Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️У судзе Бярозаўскага раёна пачаўся працэс над інвалідам з Белаазёрску

📌40-гадовага Віктара Хлябца судзяць за „абразу сілавых структур”. Вядзе працэс старшыня суда Наталля Вакульчык.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Хлябец #Вакульчык #суд #інвалід #Бяроза
⚡️Адвакат Мікалая Аўтуховіча не змагла даведацца пра стан здароўя вязня⚡️

🔸 «Пасяджэнне скончылася у чацвер каля 18:00. Адвакату не ўдалося даведацца пра стан здароўя бацькі. Начальнікаў турмы і медчасткі ўжо не было на працоўных месцах», — паведаміла ягоная дачка.

🔸Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч 19-ты дзень трымае «сухую галадоўку». Напярэдадні на судовым пасяджэнні яго не было — родныя і адвакат не ведаюць што з ім і ў якім ён стане.

#Аўтуховіч #галадоўка #суд #адвакат
📌З палітвязня Юрыя Грыгера знялі абвінавачанні і вызвалілі ў зале суда

🔻Сёння ў судзе Ленінскага раёна Гародні разглядалася справа 59-гадовага музыкі гуртоў «Контур» і «Hard Blues Shot», а таксама ўладальніка крамы «Шоўтайм» Юрыя Грыгера.

🔻Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», яго абвінавачвалі паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса «Абраза прадстаўніка ўлады» за пост у Facebook, які мужчына напісаў у 2020 годзе.

🔻Суддзя Руслан Гурын зняў з палітвязня ўсе абвінавачанні. Музыку вызвалілі з-пад варты ў судовай зале.

📷 spring96.org

#Грыгер #Гурын #суд #музыка #абвінавачанні
‼️ Журналіста Дзяніса Івашына пачнуць судзіць 15 жніўня

📌 Праваабаронцам стала вядома, што справу журналіста Дзяніса Івашына Гарадзенскі абласны суд пачне разглядаць 15 жніўня ў 14:30. Судовы працэс будзе весці суддзя Валерый Раманоўскі.

📌Нагадаем, Дзяніс знаходзіцца за кратамі ўжо 509 дзён. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 12 сакавіка 2021 года.

📌 Спачатку Дзяніс праходзіў падазраваным па арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў). Пазней яму выставілі абвінавачанне яшчэ і па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). А нядаўна КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай.

#Івашын #журналіст #суд #КДБ #Раманоўскі
🎸 Гітарысту „Крамбамбулі” і Pomidor/off прысудзілі 2 гады калоніі🎸

📌Беларускага музыку абвінавацілі паводле адразу двух крымінальных артыкулаў: за паклёп (арт. 188 КК) і абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). У чаканні суда пад вартай ён правёў амаль тры месяцы.

📷 by culture (Courlesy Photo)

Больш на сайце Радыё Рацыя

#гітарыст #Крамбабуля #суд #Pomidoroff
‼️Жыхара Віцебска асудзілі да 4,5 гадоў калоніі

🔻Паўла Нікіценку судзілі ў закрытым рэжыме па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#суд #Нікіценка #сілавікі #збіццё #калонія
📌 Гарадзенца асудзілі на шэсць гадоў калоніі за заклікі да супраціву

📌 Аляксея Багдзея прызналі вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады (арт. 293 КК). Справу разглядаў суддзя Максім Галубовіч.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Багдзей #суд #прысуд #калонія #Галубовіч
‼️ Сёння суд над журналістам Дзянісам Івашыным

🔻 КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацы з украінскай выведкай. Журналісту пагражае ад 7 да 15 гадоў няволі. Судовы працэс будзе весці суддзя Валерый Раманоўскі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Івашын #суд #суддзя #Раманоўскі #КДБ
⁉️ Пінчука будуць судзіць за шпіянаж?

📌 У Пінску 33-гадовага мясцовага жыхара вінавацяць не толькі ў перадачы ў прызнаны ўладамі экстрэмісцкім Telegram-канал здымкаў вайсковых самалётаў, што падпадае пад „садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”.

📌 Па версіі следства ён наўмасна збіраў інфармацыю пра размяшчэнне вайскоўцаў у рэгіёне, выязджаў у розныя кропкі, рабіў адпаведныя пазнакі на мапе і перадаў іх ва Украіну. Гэта ўжо падпадае пад „шпіянаж”.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#пінчук #суд #шпіянаж #Украіна #вайна #Расея
‼️ Пасяджэнне па справе „пра захоп улады” часова зрабілі закрытым

📌 Суд вырашыў выдаліць слухачоў з працэсу падчас паказанняў Аляксандра Жураўскага. Як вынікае з матэрыялаў справы, менавіта ён быў укаранёны ў групу „змоўшчыкаў”.

📌 Спачатку справа слухалася ў закрытым рэжыме, потым яе працягнулі ў адкрытым і запусцілі прапагандысцкія СМІ. Гэта тая самая справа, пра якую Лукашэнка казаў што для яго сына „змоўшчыкі падрыхтавалі склеп у Гомельскай вобласці”.

#суд #справа #Лукашэнка #Жураўскі #змоўшчыкі