае значэнне?
📌 Для чаго сустрэлася Вялікая сямёрка?
📌 Саміт NATO: да якіх выклікаў рыхтавацца Захаду?
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.
#вайна_ва_Украіне #беларусы_і_вайна #Вялікая_сямёрка #NATO
Больш на сайце Радыё Рацыя.

📌‼️ Украінскія войскі паспяхова выкарыстоўваюць рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS. Аб гэтым на брыфінгу заявіў прадстаўнік Пентагона.
📌 Ён таксама паабяцаў, што амерыканскае ваеннае ведамства працягне працаваць над тым, каб перадаць Украіне яшчэ чатыры ўстаноўкі HIMARS і правесці навучанне вайскоўцаў іх выкарыстанню.
#вайна_ва_Украіне #Пентагон #HIMARS #NATO
reform.by

📌‼️ У Акадэміі навук працягваюцца кадравыя чысткі. Стала вядома, што з 1 ліпеня звальняецца дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАНБ Аляксандр Груша.
📌 Акрамя таго, ёсць інфармацыя, што плануюцца і ўжо ідуць новыя чысткі ў Інстытуце гісторыі НАНБ. Пад іх ужо патрапілі археолагі Мікалай Плавінскі і Вадзім Кошман, але падобна на тое, што на гэтым не спыняцца.
#звальненні_беларускіх_гісторыкаў #Аляксандр_Груша #Мікалай_Плавінскі #Вадзім_Кошман

📌 Група вядучых беларускіх аналітыкаў прадставіла анлайн-прэзентацыю першай штоквартальнай справаздачы „Беларускі трэкер перамен”.
📌 Паводле аналітыкаў, падтрымка Беларусі вайны Расеі ва Украіне мае негатыўныя наступствы для эканомікі краіны і ўспрымання беларусаў у свеце, але выгадная для рэжыму, які, тым самым, падтрымлівае ўласную ўстойлівасць. Акрамя гэтага, Беларусь згубіла важнага гандлёвага партнёра – Украіну.
#санкцыі #беларуская_эканоміка #Павел_Слюнькін
#Кацярына_Барнукова

📌Размова з кандыдатам гістарычных навук Зарынай Канапацкай пра тое, што яднае татараў, габрэяў і беларусаў, якое значэнне адыгралі татары ў станаўленні беларускай мовы і ці варта будаваць нацыю на базе рэлігіі.
📌 У Гістарычным музеі ў Беластоку, у межах 24-й Летняй Акадэміі ведаў пра польскіх татараў, паспяхова прайшла адмысловая канферэнцыя, дзе сабраліся беларускія і польскія навукоўцы ды актывісты. Акрамя актуальнага становішча крымскіх татар, шмат увагі было нададзена аднаму з рэлігійных лідараў беларускіх мусульман, навукоўцу і гісторыку Ібрагіму Канапацкаму.
Больш на сайце Радыё Рацыя.
#татары #гісторыя_Беларусі #Ібрагім_Канапацкі
#Зарына_Канапацкая

📌 Ва Украіне арыштавалі маёмасць расейскіх кампаній на 152 млн даляраў
📌 Суд ва Украіне наклаў арышт на актывы ўкраінскіх прадпрыемстваў, якія належаць расейскім кампаніям "Ростех", "Татнафта", "РусАл", "Група ГМС" на агульную суму 4, 9 млрд грыўняў (152 млн даляраў). Таксама арыштавана 70 аб'ектаў нерухомасці, паведамляе Офіс генпракурора Украіны.
📌 «Устаноўлена, што яны ўтоена выводзілі атрыманыя даходы ў РФ для фінансавання вайны супраць Украіны. Для гэтага выкарыстоўвалі разгалінаваную сетку афіляваных афшорных кампаній», - паведамляе СБУ.
📌 Праводзіцца дасудовае расследаванне па фактах дыверсіі і вядзення агрэсіўнай вайны.
Фота: ru.slovoidilo.ua

📌‼️ Пяскоў: Пуцін не абяцаў Лукашэнку перадаць ядзерную зброю ў Беларусь
📌 Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на сустрэчы з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам не казаў аб перадачы Менску ракет з ядзернай зброяй, размова ішла аб комплексах, якія тэхнічна здольныя несці розныя віды зброі, паведаміў РІА Новости прэс-сакратар расейскага лідэра Дзмітрый Пяскоў.
📌 "Прэзідэнт не гаварыў аб гэтым. Ён гаварыў аб комплексах, якія тэхнічна здольны несці розныя віды зброі", - сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне, ці стаіць цяпер пытанне аб перадачы Менску ракет з ядзернай зброяй.
📷 Фота: Getty Images
ria.ru

📌 Расейскае камандаванне: узровень баявой эфектыўнасці войска пагоршыўся, і ваяваць так доўга будзе немагчыма.
📌 Згодна са штодзённай справаздачай разведкі Вялікабрытаніі, украінскія войскі працягваюць умацоўваць свае пазіцыі на ўзвышшы ў раёне Лісічанска пасля адыходу з Севераданецка.
📌 Расеі не атрымліваецца замацавацца на захопленых тэрыторыях, дзякуючы паспяховым ударам украінскай арміі па тылах суперніка.
📌 Згодна паведамленням брытанскай разведкі, расейскія войскі знясіленыя.
📌 У наземных аперацыях Расея дамаглася толькі тактычнага поспеху пад Севераданецкам.
Фота: Getty Images
nashaniva.com

📌 У цэнтры Варшавы паўстала выстава падбітай вайсковай тэхнікі Расейскай Федэрацыі.
📌 Тэхніку прывезлі з Украіны, каб кожны мог паглядзець на машыны смерці, якія паслала Расея на тэрыторыю Украіны 24 лютага без аб’яўлення вайны.
📌 Наведнікі выставы асуджаюць Расею за страшную вайну ў ХХІ стагоддзі. Людзі гаварылі пра бессэнсоўнасць гэтай вайны для Расеі, падчас якой людзі гінуць з абодвух бакоў.
📷 Фота Радыё Рацыя.

📌 У Беластоку ўшанавалі памяць габрэяў, загінулых 27 чэрвеня 1941 года. У гэты дзень нямецкія акупанты спалілі Вялікую сінагогу разам з сотнямі людзей, якія ў ёй знаходзіліся.
📌 Памяць ахвяр ушанавалі ўлады горада і беластачане. Сярод прысутных на мерапрыемствах былі прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі і ваявода падляшскі Богдан Пашкоўскі.
📌 Вялікая сінагога паўстала ў пачатку 20 стагоддзя на вуліцы Бажнічай, цяпер гэта Суражская. 27 чэрвеня 1941 года гітлераўцы загналі ў будынак сінагогі мужчын і хлопцаў габрэйскай нацыянальнасці і падпалілі будынак. Мяркуецца, што загінулі не менш за 700 чалавек.
#Беласток #сінагога_у_Беластоку #Тадэвуш_Трускаляскі #Богдан_Пашкоўскі
Фота: Miasto Białystok i Podlaski Urząd Wojewódzki w Białymstoku

📌 Жанчына прыйшла ў міліцыю напісаць заяву аб крадзяжы грошай, а на яе завялі крымінальную справу.
📌 Жыхарка вёскі Страковічы Светлагорскага раёна прыйшла ў міліцыю, каб падаць заяву аб крадзяжы грошай, але пасля некаторых яе выказванняў у будынку РАУС супраць яе самой распачалі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі (арт. 368).
📌 Як паведамляе, @vybory_smotri, "у аддзяленні жанчына палівала брудам супрацоўнікаў, патрабавала пакурыць, брыдкасловіла і ў прысутнасці супрацоўнікаў некалькі разоў абразіла прэзідэнта".
spring96.org

8-га ліпеня ў Хожаве, што ў Сілезкім ваяводстве (Польшча), адбудзецца музычны фэст „KUPALSKIE KOŁO”.
Пра падрабязнасці можна даведацца на старонцы фестывалю ў Фэйсбуку.

📌 Ваенныя парады ў Менску вырашылі праводзіць толькі ў юбілейныя даты.
📌 Такім чынам, наступны парад можа адбыцца толькі ў 2024 годзе.
📌 Пра гэта заяўляюць дзяржСМІ са спасылкай на прадстаўніцу Мінкульта. Яна паведаміла, што было прынятае рашэнне праводзіць парады толькі ў юбілейныя даты, прысвечаныя Дню незалежнасці Беларусі ці Дню перамогі.

📌 80 год таму, 28 чэрвеня 1942 г., у Маскве пры невысветленых абставінах загінуў Янка Купала. Прычына яго смерці да сённяшніх дзён застаецца даволі туманнай.
📌 У Маскве паэта пасялілі ў гатэль “Масква”, у нумар 414. Вечарам 28 чэрвеня паэт выпаў у лесвічны пралёт гатэля паміж 9 і 10 паверхамі і, праляцеўшы больш дзесяці метраў, разбіўся насмерць.
📌 Цела паэта было крэміравана 1 ліпеня 1942 года і пахавана на Ваганькаўскіх могілках у Маскве. І толькі праз 20 гадоў, у 1962 годзе, урна з прахам беларускага класіка была перавезена ў Менск і перапахавана на Вайсковых могілках побач з магілай яго маці.
📌 У 2019 годзе кінастудыя "Беларусьфільм" зняла фільм "Купала" пра лёс народнага паэта Беларусі. Рэжысёр стужкі Уладзімір Янкоўскі. Аднак шырокай прэм'еры фільма так і не адбылося - па палітычных прычынах ён быў «пакладзены на паліцу».

📌 Літва забараніла імпарт расейскага газу
📌 У Літве забаронены імпарт прыроднага газу з Расеі. Выключэнне зроблена для транзіту ў Калінінградскую вобласць.
📌 Сёння Сойм краіны зацвердзіў змены ў закон аб прыродным газе. У адпаведнасці з імі забараняецца імпарт паліва з дзяржаў, якія ўяўляюць пагрозу для нацыянальнай бяспекі.
📌 У законе прадугледжана, што аператар тэрмінала ЗПГ у Клайпедзе не мае права выкарыстоўваць яго для паставак газу з краін, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы. Аналагічныя абмежаванні ўведзены і для аператара газатранспартнай сістэмы. Пры гэтым яны не распаўсюджваюцца на транзіт газу ў Калінінградскую вобласць.