Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📖Міністр эканомікі на Гарадзеншчыне вывучаў наступствы "эканамічнага генацыду"

🔸Міністр эканомікі Беларусі Аляксандр Чарвякоў наведаў шэраг прадпрыемстваў Ліды і Шчучына. Там ён вывучаў наступствы "эканамічнага генацыду". Менавіта так у красавіку Чарвякоў выказаўся пра заходнія санкцыі.

🔸На гэты раз ён быў больш стрыманы. Санкцыі згадваў, прызнаваў праблемы ў мясцовых прадпрыемстваў са збытам прадукцыі і абмежаваннямі паставак сыравіны, але гаварыў пра "прамысловы аптымізм".

"Цяпер нам неабходна выявіць усю праблематыку і вызначыцца з тымі інструментамі, якія дапамаглі б арганізацыям яшчэ больш знізіць негатыўны ўплыў санкцый", — цытуе словы міністра БЕЛТА.

📷 БелТА

#Чарвякоў #міністр #Гарадзеншчына #эканоміка #Беларусь
📌 Польскі амбасадар выкліканы у расейскае Міністэрства замежных спраў.

📌 Як паведаміў кіарўнік польскай дыпламатыі Збігнеў Раў, гаворка ідзе пра пытанні, звязаныя з інцыдэнтам з удзелам расейскага амбасадара, які адбыўся ў панядзелак у Варшаве.

📌 Амбасадар Расеі Сяргей Андрэеў хацеў ускласці кветкі да Маўзалею савецкіх салдат у Варшаве. Расейскага пасла аблілі рэчывам чырвонага колеру, што мела нагадваць кроў.

📌 Каментуючы сітуацыю міністр Раў падкрэсліў, што «ў рэакцыі на ваенныя злачынствы Расеі ва Украіне» польскі бок папярэдзіў «аб магчымасці такіх інцыдэнтаў».

#Вайна_ва_Украіне #Варшава #расейскі_амбасадар_у_Варшаве #Варшава #міністр_Збігнеў_Раў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Міністр абароны ЗША Лойд Осцін упершыню з пачатку расейскага ўварвання пагаварыў са сваім расейскім калегам Сяргеем Шайгу.

📌 У міністэрстве абароны Расеі паведамілі, што Шайгу і Осцін абмеркавалі „актуальныя пытанні міжнароднай бяспекі, уключаючы сітуацыю ва Украіне”.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#вайна #Укравіна #Осцін #Шайгу #Міністр_абароны_ЗША