Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Журналіста Анджэя Пачобута перавялі з Жодзіна ў СІЗА на Валадарскага ў Менску.

Пра гэта паведаміла жонка палітвязня.

📌Анджэя Пачобута арыштавалі ў рамках «справы палякаў»🇵🇱, фігурантамі якой таксама з’яўляюцца старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс, актывісты Саюзу палякаў Беларусі з Ліды, Ваўкавыску і Берасця: Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава.

‼️Усяго па стане на 3 траўня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1166 чалавек.
‼️ «Дэмакратыю як у Беларусі, так і ва Украіне трэба выратаваць ад таго, каб яе растапталі цяжкія боты Пуціна і Лукашэнкі».

‼️Газета Washington Post прысвяціла рэдакцыйны артыкул сітуацыі ў Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беларусь #Украіна #дэмакратыя #санкцыі
🇺🇦Украіна наносіць удар па расейскіх ідэалагічных догмах.

У Вярхоўнай Радзе зарэгістраваная пастанова пра 9 траўня і недапушчальнасць прысабечвання РФ🇷🇺 перамогі над нацызмам.

Больш у каментары Міколы Бянько пра тое, як Украіна перамагае РФ у сімвалічным полі.

#Расея #Беларусь #Рада #вайна #перамога
⚡️⚡️У Кіеве сваю дзейнасць аднавілі 32 са 102 амбасадаў замежных краін.

Усе часова пакінутыя будынкі і памяшканні дыпмісіяў ахоўваюць супрацоўнікі Нацыянальнай гвардыі Украіны.🇺🇦

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Кіеў #Украіна #вайна #амбасада #дыпмісія
✝️Папа Францішак заявіў, што гатовы прыбыць у Маскву на сустрэчу Пуціным, каб спыніць вайну.

🔻Францішак распавёў, што размаўляў з Патрыярхам Маскоўскім Кірылам праз Zoom. Пры гэтым Кірыл палову сустрэчы пераконваў Папу Рымскага ў абгрунтаванасці нападу на Украіну🇺🇦.

❗️Прапанова ў Маскву пра сустрэчу была накіравана яшчэ на дваццаты дзень вайны, але адказу з Крамля да гэтага часу няма.

Больш на Радыё Рацыя

📷 Vatican Media/LaPresse

#вайна #Украіна #Папа_Францішак #Ватыкан #Крэмль
‼️Беларускі форвард Аляксей Протас прызнаны найлепшым пачаткоўцам "Хершы"

У рэгулярным чэмпіянаце Протас набраў 24 (8+16) ачкі ў 42 матчах пры паказчыку карыснасці "-3".

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 pressball.by

#Протас #хакей #карыснасць #Хершы
❗️У Польшчы🇵🇱 затрымалі беларуса за дапамогу ў нелегальнай міграцыі

🔻20-гадовы грамадзянін Беларусі быў затрыманы 2 траўня на польска-нямецкай мяжы. Ён прадставіўся студэнтам аднаго з польскіх універсітэтаў.

Як паведамляе Памежная ахова Польшчы, беларуса затрымалі за тое, што ён дапамог 5 грамадзянам Іраку перасекчы дзяржаўную мяжу з Польшчы ў Нямеччыну.

Як высветлілася, у беларуса на тэлефоне былі запісы, якія зафіксавалі момант перасячэння іракцамі польска-нямецкай мяжы. Ён захоўваў іх для атрымання аплаты за аказаныя паслугі.

❗️Беларус будзе несці крымінальную адказнасць за садзейнічанне ў незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы. Яму таксама пагражае дэпартацыя і часовая забарона на ўезд у Польшчу і іншыя краіны Шэнгенскага пагаднення.

📷 twitter.com/Straz_Graniczna
☦️ Экзарх усяе Беларусі. Філарэт бласлаўляе жыхароў Менска Крыжам прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

☦️ Помнік першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту адкрылі ў Менску.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 БелТА

#помнік #мітрапаліт #Філарэт #Менск #экзарх
У грузінскім Батумі на Плошчы Еўропы штодня адбываюцца акцыі ў патрымку Украіны🇺🇦.

На акцыях гучаць гімны Грузіі🇬🇪, Украіны🇺🇦 і „Пагоня”⚪️🔴⚪️ на словы Максіма Багдановіча. Таксама штодня паведамляюць пра тое, што адбываецца на фронце ва Украіне.

📌Актывісты расказваюць таксама пра працу штаба дапамогі Украіне, які дзейнічае на вуліцы Парнаваза, 46. Штаб працуе ў Батумі кругласуткава і збірае прадукты і медыкаменты як ва Ўкраіну, так і для тых, хто прыехаў сюды ад вайны.

#вайна #Украіна #Батумі #беларусы
‼️😢 "Дзеці, не перажывайце такога, як мы!"- кажа сталая жанчына з Марыўпаля.

‼️😢Толькі 3 з 14 эвакуацыйных аўтобусаў з Марыўпаля даехалі на ўкраінскую тэрыторыю.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 ЕРА

#Марыўпаль #эвакуацыя #Расея #Украіна #вайна
‼️Да канца 2022 года Еўразвяз адмовіцца ад дзвюх трацін расейскага газу і знойдзе замену гэтым пастаўкам.

🔻Адпаведны план на працягу траўня апублікуе Еўракамісія. Пра гэта, як перадае Бі-Бі-Сі, заявіла ў Еўрапарламенце еўракамісар па энергетычнай палітыцы Кадры Сімсан.

🔻Па яе словах, ЕЗ вядзе перамовы пра замяшчэнне расейскага газу з усімі асноўнымі пастаўшчыкамі. Акрамя таго Еўразвяз плануе часткова скараціць патрэбы ў газе праз эканомію энергіі і выкарыстанне аднаўляльных крыніц.

#Еўразвяз #газ #Расея #энергія #эканомія
‼️У Беластоку адзначылі 231-ю гадавіну Канстытуцыі 3 Мая🇵🇱

❗️"Спадчына І Рэчы Паспалітай аб’ядноўвала багата народаў. Гэта нашая супольная традыцыя. Сёння мы жывём надзеяй, што гэтая традыцыя свабоды блізкая нашым суседзям", - адзначыў ваявода падляшскі Богдан Пашкоўскі.

Пачалося гарадское мерапрыемства з урачыстага ўзняцця дзяржаўнага сцяга🇵🇱 і скончылася парадам вайсковых і сілавых злучэнняў Беластока.

Больш на Радыё Рацыя
📌 Вайна ва Украіне актывізуе беларускую апазыцыю.
📌 Cанкцыі Еўразвязу: нафтавае эмбарга ўжо на гарызонце.
📌 Чаго чакаць ад Пуціна?
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна #Украіна #нафтавае_эмбарга #расейская_нафта #расейская_прапаганда #санкцыі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі.

‼️ Станіславу Шушкевічу было 87 гадоў. Адышоў ноччу, 4 траўня.

#Станіслаў_Шушкевіч #Мінск #незалежнасць_Беларусі #памёр_Шушкевіч #каронавірус

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌🧹 Лідар гурта "Дай Дарогу!" Юрый Стыльскі плануе арганізаваць у Варшаве выставу сваіх карцін.

📌 Такім чынам ён хацеў бы выказаць салідарнасць і сяброўства з Украінай.

#Юрый_Стыльскі #Дай_дарогу #выяўленчае_мастацва #Варшава #салідарнасць

Больш на сайце Радыё Рацыя.