Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
33K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Экс-кіраўніку таварыства "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Віктару Фенчуку пагражае 2,5 года калоніі агульнага рэжыму.

🔻Такое пакаранне запрасіў бок абвінавачання. Судовы працэс праходзіць у Маскоўскім судзе Менска.

Экаактывіст знаходзіцца пад вартай з 31 жніўня мінулага года.

Больш на Радыё Рацыя

📷 facebook.com/Ecohome.ngo
☢️Другі энергаблок БелАЭС плануецца ўвесці ў працу яшчэ сёлета.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, перадае прэс-служба "Белэнерга". Паводле яго слоў другі энергаблок знаходзіцца на стадыі пусканаладачных работ.

📌Нагадаем, з 25 красавіка першы энергаблок БелАЭС спынены для першага планавага папераджальнага рамонту. "Гэта рэгламентная работа, у рамках якой будзе ажыццёўлена дыягностыка абсталявання, вузлоў, тэхналагічных сістэм, рэактарнай устаноўкі", - удакладніў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч. Міністр таксама паведаміў, што будзе праведзена першая перагрузка паліва з рэактарнай устаноўкі.

📷 belaes.by
⚡️Наша радыё зараз можна слухаць калі хочаш і дзе хочаш, усюды, дзе толькі ёсць дасягальны інтэрнэт!

ПАМПУЙЦЕ ПРЫЛАДУ РАДЫЁ РАЦЫЯ Ў APP STORE АБО GOOGLE PLAY І СЛУХАЙЦЕ НАС АНЛАЙН!

❗️Аплікацыя бясплатная і хутка спампоўваецца на Вашу прыладу. З яе дапамогай можна праглядаць апошнія навіны свету і беларуска-польскага памежжа, слухаць нашае радыё анлайн, слухаць навіны культурных і спартовых падзей, сачыць за навінамі ў сферы бізнэсу, навукі і прамысловасці і шмат чаго яшчэ!

З нашым дадаткам вы заўсёды будзеце ў самым цэнтры падзей!

Спасылкі для пампавання:

📌Android: https://tiny.pl/9scps
📌iOS: https://tiny.pl/9scpl
У Слоніме пабудуюць новае інфекцыйнае аддзяленне

🚑Менавіта каронавірус прыспешыў пабудаваць новы сучасны інфекцыйны корпус, які, сапраўды, вельмі патрэбны гораду.

Інфекцыйнае аддзяленне Слонімскай ЦРБ знаходзіцца ў жахлівым становішчы. А ў сувязі з каронавірусам, аддзяленне прымала хворых не толькі са Слонімскага раёна, але і з Дзятлаўскага, і з Зэльвенскага.

Больш на Радыё Рацыя
‼️⚡️ На Піншчыне пачаліся вайсковыя вучэнні, якія ладзіць мясцовы памежны атрад.

‼️⚡️ Гэта другі этап і ён будзе трываць па 14 траўня.

💣 Страляніна адбываецца на палігоне каля вёскі Выжлавічы. Дзеля бяспекі грамадзян заклікалі трымацца ў радыюсе 4 кіламетраў ад месца вучэнняў. Таксама магчымае перасоўванне вайсковай тэхнікі па дарогах раёна.

#вайна_ва_Украіне #беларуская_армія #вайсковыя_вучэнні #Піншчына

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Беларускі Чырвоны Крыж дапамагае ўкраінскім уцекачам

📌 Па афіцыйных дадзеных у Беларусь з Украіны прыехала 26 тысяч вымушаных уцекачоў.

📌 Першую дапамогу ў выглядзе жылля, харчавання і штодзённых рэчаў арганізоўвае Чырвоны Крыж.

📌 Пад пражыванне адведзеныя базы адпачынку, санаторыі і сацыяльныя дамы, у сярэднім у дзень на аднаго бежанца выдаткоўваецца каля 45 рублёў.

#вайна_ва_Украіне #украінскія_уцекачы #уцекачы_ў_Беларусі #Беларускі_Чырвоны_Крыж

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Больш як 50 новых білбордаў усталяваныя ў розных кутках Польшчы і памежных пераходах з Беларуссю – у Беластоку, Бельску-Падляшскім, Гайнаўцы, Бялай Падляшскай, Аўгуставе, Семятычах, Баброўніках, Марках і Зялёнцы, што пад Варшавай, у Варшаве, іншых мясцовасцях.

📌 Білборды рэкламуюць аплікацыю, якая дае магчымасць слухаць Беларускае Радыё Рацыя ўсюды, дзе ёсць інтэрнэт, і адкрываюць доступ да архіўных перадач.

📌 Цяпер зручна слухаць нас з дапамогай новай аплікацыі для смартфонаў і айфонаў.

#Беларускае_Радыё_Рацыя #Падляшша #Гайнаўца #Варшава #аплікацыя_Радыё_Рацыя

📷 Фота Радыё Рацыя.
📌 Польскі амбасадар выкліканы у расейскае Міністэрства замежных спраў.

📌 Як паведаміў кіарўнік польскай дыпламатыі Збігнеў Раў, гаворка ідзе пра пытанні, звязаныя з інцыдэнтам з удзелам расейскага амбасадара, які адбыўся ў панядзелак у Варшаве.

📌 Амбасадар Расеі Сяргей Андрэеў хацеў ускласці кветкі да Маўзалею савецкіх салдат у Варшаве. Расейскага пасла аблілі рэчывам чырвонага колеру, што мела нагадваць кроў.

📌 Каментуючы сітуацыю міністр Раў падкрэсліў, што «ў рэакцыі на ваенныя злачынствы Расеі ва Украіне» польскі бок папярэдзіў «аб магчымасці такіх інцыдэнтаў».

#Вайна_ва_Украіне #Варшава #расейскі_амбасадар_у_Варшаве #Варшава #міністр_Збігнеў_Раў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У Батумі працягваюць збіраць рэчы і прадукты для дапамогі Украіне.

📌 Каардынатарка збору дапамогі Украіне ў грузінскім Батумі Ірына Гурская паведамляе пра недахоп некаторых рэчаў і прадуктаў харчавання.

📌 Гэтыя прадукты патрэбныя для таго, каб падтрымаць бежанцаў з Украіны і для перадачы жыхарам Украіны, якія пакутуюць ад вайны.

#вайна_ва_Украіне #Грузія #Баку #дапамога #саліданасць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🎼💣 Украінска-беларускі гурт “СеменаБенд”, удзельнікі якога ваююць, выступіў у кіеўскім клубе.

🎼 Музыкі-байцы часам дзеля падтрымання настрою і баявога духу ладзяць канцэрты.

👩‍⚖️ Музычную імпрэзу паэзіяй падтрымала ўкраінская актрыса Елізавета Краснічэнка.

#вайна_ва_Украіне #Кіеў #гурт_СеменаБенд #музыка_на_вайне #саліданасць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Незалежны прафсаюз «Гродна Азот» улады Беларусі прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй.

📌 Старшыню прафсаюза «Гродна Азот» Андрэя Ханевіча затрымалі ў канцы красавіка ў хвалі з іншымі прадстаўнікамі незалежных прафсаюзаў.

Яшчэ некалькі завадчан сядзяць з мінулага верасня, іх падазраюць у «здрадзе дзяржаве».

#рэпрэсіі #Гродна_Азот #Гародня #незалежныя_прасаюзы #пераслед_прафсаюзных_актывістаў

Радыё Рацыя.
📌 Еўракамісія прадставіць прапанову, згодна з якой ухіленне ад санкцый будзе прызнавацца злачынствам у Еўразвязе.

📌 Прадугледжваецца, што такі крок дапаможа спрасціць для дзяржаў-чальцоў ЕЗ канфіскацыю актываў, замарожаных у рамках антырасейскіх санкцый.

📌 Па стане на красавік краіны Еўразвязу канфіскавалі актывы на суму каля 30 мільярдаў еўра, у тым ліку яхты, вілы і прадметы мастацтва, якія належаць фізічным і юрыдычным асобам, якія знаходзяцца пад санкцыямі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#вайна_ва_Украіне #санкцыі #Еўразвяз #канфіскацыя_расейскай_маёмасці #Еўракамісія
‼️ З Херсона выехала амаль палова жыхароў, з вобласці – кожны пяты.

‼️ Нягледзячы на тое, што ў рэгіёне па-ранейшаму адсутнічаюць афіцыйныя зялёныя калідоры.

📌 Такую інфармацыю падаюць афіцыйныя крыніцы.

📌 Херсонская вобласць акупавана з пачатку сакавіка. Расея, нагадаем, напала на Украіну 24 лютага.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#вайна_ва_Украіне #Херсон #бежанцы #зялёны_калідор #Еўракамісія
📌 Уладзімір Хільмановіч: Хакей без супернікаў і клюшак

📌 Беларускі спорт, які падпаў за кампанію з расейскім пад заходнія санкцыі, працягвае дэградаваць.

📌 Яго развіццё ў выніку бяздумнай дзяржаўнай палітыкі і часцяком абсурднай ідэалогіі і так апошнія гады ледзь не ў вырай збіралася, ці, як яшчэ кажуць у народзе, ішло як галасок у пясок.

📌 А цяпер, калі бальшыня федэрацый па розных відах спорту ўжо адлучана ад пераважнай бальшыні важнейшых міжнародных спаборніцтваў, працягвае скочвацца на еўрапейскую ўзбочыну дарогі ды аматарскі ровень.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#беларускі_спорт #санкцыі #дэградацыя_беларускага_спорту #рэпрэсіі_адносна_спартоўцаў #ідэалогія_рэжыму