Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 Уладзімір Хільмановіч: Хакей без супернікаў і клюшак

📌 Беларускі спорт, які падпаў за кампанію з расейскім пад заходнія санкцыі, працягвае дэградаваць.

📌 Яго развіццё ў выніку бяздумнай дзяржаўнай палітыкі і часцяком абсурднай ідэалогіі і так апошнія гады ледзь не ў вырай збіралася, ці, як яшчэ кажуць у народзе, ішло як галасок у пясок.

📌 А цяпер, калі бальшыня федэрацый па розных відах спорту ўжо адлучана ад пераважнай бальшыні важнейшых міжнародных спаборніцтваў, працягвае скочвацца на еўрапейскую ўзбочыну дарогі ды аматарскі ровень.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#беларускі_спорт #санкцыі #дэградацыя_беларускага_спорту #рэпрэсіі_адносна_спартоўцаў #ідэалогія_рэжыму
⚡️⚡️Шосты пакет санкцыяў Еўразвязу вялікі ўдар наносіць па тытунёвай, калійнай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці

‼️Санкцыі за вайну ва Украіне накладуць на «Інтэр-Табак», «Нёман», «Нафтан», «Белкалій» і яшчэ некалькі прадпрыемстваў.

‼️ Таксама пад санкцыі трапяць кіраўнік «Беларуськалія» Іван Галаваты, Ігар Тур, Людміла Гладкая і Рыгор Азаронак.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#санкцыі #Еўразвяз #Беларусь #Беларуськалій #Азаронак
‼️Так Беларусь і Расея абыходзяць санкцыі 👎

„Расейскія і беларускія кампаніі рэгіструюцца ў Казахстане, атрымліваюць казахстанскія нумары на вялікагрузы, выбіраюць бланкі дазволаў… і бесперашкодна заязджаюць у Еўропу і выязджаюць адтуль пад сцягам Казахстана”.🇰🇿

‼️ Заявіў дэпутат ніжняй палаты парламента Максат Раманкулаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Расея #Беларусь #Казахстан #санкцыі
‼️⚡️ Новая Зеландыя ўвяла санкцыі супраць Лукашэнкі.

📌 Таксама санкцыі ўведзены ў адносінах да высокапастаўленых чыноўнікаў Мінабароны і камандзіраў. У спісах згадваецца памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы Леанід Касінскі, кіраўнік ідэалагічнага ўпраўлення Мінабароны Вадзім Лукашэвіч і іншыя.

📌 Усяго Новая Зеландыя ўвяла санкцыі супраць 27 фізічных і юрыдычных асоб з Беларусі.

📌 Таксама санкцыі ўведзены ў дачыненні да Дзяржкамваенпрама, Synesis, "ОКБ ТСП" і кампаніі "Абаронныя ініцыятывы".

reform.by

#Новая_Зеландыя #санкцыі #Міністэрства_абароны_Беларусі
#санкцыі_супраць_Лукашэнкі #Synesis
📌 Шосты пакет антырасейскіх санкцый Еўразвязу заблакаваны. Пра гэта паведаміў еўракамісар Паола Джэнтылоні.

📌 Пакет быў прадстаўлены на пачатку траўня і ўключаў, у прыватнасці, забарону імпарту расейскай нафты з 2023 года.

📌 Аднак супраць гэтай меры выступілі Венгрыя і яшчэ некалькі краін Еўразвязу, якія моцна залежаць ад расейскай сыравіны.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Еўразвяз #санкцыі #Паола_Джэнтылоні #расейская_нафта #забарона_імпарту_расейскай_нафты
‼️ Еўрадэпутаты віталі прапановы Еўракамісіі аб шостым пакеце санкцый і заклікалі распаўсюдзіць на Беларусь🇧🇾 усе санкцыі супраць Расеі,🇷🇺 якія ўжо ўведзены і будуць уведзены.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Еўрапарламент #санкцыі #Расея #Беларусь #вайна
🔻Беларусь у 2022 годзе страціць 30% экспарту з-за санкцый Захаду.
🔻Пераслед уйгураў: новая ўцечка з Сіньцзяна.
🔻Прэзідэнт Венгрыі раззлавала румынскі ўрад.
🔻Гішпанія: на парадку дня – абнаўленне дзяржаўных службаў.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы

#Санкцыі #Гішпанія
‼️⚡️ Украіна прапануе ўвесці санкцыі супраць 100 000 расейцаў

📌 Міжнародная працоўная група Ермака-Макфола адносна санкцый супраць Расеі прадставіла Дарожную карту індывідуальных санкцый.

📌 Прапанаваны такія катэгорыі падсанкцыйных асоб (у парадку прыярытэтнасці): алігархі, вышэйшыя чыноўнікі, ключавы менеджмент кампаній, у тым ліку замежнікаў, расейскія прапагандысты, кіраўніцтва палітычных партый, блізкія сваякі і давераныя асобы ўсіх гэтых людзей.

📌 Таксама прапануецца разгледзець увядзенне індывідуальных санкцый у адносінах да ўсіх расейскіх спартсменаў. Група прапануе адхіліць іх ад любых міжнародных спаборніцтваў.

#вайна_ва_Украіне #санкцыі #група_Ермака_Макфола #расейскі_алігархі #расейскія_чыноўнікі

Крыніца: news.liga.net
🖥 ‼️ Латвія забараняе вяшчанне ўсіх расейскіх каналаў, але выдае ліцэнзію "Дажджу".

📌 Латвійская Нацыянальная рада па электронных СМІ з 9 чэрвеня забараняе вяшчанне і рэтрансляцыю на тэрыторыі краіны 80 тэлевізійных каналаў, зарэгістраваных у Расеі. Рашэнне будзе дзейнічаць да заканчэння расейскай агрэсіі супраць Украіны і вяртання Крыма.

📌 Таксама рада прыняла рашэнне аб выдачы ліцэнзіі на вяшчанне тэлеканала «Дождж», які быў закрыты ў Расеі ў пачатку сакавіка. Кіраўніцтва і частка супрацоўнікаў канала пакінула Расію. Яны маюць намер аднавіць вяшчанне з Латвіі.

#вайна_ва_Украіне #телеканал_Дождж #расейскія_тэлеканалы #санкцыі #Латвійская_Нацыянальная_рада_па_электронных_СМІ

Крыніца: reform.by
🇺🇦Украіна не гатовая разглядаць экспарт збожжа праз Беларусь

📌Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна не гатова разглядаць пытанне экспарту ўласнага збожжа праз Беларусь. «Што да Беларусі: гэтая інфармацыя адкрытая. Нам прапаноўвалі ехаць праз Беларусь чыгункай. Мы нават разумеем, які аб’ём. Але мы разумеем, для чаго нам гэта прапаноўвалі. Мы пакуль не гатовы ісці па гэтым фармаце і дапамагаць нашым „дружалюбным“ суседзям», —цытуе Зяленскага „Інтэрфакс-Украіна“.

📷 slovoidilo.ua

#Украіна #вайна #збожжа #Уладзімір_Зяленскі #санкцыі