Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Памежная служба Рэспублікі Польшча падпісала кантракт на будаўніцтва электроннага бар’ера на польска-беларускай мяжы

Даўжыня бар’ера складзе 202 км, і ён ахопіць усе ўчасткі агароджы, якая будуецца, а таксама частку памежных вод. #Polska #Belarus #мяжа #агароджа #мігранты

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/pamezhnaya-sluzhba-polshchy-padpisala-ka/
Палітолаг Арсеній Сівіцкі: "Крэмль будзе дабівацца прамога ўдзелу Беларусі у канфлікце. Бо відавочна, што Расея зацікаўленая ў выкарыстанні Узброеных сіл Беларусі толькі ў якасці гарматнага мяса".

Лёс Украіны і пазіцыю Беларусі на фоне вайны ва Украіне абмеркавалі ўдзельнікі анлайн-сустрэчы экспертна-аналітычнага клуба на тэму «Вайна ва Украіне: позірк у будучыню». #Ukraina #war #Belarus #Беларусь #вайна

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/palityka/yaugen-magda-pry-usikh-stratakh-ukraina-z/
Украіна высылае практычна ўвесь склад амбасады Беларусі.

„Такое рашэнне з’яўляецца адказам дзяржавы на недружалюбныя дзеянні Беларусі ў адносінах да супрацоўнікаў дыпламатычных устаноў Украіны ў Менску і Берасці", – гаворыцца ў каментарыі спікера МЗС Украіны Алега Нікаленкі. #Ukraina #Belarus #МЗС_Беларусі #Украіна #вайна

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/palityka/ukraina-vysylae-praktychna-uves-skla/
Прадстаўнікі Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі, Анатоль Лябедзька, а таксама Валерый Мацкевіч ад НАУ сустрэліся з беларусамі ў Кіеве🇺🇦. #Ukraina #Belarus #беларусы_Украіны #Беларусь

📷 tsikhanouskaya.org Чытай больш
Расейская вайсковая тэхніка працягвае перасоўвацца па Беларусі ў вялікай колькасці.

Частка машынай мела дрэнны выгляд – бруд, драпіны. У некаторых спераду было прымацаванае сасновае бярвенне. Калона ішла ў суправаджэнні беларускіх даішнікаў. За ёй утварылася вялікая калона з цывільных машынаў. З Баранавічаў цягам дня фіксаваліся ўзлёта знішчальнікаў. А 17:25 чыгуначнай станцыі «Гомель-Няцотны» быў заўважаны эшалон з вайсковай тэхнікай.

Чытай больш:

#Russia #WarinUkraine #Belarus
У эфіры Радыё Рацыі пабывала Вольга Ермалаева–Франко, прадстаўніца народнай амбасады Беларусі ў Бразіліі.


Мы робім стаўку менавіта на беларускую культуру і на тое, каб праз культуру распавядаць гэтыя гісторыі, таму што культура гэта тое, што дазваляе паказваць штосьці прыгожае праз страшнае, так і асабістыя гісторыі. Калі мы распавядаем пра тысячы зняволеных – гэта лічба, хоць і страшная. А калі мы распавядаем пра асабістыя гісторыі праз мастацтва, то гэта нашмат больш кранае, і людзі пранікаюць спачуваннем.

Чытай больш:

#Brazil #Belarus #Кульура #Дыяспара
«Жанчыны з парасонамі» абверглі інфармацыю пра сваё затрыманне

Дзяўчаты, якія рэгулярна ладзяць пратэсныя шэсці ў Менску у парадку. Актывісткі лічаць, што сілавікі «хапаюць выпадковых людзей, каб замазаць вочы начальству, і нават робяць пастановачныя відэа для справаздачаў».

Чытай больш:

#Сілавікі #Рэпрэсіі #Менск #Belarus
У чым каардынальнае адрозненне Украіны ад Беларусі?
Якое яно сучаснае беларускае мастацтва і як у ім выражаецца пратэст?
Ці ўдзельнічае Польшча ў ратававанні мастацкіх каштоўнасцяў з Украіны і наколькі патрэбная дзяржаўная падтрымка для культуры?

🎤Слухайце і чытайце размову з Ганнай Лазар:


#Ukraine #Belarus
Audio
Міліцыянты Пінску не ў стане распачаць адміністрацыйную справу супраць праваабаронцы - іх непрафесіяналізм паражае!

Яго вінавацяць у тым, што нібы ён зладзіў 3 красавіка адзіночны пікет, бо з’явіўся ў грамадскім месцы з нагрудным значкам “Пагоня”. Першае паседжанне адбылося яшчэ на мінулым тыдні, але тады справу накіравалі на дапрацоўку.

“Усё з-за памылак, якія нарабіў участковы міліцыянт”, – адзначае праваабаронца. Паслухайце, што ён кажа!


#Пінск #Рэпрэсіі #Belarus
Чым для вас былі падзеі жніўня 2020?

"Для мяне гэта былі вельмі важныя падзеі, бо раней не адчувала сябе часткай беларусаў і Беларусі. І для мяне гэта быў такі вельмі важны, станоўчы перыяд яднання з іншымі беларусамі." - распавяла Рацыіі Іна Дабратвор.

Чытай больш:


#Belarus #Рэвалюцыя #Выбары