Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Шаноўныя чытачы і слухачы!

Сайт "Радыё Рацыя", у дадзены момант, недаступны праз тэхнічныя праблемы. Але нягледзячы на ўсё, мы працягваем працаваць для вас!💪
Чытайце нас у сацыяльных сетках, і слухайце анлайн у тэлеграме!

Добрага дня! ☀️
📌‼️ У Менскім абласным судзе пачаўся суд у «справе БелаПАН». Ён адбываецца ў закрытым рэжыме.

📌 Андрэю Аляксандраву і Ірыне Злобінай інкрымінуюць падрыхтоўку не менш як 260 чалавек для «ўдзелу ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак». Яны аплочвалі адміністрацыйныя штрафы, рахункі за паслугі адвакатаў.

Андрэю Аляксандраву, Дзмітрыю Наважылаву і Ірыне Леўшынай інкрымінуюць стварэнне з ліку работнікаў ЗАТ «БелаПАН» групы грамадзян, якая «ажыццяўляла экстрэмісцкую дзейнасць у выглядзе стварэння і размяшчэння на інтэрнэт-рэсурсах гэтага ЗАТ матэрыялаў з прыкметамі экстрэмізму, а таксама кіраўніцтва такім фармаваннем».

#пераслед_журналістаў #суды_над_журналістамі #Андрэй_Аляксандраў #Ірына_Леўшына

svaboda.org
Ракетная атака Расеі на Кіеў у нядзелю раніцай, верагодна, была спробай сарваць пастаўкі заходняй ваеннай тэхнікі.

«Раніцай 5 чэрвеня расейскія крылатыя ракеты Х-101 нанеслі ўдар па чыгуначнай інфраструктуры, верагодна, з мэтай сарваць пастаўкі заходняй ваеннай тэхнікі ўкраінскім падраздзяленням на перадавой», – гаворыцца ў аглядзе.

Што да баёў на Данбасе, брытанская выведка адзначае жорсткія баі ў Севераданецку і прасоўванне расейскіх войскаў у Славянск з мэтай акружэння ўкраінскіх войскаў.

Адносна сітуацыі на моры: пасля страты ў красавіку крэйсера «Масква» расейскія войскі, верагодна, перакінулі на востраў Змяіны ў заходняй частцы Чорнага мора некалькі сродкаў супрацьпаветранай абароны, у тым ліку сістэмы SA-15 і SA-22

Верагодна, што гэта зброя прызначана для супрацьпаветранай абароны расейскіх ваенных караблёў, якія дзейнічаюць у раёне Змяінага вострава, гаворыцца ў аглядзе.

Крыніца: «Еўрапейская праўда»
‼️⚡️ У Менскім гарадскім судзе пачаўся суд па справе "Буслы ляцяць" над палітвязнямі Аляксеем Іванісавым і Аляксеем Гамезам, а таксама Мікалаем Біблісам, Андрэем Будаем, Аляксандрам Мураўёвым, Аляксандрам Сідарэнкам.

📌 Затрымалі фігурантаў справы напрыканцы верасня-пачатку кастрычніка мінулага году. Праз месяц – 30 лістапада 2021 года – Вярхоўны суд прызнаў аб'яднанне "Супраціў", у якое ўваходзіць групоўкі "Кібер-партызаны", "Дружина народной самообороны – ДНС" і "Буслы ляцяць", тэрарыстычным.

📌 Перад судом, 13 траўня гэтага года, стала вядома, што Аляксея Іванісава і Аляксея Гамезу, а таксама Андрэя Будая і Аляксандра Мураўёва ўнеслі ў "тэрарыстычны спіс" КДБ.

#Мінскі_гарадскі_суд #справа_Буслы_ляцяць #Аляксей_Іванісаў #Аляксей_Гамеза

spring96.org
✈️ Балгарыя, Паўночная Македонія і Чарнагорыя закрылі неба для самалёта Лаўрова, пра гэта паведаміла сербскае выданне Novosti.

📌 Візіт міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова ў Сербію быў запланаваны на 6-7 чэрвеня.

📌 Лаўроў збіраўся сустрэцца з прэзідэнтам Сербіі, міністрам замежных спраў і старшынём Народнай скупшчыны.

📌 Лаўроў знаходзіцца пад еўрапейскімі санкцыямі з-за датычнасці да агрэсіі супраць Украіны, а паветраная прастора Еўразвяза для расейскіх самалётаў зачынена. Чарнагорыя і Паўночная Македонія не ўваходзяць у ЕЗ, але з'яўляюцца кандыдатамі на сяброўства (як і Сербія, але яна аддае перавагу не сварыцца з Расіяй).

#вайна_ва_Украіне #Лаўроў #Сербія #Балгарыя #Чарнагорыя

Крыніца: news.liga.net
Анонс: 7-га чэрвеня «Госць Рацыі» - Павел Усаў.

У Беластоцкім універсітэце аналітычная група „Беларусь у рэгіёне” прадставіла 6-ы па ліку рапарт з серыі ўсходніх даследаванняў пад назвай «Беларусь і яе выбар: палітыка, эканоміка і грамадства ў цені вайны». Самы смелы і небяспечны для незалежнасці прагноз для краіны быў прадстаўлены ў раздзеле «Геапалітычнае становішча Беларусі на фоне вайны»: альбо далучэнне да Расеі, альбо фактычна аналагічнае пашырэнне складу Саюзнай дзяржавы.

Наша карэспандэнтка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» - аўтарам гэтага раздзела рапарта, палітычным аналітыкам Паўлам Усавым.

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам палітычнага аглядальніка Паўла Усава, слухайце ў аўторак, 7-га чэрвеня на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 08.10 адпаведна.
‼️⚡️ Украіна прапануе ўвесці санкцыі супраць 100 000 расейцаў

📌 Міжнародная працоўная група Ермака-Макфола адносна санкцый супраць Расеі прадставіла Дарожную карту індывідуальных санкцый.

📌 Прапанаваны такія катэгорыі падсанкцыйных асоб (у парадку прыярытэтнасці): алігархі, вышэйшыя чыноўнікі, ключавы менеджмент кампаній, у тым ліку замежнікаў, расейскія прапагандысты, кіраўніцтва палітычных партый, блізкія сваякі і давераныя асобы ўсіх гэтых людзей.

📌 Таксама прапануецца разгледзець увядзенне індывідуальных санкцый у адносінах да ўсіх расейскіх спартсменаў. Група прапануе адхіліць іх ад любых міжнародных спаборніцтваў.

#вайна_ва_Украіне #санкцыі #група_Ермака_Макфола #расейскі_алігархі #расейскія_чыноўнікі

Крыніца: news.liga.net
У Падляшскім музеі народнай культуры абралі Каралеўну «Зялёных святак»

Падляшскі музей народнай культуры пад Беластокам адзначыў «Зялёныя святкі» і ўрачыста правёў абрад «Хаджэнне з каралеўнай», які калісьці амаль знік з Падляшша.

Даслдечыца Ядвіга Канопка, якая аднавіла рытуальны абрад «Хаджэнне з каралеўнай» распавяла пра падабенства падляшскай традыцый да беларускай.

Сёлета «Зялёныя святкі» суправаджаліся конкурсам-аглядам аркестраў і спевакоў Падляшскага ваяводства, які арганізаваў Падляшскі інстытут культуры. Таксама гасцей музея чакаў кірмаш і разнастайныя майстар-класы народнай творчасці.
🖥 ‼️ Латвія забараняе вяшчанне ўсіх расейскіх каналаў, але выдае ліцэнзію "Дажджу".

📌 Латвійская Нацыянальная рада па электронных СМІ з 9 чэрвеня забараняе вяшчанне і рэтрансляцыю на тэрыторыі краіны 80 тэлевізійных каналаў, зарэгістраваных у Расеі. Рашэнне будзе дзейнічаць да заканчэння расейскай агрэсіі супраць Украіны і вяртання Крыма.

📌 Таксама рада прыняла рашэнне аб выдачы ліцэнзіі на вяшчанне тэлеканала «Дождж», які быў закрыты ў Расеі ў пачатку сакавіка. Кіраўніцтва і частка супрацоўнікаў канала пакінула Расію. Яны маюць намер аднавіць вяшчанне з Латвіі.

#вайна_ва_Украіне #телеканал_Дождж #расейскія_тэлеканалы #санкцыі #Латвійская_Нацыянальная_рада_па_электронных_СМІ

Крыніца: reform.by
Зняты з пасады гендырэктар «Белкнігі» – неафіцыйная інфармацыя

Паводле папярэдніх даных, прычына ў недастатковым прасоўванні літаратуры беларускіх выдавецтваў. Часова выконваць абавязкі кіраўніка «Белкнігі» будзе Генадзь Сілінскі.

Дарэчы, летась у інтэрв’ю расейкаму выданню Аляксандр Вашкевіч казаў, што раман Джорджа Оруэла «1984» займае чацвёртае месца сярод самых прадаваных кніг у Беларусі. Першыя два месцы – гэта кнігі лагапеда Надзеі Жукавай, трэцяе – у кнігі «Рэвалюцыя» Віктара Марціновіча, а далей ішлі «Каласы пад сярпом тваім» і «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча.

Крыніца: @motolkohelp
📌📖 Выдавец Андрэй Янушкевіч па-ранейшаму знаходзіцца за кратамі

📌 Яго і супрацоўніцу Насту Карнацкую затрымалі 16 траўня пасля ператрусу ў новай кнігарні “Кнігаўка”. Андрэй Янушкевіч быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, але пасля на волю ён не выйшаў. Яго асудзілі яшчэ на 10 сутак. Ён зноў не выйшаў.

📌 Наста Карнацкая была пачаткова прысуджана да 13 сутак арышту, але на волю таксама не выйшла.

#пераслед_выдаўцоў #Андрэй_Янушкевіч #Наста_Карнацкая #кнігарка_Кнігаўка