Беларускае Радыё Рацыя
1.25K subscribers
31.6K photos
100 videos
10 files
25K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Марцін Рэмбач: Беларускае Радыё Рацыя заўсёды разам з вамі

Цяпер слухаць нас анлайн можна таксама з дапамогай новай аплікацыі для смартфонаў і айфонаў. Кажа дырэктар па справах прамоцыі і развіцця Беларускага Радыё Рацыя – Марцін Рэмбач: "Мы маем дзве аплікацыі, якія ёсць магчымасць спампаваць на смартфоны і айфоны і слухаць наша радыё, чытаць інфармацыю, слухаць радыёпраграмы, якія ёсць у архіве."

Аплікацыі бясплатныя. Яны даюць магчымасць слухаць Беларускае Радыё Рацыя анлайн, але таксама даюць доступ да архіўных перадач. Апошнім часам нашае радыё праводзіць шырокую рэкламную кампанію, у падляшскім рэгіёне з’явілася паўсотні новых рэкламных білбордаў на беларускай мове. “Гэта дэманструе між іншым тое, што мы “па-за рускім светам”, – дадае Марцін Рэмбач.
Больш як 50 новых білбордаў апошнім часам усталяваныя ў розных мясцовасцях, а тасама на памежных пераходах з Беларуссю – у Беластоку, Бельску Падляшскім, Гайнаўцы, Бялай Падляшскай, Аўгуставе, Семятычах, у Варшаве, іншых мясцовасцях.

#РадыёРацыя
Audio
Станіслаў Шушкевіч: Рэальнай улады ў мяне не было, але бальшыня артыкулаў Канстытуцыі прынятыя пры маім старшынстве

Слухайце з нашага архіву інтэрв’ю з Станіславам Шушкевічам, якое ён даў Беларускаму Радыё Рацыя ў 2016 годзе^

00:00 Як апазіцыя пачала падтрымліваць Шушкевіча?
01:16 Здрада Кебіча і найбольшая памылка Шушкевіча
01:54 Пра беларускую сімволіку і яе "фашызм"
03:28 Перабольшаная роля Пазняка ў здабыванні незалежнасці
04:11 Белавежскія пагадненні і ядзерная зброя
05:48 Пра візіт Клінтана
10:08 Чаму Шушкевіч зняўся з пасады
12:27 Стаўленне да інстытуту прэзідэнства
13:20 Паўнамоцтвы ў парламенце ў параўнанні з тым, што цяпер
14:21 Пра "выбары" у Беларусіі і партыю АГП
15:42 Перспектывы у Беларусі (па стане на 2016)

Нагадваем, што развітанне з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Cтаніславам Шушкевічам пройдзе ў суботу, 7 траўня, у архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Менску (плошча Свабоды, 9).
Арт-каментар Рацыі ад Алега Мініча
‼️Зяленскі падпісаў закон аб дэсаветызацыі заканадаўства Украіны

Пра гэта паведамляецца на сайце Вярхоўнай Рады.🇺🇦

Старшыня Вярхоўнай Рады Руслан Стэфанчук растлумачыў, што дакумент адмяняе 1200 актаў органаў дзяржаўнай улады і кіравання СССР і Украінскай ССР. Акрамя таго, з украінскага заканадаўства выключаць згадкі аб «перамозе Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі»; імкненні ўвасабляць у жыццё «ленінскія ідэі пабудовы камуністычнага грамадства»; прыярытэце ў правах камсамольцаў, камуністаў і іншых «таварышаў»; спасылкі на праграмы, распрацаваныя Камуністычнай партыяй.

Кабінету міністраў даручана на працягу трох месяцаў прывесці ў адпаведнасць з законам свае нарматыўна-прававыя дакументы, а таксама распрацаваць новы Працоўны, Жыллёвы кодэкс і Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Вярхоўная Рада раней прыняла законапраект аб забароне прарасейскіх партый ва Украіне.

📷 з адкрытых крыніц інтэрнэту

#Зяленскі #Вярхоўная_Рада #законапраект #дэсаветызацыя
📌Таццяна Грыневіч сустрэлася з беларусамі Х’юстана

🎸Беларускі бард Таццяна Грыневіч працягвае творчыя гастролі па гарадах ЗША. 5 траўня адбылася сустрэча з беларусамі ў Х'юстане (штат Тэхас).🇺🇸

Сустрэчы беларусаў у Х'юстане адбываюцца не часта, таму яны вельмі каштоўныя самі па сабе. А візіт Таццяны Грыневіч да беларусаў у гэты далёкі амерыканскі горад аказалася сапраўдным святам і вялікай радасцю.

🎤Выступленне беларускай спявачкі было разнастайным і шчырым. Яна выканала песні на словы беларускіх паэтаў-класікаў, правяла шэраг гульняў, танцаў, разам з беларускімі дзеткамі спявалі дзіцячыя песні, а таксама ўсе разам выканалі “Купалінку” і “Тры чарапахі”.

🤍❤️🤍Кожны з прысутных беларусаў прымаў удзел ва ўсіх конкурсах і гульнях, якія праводзіла госця з Беларусі. А самае галоўнае, па словах Таццяны, што яна прывезла ў Х’юстан беларускае слова, да якога прагне кожная душа беларуса-эмігранта.

📷 Радыё Рацыя

#Грыневіч #выступ 'юстан #беларусы #бард
📖Міністр эканомікі на Гарадзеншчыне вывучаў наступствы "эканамічнага генацыду"

🔸Міністр эканомікі Беларусі Аляксандр Чарвякоў наведаў шэраг прадпрыемстваў Ліды і Шчучына. Там ён вывучаў наступствы "эканамічнага генацыду". Менавіта так у красавіку Чарвякоў выказаўся пра заходнія санкцыі.

🔸На гэты раз ён быў больш стрыманы. Санкцыі згадваў, прызнаваў праблемы ў мясцовых прадпрыемстваў са збытам прадукцыі і абмежаваннямі паставак сыравіны, але гаварыў пра "прамысловы аптымізм".

"Цяпер нам неабходна выявіць усю праблематыку і вызначыцца з тымі інструментамі, якія дапамаглі б арганізацыям яшчэ больш знізіць негатыўны ўплыў санкцый", — цытуе словы міністра БЕЛТА.

📷 БелТА

#Чарвякоў #міністр #Гарадзеншчына #эканоміка #Беларусь
⚡️⚡️Генштаб Украіны паведамляе пра новыя вызваленыя населеныя пункты

Гэта Аляксандраўка, Фёдараўка, Украінка, Шастакова, Перамога ў Харкаўскай вобласці. Там жа расейскія войскі🇷🇺 няўдала спрабавалі атакаваць Новую Дзмітроўку. Спробы атак украінскіх пазіцы🇺🇦 адбываюцца і ў іншых кропках усходняга фронту. Не спыняюцца абстрэлы ўкраінскіх пазіцый.

‼️Па ацэнках украінскага боку, у Беларусі застаецца да васьмі расейскіх пускавых установак "Іскандэр-М" і шэсць расейскіх самалётаў розных мадыфікацый, якія могуць задзейнічаць "для нанясення авіяцыйных і ракетных удараў па тэрыторыі Украіны".

📷 Getty Images/Global Images Ukraine

#ЗСУ #Украіна #Расея #вайна
‼️Тайвань дадаў Беларусь у спіс экспартнага кантролю з-за вайны ва Украіне

🇹🇼Тайваньскім кампаніям забараняецца экспартаваць у Беларусь🇧🇾 высокатэхналагічныя прадукты без спецыяльнага дазволу.

Адпаведнае рашэнне ў пятніцу прыняў урад гэтай краіны, паведамляе Reuters. Падобнае рашэнне раней было прынятае ў дачыненні Расеі.🇷🇺 У спіс экспартнага кантролю ўваходзіць абсталяванне для вытворчасці паўправаднікоў (у гэтай галіне Тайвань з'яўляецца адным з сусветных лідараў), а таксама лазеры і навігацыйныя сістэмы.

Адзначаецца, што гэта "ў значнай ступені сімвалічны крок", паколькі аб'ёмы гандлю з Беларуссю і РФ нязначныя. Міністэрства эканомікі Тайваня заявіла, што абмежаванні прынятыя "з прычыны актыўнага ўдзелу Беларусі ва ўварванні Расеі ва Украіну".🇺🇦 Нягледзячы на тое, што ўлады Беларусі гэта абвяргаюць.

⁉️ Чым можа адказаць афіцыйны Менск? Магчыма, уключэннем Тайваня🇹🇼 ў спіс "недружалюбных краін".

📷 aaa-russia.com

#Тайвань #Беларусь #Расея #Украіна #экспарт
‼️У Беларусі асуджаная яшчэ адна расейка, прызнаная палітзняволенай

🌹Вера Цвікевіч
атрымала год калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы. Крымінальную справу разглядаў суд Маскоўскага раёна (суддзя Вольга Малашэнка). Па ёй таксама праходзіла настаўніца рускай мовы і літаратуры, палітзняволеная Наста Кухарава.

У сілавікоў аказалася фота, на якім Кухарава і Цвікевіч ідуць у адным шэрагу на адной з вулічных акцый пратэсту ў Мінску. 🤍❤️🤍Іх прызналі вінаватымі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак...".

Таксама 6 траўня, толькі ў Гародни, была асуджана грамадзянка Расеі, палітзняволеная Сафія Сапега.

📷 Аляксандра Коца

#Цвікевіч #Кухарава #расейка #суд #прысуд
Развітацца са Станіславам Шушкевічам прыйшлі сотні людзей

Развітанне з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам. Сёння, на другі дзень развітання, якое праходзіць у архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Менску, каля касцёла выстраілася чарга з людзей, якія прыйшлі развітацца з палітыкам і праводзіць яго ў апошні шлях. Многія прыйшлі з чырвонымі і белымі кветкамі. На цырымоніі развітання, сярод іншых, прысутнічаў надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, які ў пачатку году на патрабаванне ўладаў вымушана выехаў з Беларусі. Некаторыя амбасады прынеслі свае вянкі памяці Станіславу Шушкевічу. Калі выносілі труну, апладысменты доўжыліся больш за 10 хвілін. Хаваюць Станіслава Шушкевіча на Паўночных могілках Менску.

📷ЕВРОРАДИО

#Шушкевіч
Заўтра ў Беластоку – чарговая акцыя Салідарнасці

Акцыя салідарнасці ў Беластоку. Заўтра, 8 траўня, каля будынку беларускага консульства на вуліцы Электрычнай, пройдзе чарговая акцыя, якую ладзіць беларуская дыяспара. Яна арганізуецца ў дзень, калі ў Еўропе святкуюць дзень заканчэння Другой сусветнай вайны. Пачатак а 15-ай гадзіне. Арганізатары просяць браць з сабою ўкраінскія, польскія і беларускія нацыянальныя сцягі.

📷Радыё Рацыя

#Беласток
Барысаўскі актывіст Ігар Леднік не выйшаў на волю пасля 15-ці сутак арышту

На Ігара распачата крымінальная справа па ч.2 арт. 367 КК “Паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Таксама з’явілася інфармацыя, што яго хутка могуць перавесці ў Жодзіна і суд над ім можа адбыцца праз два месяцы. Ледніку пагражае да пяці год пазбаўлення волі.

Напярэдадні адміністрацыйнага арышту ў сацыял-дэмакрата адбыўся вобшук. Была канфіскавана зарэгістраваная партыйная сімволіка, некалькі асобнікаў аналітычнага часопіса БСДП “Пазіцыя”, а таксама некалькі кніг.

Ігару Ледніку 60 год. Ёсць праблемы з сэрцам. Мае другую групу інваліднасці.

📷Радыё Свабода

#Затрыманні
У Менску не хапае педагогаў

У Менску не хапае педагогаў. Кіраўнік Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў у эфіры дзяржаўнага канала расказаў пра недахоп настаўнікаў пачатковых класаў і выхавацеляў у дзіцячых садах у беларускай сталіцы.

«Сёння ў Менску ёсць вялізная праблема забеспячэння спецыялістамі, – прызнаўся Кухараў. – У першую чаргу гэта дзіцячыя дашкольныя ўстановы (больш за 450 вакансій), а таксама больш за 50 вакансій настаўнікаў пачатковых класаў».

📷Радзіма

#Настаўнік
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў канцлера Германіі Олафа Шольца зрабіць «моцны крок» і наведаць Кіеў 9 мая.

Пра гэта ён заявіў у выступе перад прадстаўнікамі брытанскага аналітычнага цэнтра Chatham House.

«Ён запрошаны, запрашэнне адкрытае, яно ёсць ужо некаторы час. Яго запрашаюць прыехаць ва Украіну, ён можа зрабіць гэты вельмі магутны палітычны крок – прыехаць 9 мая ў Кіеў. Я не тлумачу значэнне, я думаю, вы дастаткова адукаваныя, каб зразумець, чаму», – сказаў Зяленскі.

#Зяленскі
У Гастомеле працягваюцца працы па размініраванні і ачыстцы тэрыторыі аэрадрому

📷NEXTA