Беларускае Радыё Рацыя
1.24K subscribers
31.5K photos
100 videos
10 files
24.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Тэрмін утрымання пад вартай Ірыны Леўшынай падоўжылі да 5 траўня

Папярэдні раз гэты тэрмін падаўжалі на два месяцы — да 18 красавіка.

4 красавіка Генпракуратура паведаміла, што ў Менгарсуд перададзеная крымінальная справа, па якой праходзіць Леўшына, яе папярэднік на пасадзе дырэктара БелаПАН Дзмітрый Наважылаў, намеснік дырэктара БелаПАН у 2014-2018 гадах Андрэй Аляксандраў і Ірыны Злобіна.

Паколькі БелаПАН быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем, Леўшыну і Наважылава вінавацяць у кіраванні такім фармаваннем. Таксама ў справе фігуруе „фінансаванне пратэстаў”„шкода Рэпубліцы Беларусь” і ўхіленне ад выплаты падаткаў.

#Леўшына #Наважылаў #Аляксандраў #Злобіна #тэрмін #Генпракуратура
📌 Ірыне Леўшынай падоўжылі тэрмін пад вартай

Разгляд яе справы ў судзе раней адклалі. Ірыну Леўшыну, а таксама былога дырэктара кампаніі Дзмітрыя Наважылава затрымалі 18 жніўня 2021 года.

📌 Яны праходзяць па адной справе з былым намеснікам дырэктара кампаніі, медыяменеджэрам Андрэем Аляксандравым і Ірынай Злобінай (з 1 верасня жонкай Аляксандрава), якіх затрымалі летась 12 студзеня.

📌 Судовы працэс пачаўся 6 чэрвеня ў Менскім абласным судзе. Справу разглядае суддзя Вячаслаў Тулейка. Чакаецца, што разгляд справы адновіцца пасля 5 верасня.

#Леўшына #БелаПАН #Наважылаў #Аляксандраў