Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Уладзімір Зяленскі прыме ўдзел у Нацыянальным сходзе польскага парламента
Яно пройдзе 11 сакавіка ў другой палове дня ў будынку польскага Сейма.
https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/palityka/uladzimir-zyalenski-pryme-udzel-u-natsy/
#Zialenski #parliament #sejm #Зяленскі #Сейм #парламент
Агляд прэсы: работа над памылкамі

🔻
Беларуская апазіцыя заклікае да ўзмацнення жорсткасці санкцый супраць «суагрэсара» Лукашэнкі.
🔻Зяленскі мае намер правесці рэферэндум аб пагадненні з Расеяй.
🔻Еўразвяз мае патрэбу ў перазагрузцы.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы

#Лукашэнка #Lukashenko #Зяленскі #Zyalensky #санкцыі #sanctions
⚡️«Расея мусіць адказаць за ваенныя злачынствы», — заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў звароце да парламента Нідэрландаў.

⚡️ Улады Украіны🇺🇦 заявілі аб шматлікіх фактах прымусовага вывазу ўкраінцаў на тэрыторыю Расеі і Беларусі.

Чытпй больш:

#вайна #Украіна #дэпартацыя #Зяленскі #Расея #Беларусь

📷 minfin.com.ua
🇹🇷 Турцыя гатова стаць гарантам бяспекі для 🇺🇦 Украіны, паведамляе ўкраінскі лідар Уладзімір Зяленскі па выніках сённяшняй (31.03) тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам.

#Тупцыя #Эрдаган #Зяленскі #расейска_беларускія_перамовы

Больш на сайце Радыё Рацыя.
⚡️⚡️Зяленскі з Пуціным сустрэнецца ў Стамбуле🇹🇷

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Зяленскі #Пуцін #Эрдаган #Турцыя #Стамбул #сустрэча
‼️ ⚡️ Віктара Медведчука могуць абмяняць на палонных украінцаў. ‼️ З такой прапановай выступіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

#вайна #Украіна #Медведчук #абмен_палоннымі #Зяленскі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Нямецкую прэмію “СМІ за свабоду” атрымалі Зяленскі і Ціханоўская

Аргкамітэт нямецкай прэміі “СМІ за свабоду” пасля жорсткай крытыкі з боку нямецкіх і ўкраінскіх журналістаў адмовіўся ад уганаравання расейскай журналісткі Марыны Аўсяннікавай, якую планавалі адзначыць разам з дэмакратычнай лідаркай Беларусі Святланай Ціханоўскай і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Марына Аўсяннікава стала вядомай пасля з’яўлення ў эфіры праграмы першага канала расейскага тэлебачання з плакатам супраць вайны. Да гэтага яна многія гады працавала на расейскім канале.

#Ціханоўская #Зяленскі #Прэмія
‼️Зяленскі падпісаў закон аб дэсаветызацыі заканадаўства Украіны

Пра гэта паведамляецца на сайце Вярхоўнай Рады.🇺🇦

Старшыня Вярхоўнай Рады Руслан Стэфанчук растлумачыў, што дакумент адмяняе 1200 актаў органаў дзяржаўнай улады і кіравання СССР і Украінскай ССР. Акрамя таго, з украінскага заканадаўства выключаць згадкі аб «перамозе Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі»; імкненні ўвасабляць у жыццё «ленінскія ідэі пабудовы камуністычнага грамадства»; прыярытэце ў правах камсамольцаў, камуністаў і іншых «таварышаў»; спасылкі на праграмы, распрацаваныя Камуністычнай партыяй.

Кабінету міністраў даручана на працягу трох месяцаў прывесці ў адпаведнасць з законам свае нарматыўна-прававыя дакументы, а таксама распрацаваць новы Працоўны, Жыллёвы кодэкс і Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Вярхоўная Рада раней прыняла законапраект аб забароне прарасейскіх партый ва Украіне.

📷 з адкрытых крыніц інтэрнэту

#Зяленскі #Вярхоўная_Рада #законапраект #дэсаветызацыя
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў канцлера Германіі Олафа Шольца зрабіць «моцны крок» і наведаць Кіеў 9 мая.

Пра гэта ён заявіў у выступе перад прадстаўнікамі брытанскага аналітычнага цэнтра Chatham House.

«Ён запрошаны, запрашэнне адкрытае, яно ёсць ужо некаторы час. Яго запрашаюць прыехаць ва Украіну, ён можа зрабіць гэты вельмі магутны палітычны крок – прыехаць 9 мая ў Кіеў. Я не тлумачу значэнне, я думаю, вы дастаткова адукаваныя, каб зразумець, чаму», – сказаў Зяленскі.

#Зяленскі
‼️"Працягваць умацоўваць Украіну і ўзмацняць боль Пуціна», - кажа Джо Байдэн.

🇺🇸ЗША паабяцалі працягваць умацоўваць Украіну🇺🇦 ў вайне супраць Расеі.🇷🇺

🔻 Пра намер надалей падтрымліваць Украіну, якая бароніцца ад расейскай ваеннай агрэсіі, заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 8 траўня пасля перамоў лідараў «Вялікай сямёркі».

«Сёння я размаўляў з лідарамі краін G7 і прэзидэнтам Зяленскім аб нашым непахісным адзінстве і жаданні працягваць умацоўваць Украіну і ўзмацняць боль Пуціна», — напісаў Байдэн у твітэры.

📷 EASTNEWS, ПРЭССЛУЖБА ПРЭЗІДЭНТА

#Байдэн #Зяленскі #вайна #Украіна #Расея #ЗША
📌 Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон правялі тэлефонную размову 17 траўня.

📌 Яны абмеркавалі санкцыі, пастаўкі паліва і экспарт збожжа.

📌 Як паведамляе прэс-служба французскага прэзідэнта, Макрон пацвердзіў рашучасць Францыі рэагаваць на ўсе запыты ўкраінскага боку ў частцы вайсковай тэхнікі, паліва, гуманітарнай дапамогі, эканамічнай і фінансавай падтрымкі. Макрон пацвердзіў, што Францыя працягне і павялічыць пастаўкі зброі і гуманітарнага абсталявання ў найбліжэйшыя дні і тыдні. Таксама абмяркоўваліся шляхі экспарту ўкраінскага збожжа.

📌 Макрон і Зяленскі таксама абмеркавалі гарантыі бяспекі, якія можа даць Украіне Францыя.

#Украіна #вайна #Макрон #Зяленскі
#салідарнасць #украінскае_збожжа
‼️ Джонсан павіншаваў Зяленскага з Прэміяй імя Чэрчыля

📌Брытанскі прэм’ер-міністр заявіў, што прэзідэнт Украіны🇺🇦 сутынуўся з такім жа суровым выпрабаваннем, як і Уінстан Чэрчыль у час Другой сусветнай вайны.

📌 Борыс Джонсан дыстанцыйна „перадаў” прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму Прэмію Чэрчыля за лідарства, правёўшы параўнанне памсіж дзеяннямі двух лідараў у цяжкі час ваенных выпрабаванняў.

📌 Зяленскі прыняў узнагароду па відэасувязі на цырымоніі, якая праходзіла ў лонданскім офісе Джонсана, на якой прысутнічалі прадстаўнікі сям’і Чэрчыля, пасол Вадзім Прыстайка і ўкраінцы, якіх навучаюць брытанскія ваенныя.

Фота: president.gov.ua

#Зяленскі #Джонсан #прэмія #Чэрчыль #вайна
‼️Аб’яўлена абавязковая эвакуацыя з Данецкай вобласці🇺🇦

‼️ "Чым раней гэта будзе зроблена, тым больш людзей выйдзе зараз з Данецкай вобласці, тым менш людзей расейская🇷🇺 армія заб’е. Таму, калі ў вас ёсць магчымасць пагаварыць з тымі, хто застаецца ў зоне баявых дзеянняў на Данбасе, калі ласка, пераконвайце іх, што выехаць трэба".

🔻 Выказаўся ў сваім новым звароце да ўкраінцаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Зяленскі #Данецк #эвакуацыя #Расея #Украіна #вайна
‼️ Рэйтынг Зяленскага ва Украіне застаецца надзвычай высокім

‼️Дзеянні прэзідэнта Украіны🇺🇦 Уладзіміра Зяленскага ва ўмовах вайны з Расеяй падтрымліваюць 91% украінцаў, якія ўзялі ўдзел у сацыялагічным апытанні ўкраінскай групы „Рэйтынг”, праведзеным на замову Цэнтра аналітычных даследаванняў Міжнароднага рэспубліканскага інстытута (IRI).

‼️Адначасова 98% апытаных выказалі ўпэўненасць у перамозе Украіны ў вайне з Расеяй. 72 працэнты рэспандэнтаў заявілі, што не супраць уступлення Украіны ў блок NATO.

Апытанне праводзілі ва ўсіх рэгіёнах Украіны, за выключэннем акупаваных Крыму, Луганскай і Данецкай абласцей.

#Украіна #Зяленскі #рэйтынг #Расея #вайна
🇺🇦 Вялікая акцыя да Дня незалежнасці Украіны ў Варшаве🇵🇱

‼️ Са сцэны ў фармаце анлайн выступілі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі,🇺🇦 прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда,🇵🇱 актывісты, музыкі, а таксама дзеці, якія заспявалі гімны краін.

📌 Непадалёк размясціліся мастакі з тэматычнымі творамі, прадстаўнікі шматлікіх арганізацый, у тым ліку і дабрачынных, з адпаведнымі плакатамі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#акцыя #Польшча #Украіна #Варшава #Зяленскі #Дуда