Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
31.9K photos
101 videos
10 files
25.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️⚡️Беларускія сілавікі рабілі падкоп на мяжы

🔸Здарэнне адбылося каля Дубічаў Царкоўных у Гайнаўскім павеце Падляшскага ваяводства.

🔸У тым месцы раней мігранты рэгулярна рабілі спробы нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу. Аднак пасля ўстаноўкі польскім бокам 5-метровага плоту (яго будаўніцтва заканчваецца ў канцы чэрвеня) у нелегалаў узнікла праблема, як яго пераадолець.

🔸Польскі патруль заспеў беларускіх салдат за працай, яны былі вымушаны яе спыніць.

#сілавікі #падкоп #мяжа #Беларусь #Польшча
📌 Таццяна Грыневіч: Вельмі хачу, каб Беларусь была беларускай

Парадаваў жыццёвы ўзровень нашых людзей, кожны беларус цяжка працуе, але і жыве ў дастатку. Як расейцы дзівіліся наяўнасці ўнітазаў у кожнай хаце ва Украіне, то тут я дзівілася унітазам з падагрэвам, электронным рамкам для фотаздымкаў, у якіх увесь час змяняюцца фотаздымкі, электрычным аўтамабілям Тэсла, якімі не абавязкова кіраваць, бо яны самі цябе вязуць. Ёсць куды імкнуцца і нам, калі Беларусь будзе вольнай.

🎤Беларуская спявачка і бард Таццяна Грыневіч амаль два месяцы гастралявала па гарадах ЗША і сустракалася там з беларусамі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Грыневіч #спявачка #беларусы #ЗША #Беларусь
🎚Памёр Яраслаў Клімуць

😥 На 82-м годзе жыцця ў Магілёве памёр пісьменнік, выкладчык, шматгадовы старшыня магілёўскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы, шчыры і адданы беларускай справе чалавек Яраслаў Клімуць.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Клімуць #смерць #Магілёў #ТБМ
📌У Беластоку прайшоў фестываль фестываль «Барочныя Сады Мастацтва-2022»

Гэтым разам ён прайшоў ў садова-палацавым комплексе Браніцкіх і Доме культуры «Śródmieście. Сярод іншых удзельнікі фестывалю выбіралі галоўную кветку Беластоку.

Паглядзіце, як гэта адбывался!

Больш на сайце Радыё Рацыя і ў мабільным дадатку!
Беларусь пакінулі каля 20-ці тысяч ІТ-спецыялістаў

Згодна з прыблізнымі падлікамі, з восені 2020 года Беларусь маглі пакінуць ад 16 да 23 тысяч айцішнікаў. Апошнія месяцы пра масавую рэлакацыю супрацоўнікаў гавораць крыніцы ў буйных беларускіх ІТ-офісах: Wargaming (у сувязі з поўным закрыццём кампаніі ў Беларусі), EPAM, Exadel, Playtika ды іншых.

Большасць айцішнікаў пераязджае ў Польшчу ў рамках праграмы Poland Business Harbour. У гэтую краіну, па ацэнцы выдання, маглі пераехаць 8-10 тысяч ІТ-спецыялістаў. 2-4 тысячы абралі Грузію. Сярод іншых краін называюць Узбекістан і Літву. Да вайны папулярнай была таксама Украіна.

Крыніца: dev.by
У Любліне упершыню стартаваў Фестываль Блізкі Ўсход

Ідэя фестывалю ўзнікла пасля хвалі пратэстаў у Беларусі, якая прывяла да жорсткіх рэпрэсій і немагчымасці самастойнай творчай дзейнасці,

Чытай больш на сайце Радыё Рацыя!
📌Агляд прэсы: паралізуючае чаканне

🔻Ля Беларусі самае небяспечнае месца на зямлі.

🔻Макрон застаўся без большасці ў парламенце.

🔻Ці прымаць Украіну ў Еўразвяз?

🔻Новы рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя.

#Беларусь #Макрон #Шатландыя #Украіна #Еўразвяз
❗️ У Гародні затрымалі Міколу Маркевіча

Яго затрымалі 21 чэрвеня проста на офісе. Верагодна, працаваў ГУБАЗіК, паведамляе тэлеграм-канал "Права маюць".

Мікалай Маркевіч — вядомы 59-гадовы журналіст з Гродна. У 90-х быў заснавальнікам і галоўны рэдактарам газеты "Пагоня". Дэпутатам Вярхоўнага Савета ХII склікання. У 2002 годзе быў асуджаны на два гады абмежавання свабоды за паклёп на Лукашэнку. Пазней быў рэдактарам газеты "Дзень", працаваў на Радыё Рацыя, быў старшынём гарадзенскага аддзялення Таварыства беларускай мовы.

Зараз займаецца пасажырскімі перавозкамі ў фірме "клас-Тур".
🇬🇪 Батумі: "Еўрапейскі марш"

У грузінскім Батумі некалькі тысяч чалавек прынялі ўдзел у "Еўрапейскім маршы". Акцыя складалася з двух частак: частка актывістаў на плошчы Еўропы праводзіла невялікі мітынг у падтрымку Украіны, а вялікая калона з грузінскіх актывістаў ішла з парка 6-га траўня. Яны сустрэліся на плошчы Еўропы, дзе некалькі гадзін адбываўся вялікі мітынг.

Больш на сайце Радыё Рацыя