Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ Папа Рымскі наведае Кіеў?

Размаўляючы з журналістамі на борце самалёта на шляху ў Мальту, Францішак сказаў, што такая прапанова «ляжыць на стале».

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Папа_Рымскі #Кіеў #Мальта #Клічко #Украіна #візіт
‼️Уся Кіеўская вобласць вызвалена ад расейскіх акупантаў

‼️Пра гэта ў Facebook 2 красавіка паведаміла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.

‼️"Ірпень, Буча, Гостомель і ўся Кіеўская вобласць вызваленыя ад захопніка", - напісала яна.

#вызваленне #Украіна #вайна #Кіеў #Маляр
Кіраўнік Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен наведае Кіеў перад канферэнцыяй донараў для Украіны, якая пройдзе ў Варшаве 9 красавіка.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #Польшча #Варшава #Кіеў #Еўразвяз #вайна
‼️«Мы пакінулі Кіеў апошнімі, і мы аднымі з першых вернемся», — заявіў міністр замежных спраў Італіі Луіджы Ды Маё.

🇮🇹Італія адновіць працу пасольства ў Кіеве.🇺🇦

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Італія #Кіеў #пасольства #Вялікдзень #праца
Параўнаць з тым, што было яшчэ скажам дзесяць дзён таму зараз немагчыма. Мы ўжо прызвычаіліся да рэжыму аларму, калі гадзіну ці 2 не гучыць сігнал паветранай трывогі, то як ні дзіўна, пачынаеш ужо трохі нервавацца, што здарылася? Чаму няма? Псіхіка перабудавалася.

Відавочца распавяла "Рацыі" пра тое, чым дыхаюць кіяўляне пасля адыходу расейскіх войскаў.

#WarinUkraine #Кіеў
‼️Кіеў вяртаецца да нармальнага жыцця

🇺🇦46-ы дзень вайны ва Украіне.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Getty Images

#Украіна #вайна #Кіеў #жыццё #Херсон
📌 Беларусь не Расея: чаму ЕЗ не павінен адмаўляцца ад Беларусі.
📌 Канцлер Аўстрыі наведаў Пуціна.
📌 Борыс Джонсан у Кіеве: проста шоу?
📌 Паядынак Макрона і Ле Пэн: у чым адрозненне ад 2017 года?
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #Борыс_Джонсан #Макрон #Ле_Пэн #Кіеў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Кіеў прымае чарговых ганаровых гасцей.

‼️ 🚈 Прэзідэнты Літвы, Латвіі, Польшчы і Эстоніі едуць цягніком у Кіеў. Яны ўжо знаходзяцца ва Украіне.

#вайна_ва_Украіне #Літва #Латвія #Эстонія #Польшча #Кіеў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
⚡️У сталіцы Украіны🇺🇦 з’явіцца сквер імя Кастуся Каліноўскага. Цяпер афіцыйна!

📌Адпаведнае рашэнне прыняла Камісія па пытаннях найменаванняў Кіеўскай дзяржадміністрацыі. Яго засталося зацвердзіць мясцовым дэпутататам, пра гэта расказаў грамадскі актывіст Валерый Сляпухін, які займаўся пытаннем увекавечання памяці лідара вызвольнага паўстання 1863 года.

Плануецца, што сквер у гонар Кастуся Каліноўскага ў Кіеве паўстане на перасячэнні вуліц Гарадзенскай і Алмаацінскай у Дняпроўскім раёне.

Гэтае рашэнне было прынятае, дзякуючы сістэмнай працы прадстаўнікоў беларускай абшчыны🤍❤️🤍 Кіева, паведамляе novychas.onlin.

#Кастусь_Каліноўскі #Кіеў #беларусы #Украіна
⚡️⚡️У Кіеве сваю дзейнасць аднавілі 32 са 102 амбасадаў замежных краін.

Усе часова пакінутыя будынкі і памяшканні дыпмісіяў ахоўваюць супрацоўнікі Нацыянальнай гвардыі Украіны.🇺🇦

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Кіеў #Украіна #вайна #амбасада #дыпмісія
🎼🎤 Сёння, 8 траўня, у Кіеве былі заўважаныя вядомыя ірландскія музыкі гурта U2 Бона і Энж. Відэазапісы выступаў артыстаў на станцыі метро «Храшчацік» апублікаваў УНІАН.

⚡️ Па інфармацыі агенцтва, прыезд музыкаў стаў нечаканым. Разам з украінскімі вайскоўцамі яны спусціліся ў метро і праспявалі Stand by Ukraine. Да выступу далучыўся саліст гурта «Антыцела» Тарас Таполі, які абараняе Украіну ў шэрагах ВСУ.

#Украіна #вайна #гурт_U2 #Кіеў #салідарнасць
‼️⚡️Амерыканскія дыпламаты вярнуліся ў Кіеў

📌 Выконваючая абавязкі пасла ЗША ва Украіне Крысціна Квін і група амерыканскіх дыпламатаў вярнуліся ў нядзелю ў пасольства ў Кіеве ўпершыню з пачатку вайны, піша CNN.

📌 Амбасада ЗША ў сталіцы Украіны была закрытая ў сярэдзіне лютага ў сувязі з ростам апасенняў наконт ваенных дзеянняў Расеі.

📌 У канцы красавіка, падчас візіту ў Кіеў, дзяржсакратар Энтані Блінкен абвясціў, што ЗША вернуць дыпламатаў ва Украіну.

#Украіна #вайна #амерыканскія_дыпламаты #Кіеў #салідарнасць

Фота: twitter.com/USEmbassyKyiv
🎼💣 Украінска-беларускі гурт “СеменаБенд”, удзельнікі якога ваююць, выступіў у кіеўскім клубе.

🎼 Музыкі-байцы часам дзеля падтрымання настрою і баявога духу ладзяць канцэрты.

👩‍⚖️ Музычную імпрэзу паэзіяй падтрымала ўкраінская актрыса Елізавета Краснічэнка.

#вайна_ва_Украіне #Кіеў #гурт_СеменаБенд #музыка_на_вайне #саліданасць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🇨🇭 Швейцарыя зноў адкрые пасольства ў Кіеве🇺🇦

🔻Рашэнне прыняў кіраўнік дэпартамента Іньяцыа Касіс. Амбасадар Клод Вільд вернецца ў бліжэйшыя дні з камандай з чатырох чалавек.

🔻Пасольства Швейцарыі ў Кіеве было часова закрыта з меркаванняў бяспекі з 28 лютага. У далейшым паслугі прадстаўніцтва ажыццяўляліся з Берна, Кішынёва і Бухарэста. Такім чынам, дзейнасць пасольства не спынялася.

🔻У апошнія тыдні прадстаўніцтвы іншых краін таксама былі зноў адкрыты. Прадстаўнікі больш за 40 дзяржаў зараз зноў фізічна прысутнічаюць у Кіеве.

#Щвейцырыя #Украіна #вайна #пасольства #Кіеў
📌‼️ Кіеўская гарадская рада пазбавіла Менск статусу горада-пабраціма.

📌 «Менск ужо наўрад ці можна назваць горадам-пабрацімам Кіева. Таму нам нічога не перашкаджала прыняць рашэнне аб пазбаўленні такога статусу сталіцы Беларусі. Краіны, з тэрыторыі якой ляцелі ракеты ва ўкраінскія гарады і пасёлкі і адбывалася ўварванне расейскіх войскаў у нашу дзяржаву», — напісаў у сваім тэлеграме кіраўнік Кіева Віталь Клічко.

Фота
: Getty Images/Global Images Ukraine

#Кіеў #вайна_ва_Украіне #Мінск #гарада_пабрацімы #Віталь_Клічко
⁉️ Як жывуць людзі ў сталіцы Украіны?

“Бясконцыя трывогі, сірэны спрацоўваюць, гэта так, канешне ёсць. Многа вайскоўцаў на вуліцах, але ў цэлым абстаноўка адносна спакойная, адносна іншых частак Украіны”.

Кажа беларуска, якая жыве ў Кіеве.🇺🇦

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Кіеў #Украіна #вайна #Расея #вайскоўцы
🇺🇦 “Украіна заўсёды была зямлёй, дзе ты мог спакойна выказваць свае думкі. Флёр гэтай незалежнасці я адчуваю ў Літве. Я з’ехаў у Кіеў у верасні 2020 года, сабраў сваю валізку за 45 хвілін. Я ў Кіеве знаходжуся ўжо амаль два гады”.

🔸 Госць Рацыі беларус Глеб Пакаціла распавядае, чаму ён застаўся ва Украіне🇺🇦 падчас вайны і жыве там дагэтуль.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Пакаціла #вайна #Украіна #Кіеў #валанцёр
🔥 Сірэны, выбухі, паніка, невядомасць у заўтрашнім дні. Гэта вельмі вялікі адбітак адкладвае на цяперашнім жыцці.

🔥 Заўсёды трэба быць гатовым да абвастрэння баявых дзеянняў і неабходнасці пакінуць свой дом.

Распавяла беларуска Ульяна, якая жыве ў Кіеве.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Кіеў #жыццё #беларуска #вайна #Украіна