Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌🪡 Ці можна вышыўкай крыжыкам распавесці пра пратэсты ў Беларусі?

🪡🧵 Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцяй Рацыі» – мастачкай Руфінай Базловай пра тое, у які момант пратэст становіцца цэнтрам творчасці, ці можа вышыўка стаць сацыяльнай тэрапіяй для беларускага грамадства ў постпратэсны перыяд.

#пратэсты_у_Беларусі #Руфіна_Базлова #беларускае_мастацтва #салідарнасць #палітвязні

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 🇲🇾 Джулі Фішэр завяршае сваю працу ў ролі амбасадара ЗША ў Беларусі.

📌 З гэтай нагоды яна звярнулася з адкрытым лістом да беларускага народу.

📌 «Для мяне было за гонар быць побач з вамі − хай і здалёк − з моманту зацвярджэння Сенатам на пасаду амбасадара ў Беларусі ў снежні 2020 года, першага амбасадара ЗША ў Беларусі за больш чым дзесяць год. Злучаныя Штаты не маглі маўчаць пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года, не маглі абяляць жорсткасць рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі, калі вы мірна выйшлі на вуліцы Менску, Горадні, Гомля і іншых гарадоў у абарону сваіх асноўных свабод і годнасці як грамадзян Беларусі. Я прыняла ролю Спецыяльнага пасланніка па Беларусі і працавала з Вільні з галоўнай мэтай − умацаваць амерыканскую падтрымку народа Беларусі і вашай барацьбы»,- адзначае ў сваім лісце да беларусаў амбасадар ЗША Джулі Фішэр.

📷 Фота: facebook.com/usembassy.minsk

#амбасадар_ЗША #пратэсты_у_Беларусі #салидарнасць #Вільня #спецыяльны_пасланнік_па_Беларусі
📌‼️ Размова з Наталляй Задзяркоўскай, адказнай за культурныя і сацыяльныя пытанні ў камандзе Паўла Латушкі, пра стварэнне ў Варшаве Музея Вольнай Беларусі.

📌 Беларуская культура выжывае ў эміграцыі. Праходзяць сустрэчы з пісьменнікамі, выступы музыкаў, вернісажы і іншыя актыўнасці. Паўстала і даволі незвычайная ідэя – стварыць Музей Вольнай Беларусі.

#Наталля_Задзяркоўская #Варшава #беларусы_у_Варшаве #Музей_Вольнай_БЕларусі #пратэсты_у_Беларусі #Павел_Латушка

Больш на сайце Радыё Рацыя.