Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Падляшскае ткацтва вартае аховы ЮНЭСКА

🧶Знікаючае традыцыйнае ткацтва Падляшша магло б стаць часткай сусветнай спадчыны ЮНЭСКА ўсяго чалавецтва. Пра гэта было заяўлена падчас адмысловай прэс-канферэнцыі Падляшскага Інстытуту Культуры.

“Перадусім варта, каб гэта засталося, каб гэта стала спадчынай ЮНЭСКА. Гэта варта захаваць», - лічыць ткачыха Ірэна Ігнацюк.

📌У знак падтрымкі традыцыйнага ткацтва Падляшскі Інстытут Культуры анансаваў Фестываль «Падляшскае Ткацтва», які пройдзе 9-га і 10-га ліпеня ў Беластоку.

Па словах спікераў, і падляшскае, і ткацтва Заходняй Беларусі не маюць адрозненняў, а таму служаць матэрыялам для супольных даследванняў.

#беларусы_Падляшша #ткацтва #рамёствы #Падляшша #Заходняя_Беларусь
📌‼️ "Беларуская нацыянальная меншасць у Польшчы" - сустрэча з Яўгенам Вапам

📌 14 чэрвеня Беларускі Дом у Варшаве запрашае на сустрэчу з Яўгенам Вапам - кіраўніком Беларускага cаюза ў Польшчы, галоўны рэдактарам штотыднёвіка беларускае меншасці ў Польшчы «Нівы», дырэктарам Беларускага Радыё Рацыі.

📌 Арганізатар мерапрыемства: Беларускі Дом у Варшаве
ulica Kryniczna 6, 03-934 Warszawa, Polska. Пачатак: 18.00.

📌 Яўген Вапа распавядзе пра жыццё беларускай нацыянальнай меншасці на Падляшшы, пра тое, як у іх атрымліваецца захоўваць беларускую мову з пакалення ў пакалення і як яны падтрымліваюць дэмакратычныя змены ўнутры Беларусі.

#Яўген_Вапа #беларусы_Падляшша #Беларускі_Дом_у_Варшаве #беларусы_Варшавы #беларуская_дыяспара_ў_Польшчы