Беларускае Радыё Рацыя
1.24K subscribers
31.5K photos
100 videos
10 files
24.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🥰 Паэт, які стаў кумірам для пакалення «тутэйшых», адзначае сваё 70-годдзе.

📚 Алег Мінкін нарадзіўся 31 стакавіка ў 1952 годзе ў вёсцы Чарняўка побач з райцэнтрам Хоцімск. 📖 Вучыўся па школах-інтэрнатах ў Хоцімску і Бабруйску. Скончыў Маскоўскі інстытут інжынэраў сельскагаспадарчай вытворчасці. 📙Ці то яму добра выкладалі літаратуру ў школах-інтэрнатах, што малаверагодна, ці ён проста нарадзіўся паэтам.

🖋 Спачатку пачаў пісаць па-руску, але калі прыехаў працаваць у Полацак і стаў наведваць мясцовае літаб'яднанне «Кыніцы», перайшоў на беларускую мову. 📖 Яго першы зборнік вершаў «Сурма» (1991) стаў культавым для літаратурнага пакалення «тутэйшых».

📚 Акрамя вершаў Алег Мінкін аўтар славутай аповесці-утопіі «Праўдзівая гісторыя краіны хлудаў».

🥇 Лаўрэат літаратурных прэмій «Гліняны Вялес» і імя Міхася Стальцова.

🏘 Жыве ў Вільні.

📷 Радыё Рацыя

#Алег_Мінкін #беларуская_паэзія #Вільня #літаб_яднанне_Тутэйшыя #зборнік_Сурма
👩‍❤️‍👨 «Мир о тебе» - пабачыў свет зборнік вершаў удавы Юрыя Зісера Юліі Чарняўскай.

📖 На вокладцы адлюстраваныя выявы Юліі ды Юрыя з адсылкай да вядомай карціны Марка Шагала «Над горадам».

📖 Як паведамляе БАЖ, Юлія Чарняўская пакуль яшчэ дакладна не ведае, як будзе распаўсюджвацца гэты зборнік сярод чытачоў.

📷 БАЖ

#зборнік #вершы #Чарняўская #Зісер #БАЖ #Шагал
📖 Бачэйкава ганарыцца сваім земляком Барысам Беляжэнкам 📖

🔻 Барыс Беляжэнка пачаў друкавацца з 1958 года, а ў 1973 годзе ён выдаў свой першы паэтычны зборнік “Крыгалом”. Пасля былі новыя кнігі, пісаў не толькі вершы, але і аповесці. Быў лаўрэатам Віцебскай абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Бачэйкава #Беліжэнка #паэт #зборнік