Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.6K photos
102 videos
11 files
25.6K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌Кулінарны майстар-клас па прыгатаванні традыцыйнага беластоцкага хлеба – бялыса

Пра тое, як такі варштат можа дапамагчы будынку 19-га стагоддзя ў аварыйным стане, разважаў гісторык, аўтар і даследчык Беластока🇵🇱 Веслаў Урубель.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Урубель #Беласток #хлеб #бялыс #майстар_клас
⚡️⚡️Ракетны ўдар па Краменчугу, можа быць шмат ахвяр

У горадзе Крамянчуг🇺🇦 Палтаўскай вобласці расейская ракета🇷🇺 патрапіла ў мясцовы гандлёвы цэнтр. Пакуль што вядома пра 20 параненых, з якіх 9 у цяжкім стане. Ужо пацверджана, што 2 людзей загінула. Ратавальная аперацыя працягваецца.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Краменчуг #Расея #Украіна #вайна #цэнтр
‼️Судзяць пенсіянерку за слова”мразь”

📌У судзе Кобрынскага раёна пачаўся суд па крымінальнай справе 70-гадовай пенсіянеркі з Кобрыні Антаніны Мартыненкі.

📌Жанчыну абвінавачваюць па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – абраза прадстаўніка ўлады.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Мартыненка #суд #Кобрын #пенсіянерка
📌Гэта наша траўма. І мне хацелася, каб мы не толькі пакутавалі, але і смяяліся. Бо смех – гэта нашая зброя. Кніга і пра гэта таксама.

📌У Беластоку адбылася прэзентацыя рамана Аляксандра Чарнухі «Свиньи».

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Чарнуха #раман #прэзентацыя #Беласток #свінні
‼️"Быў бы ў Беларусі суд, выстаўленыя абвінавачанні рассыпаліся б адразу, але суду ў Беларусі няма, ёсць прыдатак карных органаў. Рэжыму можна супрацьпаставіць «сілу бяссільных. Сіла такога супраціву ў салідарнасці, адначасовасці і масавасці", — сцвярджае ў сваім паведамленні на волю філосаф Уладзімір Мацкевіч.

📷 t.me/methodology_by

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Мацкевіч #філосаф #суд #Беларусь
🎤Вольскі выступіў у Беластоку🎸

За больш чым паўтары гадзіны канцэрта Лявон Вольскі выканаў як раннія песні часоў NRM і «Крамбамбулі», так і хіты свайго сольнага праекту Volski.

🔸Музыка прызнаўся, што выступаючы на Падляшшы, штораз перажывае асаблівыя пачуцці.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Вольскі #канцэрт #Беласток #Падляшша #музыка
📌 Чаму расейскае разгортванне ракет у Беларусі мае значэнне?
📌 Для чаго сустрэлася Вялікая сямёрка?
📌 Саміт NATO: да якіх выклікаў рыхтавацца Захаду?
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #беларусы_і_вайна #Вялікая_сямёрка #NATO

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️ Украінскія войскі паспяхова выкарыстоўваюць рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS. Аб гэтым на брыфінгу заявіў прадстаўнік Пентагона.

📌 Ён таксама паабяцаў, што амерыканскае ваеннае ведамства працягне працаваць над тым, каб перадаць Украіне яшчэ чатыры ўстаноўкі HIMARS і правесці навучанне вайскоўцаў іх выкарыстанню.

#вайна_ва_Украіне #Пентагон #HIMARS #NATO

reform.by
📌‼️ У Акадэміі навук працягваюцца кадравыя чысткі. Стала вядома, што з 1 ліпеня звальняецца дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАНБ Аляксандр Груша.

📌 Акрамя таго, ёсць інфармацыя, што плануюцца і ўжо ідуць новыя чысткі ў Інстытуце гісторыі НАНБ. Пад іх ужо патрапілі археолагі Мікалай Плавінскі і Вадзім Кошман, але падобна на тое, што на гэтым не спыняцца.

#звальненні_беларускіх_гісторыкаў #Аляксандр_Груша #Мікалай_Плавінскі #Вадзім_Кошман

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Група вядучых беларускіх аналітыкаў прадставіла анлайн-прэзентацыю першай штоквартальнай справаздачы „Беларускі трэкер перамен”.

📌 Паводле аналітыкаў, падтрымка Беларусі вайны Расеі ва Украіне мае негатыўныя наступствы для эканомікі краіны і ўспрымання беларусаў у свеце, але выгадная для рэжыму, які, тым самым, падтрымлівае ўласную ўстойлівасць. Акрамя гэтага, Беларусь згубіла важнага гандлёвага партнёра – Украіну.

#санкцыі #беларуская_эканоміка #Павел_Слюнькін
#Кацярына_Барнукова

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌Размова з кандыдатам гістарычных навук Зарынай Канапацкай пра тое, што яднае татараў, габрэяў і беларусаў, якое значэнне адыгралі татары ў станаўленні беларускай мовы і ці варта будаваць нацыю на базе рэлігіі.

📌 У Гістарычным музеі ў Беластоку, у межах 24-й Летняй Акадэміі ведаў пра польскіх татараў, паспяхова прайшла адмысловая канферэнцыя, дзе сабраліся беларускія і польскія навукоўцы ды актывісты. Акрамя актуальнага становішча крымскіх татар, шмат увагі было нададзена аднаму з рэлігійных лідараў беларускіх мусульман, навукоўцу і гісторыку Ібрагіму Канапацкаму.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#татары #гісторыя_Беларусі #Ібрагім_Канапацкі
#Зарына_Канапацкая
📌 Ва Украіне арыштавалі маёмасць расейскіх кампаній на 152 млн даляраў

📌 Суд ва Украіне наклаў арышт на актывы ўкраінскіх прадпрыемстваў, якія належаць расейскім кампаніям "Ростех", "Татнафта", "РусАл", "Група ГМС" на агульную суму 4, 9 млрд грыўняў (152 млн даляраў). Таксама арыштавана 70 аб'ектаў нерухомасці, паведамляе Офіс генпракурора Украіны.

📌 «Устаноўлена, што яны ўтоена выводзілі атрыманыя даходы ў РФ для фінансавання вайны супраць Украіны. Для гэтага выкарыстоўвалі разгалінаваную сетку афіляваных афшорных кампаній», - паведамляе СБУ.

📌 Праводзіцца дасудовае расследаванне па фактах дыверсіі і вядзення агрэсіўнай вайны.

Фота: ru.slovoidilo.ua

reform.by