Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🎻Беларуская спявачка Таццяна Грыневіч сустрэлася з беларусамі ў Маямі🇺🇸.

🤍❤️🤍Падчас сустрэчы гучалі галасы беларускіх паэтаў, песні на іх вершы, усе разам спявалі і ладзілі гульні з танцамі.

Больш на Радыё Рацыя
У Беластоку адкрылася выстава, прысвечаная Анжаліцы Борыс і Анджэю Пачобуту

«Зняволеныя за польскасць» – пад такой назвай адкрылася ў Беластоку выстава, прысвечаная зняволеным у Беларусі дзеячам Саюза палякаў. Выстава, якая была адразу прадстаўленая ў польскім Сейме, расказвае пра дзейнасць арганізацыі і пра тых, хто зараз знаходзіцца ў зняволенні за гэтую дзейнасць – старшыня арганізацыі Анжаліка Борыс і журналіст Анджэй Пачобут.

У адкрыцці выставы брала ўдзел – Марыя Цішкоўская, якая таксама была арыштаваная па справе Саюза палякаў, але зараз экстрадаваная з Беларусі.

Больш на Радыё Рацыя
📌 Украіна заяўляе, што пагроза ракетных удараў праціўніка з Беларусі застаецца высокай.
📌 Украіна: пагроза эскалацыі перад 9 траўнем.
📌 Санкцыі Еўразвяза: нафтавае эмбарга ўсё бліжэй?
📌 Першамай: што адбываецца з працоўным рухам?
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна #Украіна #расейская_нафта #санкцыі #Германія #працоўны_рух

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌📖 145 гадоў з дня нараджэння Антона Грыневіча (1877-1937).

📖🎼📚 Антон Грыневіч збіраў беларускія народныя песні, ладзіў прыватную выдавецкую дзейнасць, якая існавала за яго ўласны кошт, вывучаў тэорыю музыкі і спеваў, удзельнічаў і сам арганізоўваў этнаграфічныя экспедыцыі па Беларусі, а таксама друкаваў свае музычна-фалькларыстычныя зборнікі.

#Антон_Грыневіч #беларуская_культура #беларускі_фальклор #этнаграфія #беларускі_рух #Язэп_Драздовіч

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Валанцёрка: Харкаў зараз квітнеючы і прыгожы, але разбомбленыя будынкі выглядаюць жахліва

Жыхарка Берасця Аксана паехала валанцёрам ва Украіну. Бліжэй да мужа ўкраінца, які служыць у ВСУ. Спачатку яна дапамагала бежанцам на вакзале ў Львове, потым па асабістых справах прыехала ў Харкаў і зноў дапамагае людзям.

📸 objectiv.tv

Больш на Радыё Рацыя
📌🪡 Ці можна вышыўкай крыжыкам распавесці пра пратэсты ў Беларусі?

🪡🧵 Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцяй Рацыі» – мастачкай Руфінай Базловай пра тое, у які момант пратэст становіцца цэнтрам творчасці, ці можа вышыўка стаць сацыяльнай тэрапіяй для беларускага грамадства ў постпратэсны перыяд.

#пратэсты_у_Беларусі #Руфіна_Базлова #беларускае_мастацтва #салідарнасць #палітвязні

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌✍️ 💻 „Беларуская асацыяцыя журналістаў” стала лаўрэатам яшчэ адной журналісцкай прэміі. У Бруселі БАЖ уручылі ўзнагароду Difference Day Honorary Title. Яе беларуская асацыяцыя падзяліла з Якубам Парусінскім з The Fix.

#Барыс_Гарэцкі #Беларуская_асацыяцыя_журналістаў #беларускія_журналісты #Difference_Day_Honorary_Title #БАЖ

Больш на сайце Радыё Рацыя.
„Рэпарцёры без межаў” апублікавалі штогадовы Індэкс свабоды прэсы.

Беларусь апынулася на 153 месцы са 180 краін. У параўнанні з 2021 годам яна ўзнялася на пяць пазіцый. Пры гэтым наша краіна апярэдзіла Расею, якую „Рэпарцёры без межаў” змясцілі на 155 месца.

„Самая небяспечная краіна Еўропы для журналістаў да ўварвання Расеі ва Украіну, Беларусь працягвае пераслед незалежных СМІ і іх рэпарцёраў”, – такая характарыстыка даецца Беларусі ў профілі.

📸 Рэпарцёры без межаў

Больш на Радыё Рацыя
📌 Юрыста Змітра Салаша з Гародні ўлады прымусілі звольніцца з-за яго грамадзянскай пазіцыі.

#Зміцер_Салаш #Гародня #рэферэндум #гарадзенская_турма #пратэсты_у_Гародні

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Юлія Сівец: Пра палявыя працы і пірожаныя

📌 Міністарка працы Ірына Касцевіч параіла ісці на палявыя працы тым, у каго няма працы. У прыватнасці, яна заявіла, што цяпер ідуць сезонныя работы, чалавек можа зарабіць дадатковую капейчыну.

#Ірына_Касцевіч #беспрацоўе #палявыя_працы #сезонныя_работы

Больш на сайце Радыё Рацыя.
МУС Чэхіі прапануе не выдаваць візы для беларусаў і расейцаў

Такая мера, на думку Міністэрства ўнутраных спраў, акажа ціск і можа паспрыяць спыненню вайны. Прапанова МУС зараз знаходзіцца на стадыі разгляду.

Больш на Радыё Рацыя
‼️Пінчукоў спрабуюць паўторна прыцягнуць да адказнасці па гучнай “пінскай справе”.

Тады не хапіла доказаў іх удзелу ў стыхійным мітынгу 9 жніўня 2020 года пад будынкам мясцовага гарадскога выканкама.

❗️Пошукі фота- і відэаматэрыялаў міліцыянты не прыпынялі. Пераважна іх выцягваюць з мабільных тэлефонаў і ноўтбукаў.

Больш на Радыё Рацыя

📷 media-polesye.by
🔻✉️Лепей дасылаць паштоўкі з кароткім і нейтральным тэкстам, каб нагадаць, што пра іх ніхто не забыўся і каб прайсці цэнзуру.

🔻✉️Берасцейскія праваабаронцы заклікаюць пісаць лісты палітвязням.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#лісты #праваабаронцы #паштоўкі #палітвязні
⚡️69-ы дзень вайны. У Кіеве не заўважылі прыкмет таго, каб з тэрыторыі Беларусі рыхтаваўся новы наступ на Украіну. 🇺🇦

‼️Але расейскія войскі пачалі штурм «Азоўсталі». Раней кіраўнік Расеі🇷🇺 Уладзімір Пуцін заяўляў, што ягоныя войскі не будуць штурмаваць прадпрыемства.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 t.me/polkazov

#вайна #Расея #Украіна #Марыўпаль #Азоўсталь #Беларусь
🙏У Беларусі адзначаюць Радаўніцу

☦️Па традыцыі спачатку людзі ідуць на набажэнства ў царкву, а затым на могілкі.

📌Дарэчы, Дзень памінання памерлых пасля Вялікдня ў некаторых рэгіёнах Беларусі не супадае з Радаўніцай. У шэрагу раёнаў вернікі ідуць на могілкі ўжо на другі дзень Вялікадня, а на беларускім Палессі памінаюць памерлых у першы чацвер, па-мясцоваму ён называецца Наўскі чацвер.