Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️У Варшаве, на пляцоўцы Беларускага Моладзевага Хабу, была арганізавана дыскусія: «Жыццё побач з атамам».

📌На пытанні ўдзельнікаў дыскусіі адказала па анлайн-сувязі каардынатарка Антыядзернай кампаніі ў Беларусі Таццяна Новікава.

„На жаль, гэтая вялікая праблема зараз па-за ўвагай грамадскасці на фоне каронавіруса, тэрору дыктатарскай улады і вайны ва Украіне”, – адзначыла Новікава.

Больш на Радыё Рацыя
‼️Швейцарыя пашырыла санкцыі супраць Беларусі і Расеі

📌Санкцыі пачынаюць дзейнічаць з 27 красавіка.

Швейцарыя пашырае забарону на экспарт банкнот і продаж каштоўных папер грамадзянам Беларусі ці зарэгістраваным у Беларусі юрыдычным асобам. Цяпер забарона распаўсюджваецца на банкноты і паперы, намінаваныя не толькі ў франках і еўра, але і ў іншых валютах краін Еўразвяза, паведамляе REFORM.by.

📌Што тычыцца Расеі, Швейцарыя ўводзіць забарону на пастаўкі вугалю з Расеі, а таксама тавараў, якія з’яўляюцца важнай крыніцай даходу для Расеі (лесаматэрыялы, цэмент, морапрадукты, ікра). Забараняецца экспарт у Расею тавараў, якія могуць узмацніць прамысловы патэнцыял краіны (напрыклад, прамысловыя робаты або некаторыя хімічныя прадукты.

📷 swiss-imаgе.сh/Jan Geerk
‼️‼️Старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольгу Брыцікаву асудзілі ўжо пяты раз запар

Сёння справу ў судзе Наваполацка разглядала сумнавядомая суддзя Зінаіда Балаболава, піша «Вясна».

Пяты пратакол на Вольгу зноў склалі па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Папярэднія чатыры пратаколы супраць актывісткі былі за антываенныя акцыі пратэсту.

❗️Брыцікаву прызналі вінаватай і зноў пакаралі 15-сутачным арыштам. Яе ўтрымліваюць у часовым ізалятары горада Ушачы.

Вольга Брыцікава — старшыня незалежнага прафсаюза «Нафтан». У жніўні 2020 года яна публічна выказала патрабаванні супрацоўнікаў Нафтана, а ў першыя дні вайны запісала відэазварот, у якім выказалася супраць нападу Расеі на Украіну.

📷 gazetaby.com
❗️Беларуская мова – адзін з найгалоўнейшых складнікаў прыналежнасці да Беларусі.

Так лічыць суарганізатарка культурна-адукацыйнай прасторы беларусаў у Тбілісі “Буслік Хаб” Дана Кавалёва. На ейную думку, беларускія дзеці павінныя ведаць беларускую мову🤍❤️🤍.

Культурна-адукацыйная прастора “Буслік Хаб” паўстала ў сталіцы Грузіі Тбілісі з ініцыятывы беларускіх эмігрантаў.

Больш на Радыё Рацыя
🔻Пуцін «нястрымна сутаргаецца» падчас сустрэчы з Лукашэнкам.

🔻Газпрам перакрыў кран Сафіі і Варшаве.

🔻Выбухі ў Прыднястроўі: што рушыць услед цяпер?

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы

#Пуцін #Лукашэнка #выбухі #Прыднястроўе #Варшава
⚡️«Калі нехта „збоку” ўмяшаецца ў сітуацыю ва Украіне і створыць для Расеі непрымальныя пагрозы стратэгічнага характару, Расея нанясе „бліскавічныя ўдары”, - заявіў Пуцін.

⚡️Прэзідэнт Расеі🇷🇺 не сказаў, па якіх менавіта цэлях могуць быць нанесеныя вокамгненныя ўдары і якой зброяй.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Пуцін #зброя #удары #Расея #Украіна #вайна
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
‼️Паглядзіце, як жыхары Дзямідава ў Кіеўскай вобласці разбурылі дамбу і затапілі сваё сяло, каб спыніць наступ расейцаў

Пра гэта расказала амерыканская The New York Times і паказала наступствы затаплення вёскі.

Дзямідаў апынуўся ў вадзе пасля разбурэння плаціны на рацэ Ірпень ля месца яе ўпадзення ў Кіеўскае вадасховішча.

Фактычна гэта дапамагло спыніць наступ расейцаў на Кіеў, піша выданне.

Крыніца: Настоящее время
🔸“У мяне было жаданне паўплываць на беларусаў, каб яны знаходзілі матывацыю рабіць нешта, каб у Кіеве было штосьці звязанае з незалежнай Беларуссю, якая адрозніваецца ад афіцыйнай Беларусі”, - кажа Госць Рацыі Валерый Сляпухін.

🔸Актывіст беларускай дыяспары ў Кіеве распавядае пра дзейнасць беларусаў ва Украіне,🇺🇦 сквер і батальён у гонар Кастуся Каліноўскага.🤍❤️🤍

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Сляпухін #беларусы #Украіна #Каліноўскі #батальён
‼️ Расейцы расстрэльвалі ўкраінцаў, якія спрабавалі здацца

ЗША🇺🇸 маюць доказы таго, што расейцы🇷🇺 расстрэльвалі ўкраінцаў,🇺🇦 якія спрабавалі здацца ў палон у Данецкай вобласці.

Пра гэта заявіла пасол ЗША па асаблівых даручэннях па глабальным крымінальным правасуддзі Бэт Ван Шак на пасяджэнні Рады бяспекі ААН, піша The Hill.

Гэта парушае ваенны прынцып – не забіваць цывільных, якія выйшлі з бою праз капітуляцыю або страту дзеяздольнасці.

Нагадаем, пасля падзеяў у Бучы Джо Байдэн назваў дзеянні Расеі „генацыдам”.

#Расея #Украіна #вайна #ЗША #украінцы
💪“Мікола быў надзейны чалавек і самае галоўнае – адказны. Мала хто з таго нашага дэпутатскага корпуса заставаўся актыўным і працягваў працаваць дзеля дэмакратычнай Беларусі”, – зазначыў пінскі апазіцыйны лідар Віктар Ярашук.

🙏Светлай памяці патрыёта з Пінска Міколы Міхалевіча.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 з архіву Радыё Рацыя

#Міхалевіч #Ярашук #патрыёт #актывіст #Пінск
🔻Беларускія прафсаюзы ўсё так жа займаюцца размеркаваннем пуцёвак ці нейкімі забаўкамі. На сваю функцыю, абарону працоўных, яны даўно забыліся.

⁉️А, можа, і не чулі ніколі. Калі што, то перадайце ім, што ў Беларусі шмат працоўных былі звольненыя з палітычных прычын. І ў дадзеным выпадку прафсаюзы мусяць нешта пачаць рабіць для абароны, а не забаўкі праводзіць.

🔻Юлія Сівец у сваім блогу разважае пра стабільнасць.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#прафсаюзы #дзейнасць #стабільнасць #абарона #працаўнікі
‼️Тэрмін утрымання пад вартай Ірыны Леўшынай падоўжылі да 5 траўня

Папярэдні раз гэты тэрмін падаўжалі на два месяцы — да 18 красавіка.

4 красавіка Генпракуратура паведаміла, што ў Менгарсуд перададзеная крымінальная справа, па якой праходзіць Леўшына, яе папярэднік на пасадзе дырэктара БелаПАН Дзмітрый Наважылаў, намеснік дырэктара БелаПАН у 2014-2018 гадах Андрэй Аляксандраў і Ірыны Злобіна.

Паколькі БелаПАН быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем, Леўшыну і Наважылава вінавацяць у кіраванні такім фармаваннем. Таксама ў справе фігуруе „фінансаванне пратэстаў”„шкода Рэпубліцы Беларусь” і ўхіленне ад выплаты падаткаў.

#Леўшына #Наважылаў #Аляксандраў #Злобіна #тэрмін #Генпракуратура
‼️У Беластоку пройдзе антываенная акцыя Салідарнасці

Арганізатары пішуць наступнае: Запрашаем на акцыю Салідарнасці, 8 траўня ў 15:00 па адрасе Białystok, ul.Elektryczna, 9 (каля кансуляту РБ) ⚪️🔴⚪️

8 мая ў Еўропе святкуюць дзень заканчэння Другой сусветнай вайны. Па ўсім свеце ён праходзіў пад лозунгам „Ніколі болей”, але ў Беларусі і Расеі акцэнт у дзень перамогі быў іншы – „Можем повторить”. І зараз мы бачым, што з гэтага атрымалася: з пераможцаў фашызму выраслі новыя фашысты. Але і ў гэтай вайне будзе перамога. Парамога над рашызмам, перамога над лукашызмам.

📣8 траўня запрашаем вас на акцыю салідарнасці з тымі, хто змагаецца з сучаснымі пачварамі і хто абавязкова пераможа!

Арганізатары заклікаюць браць з сабой украінскія сцягі, бел-чырвона-белыя беларускія, польскія сцягі, антываенныя плакаты.

#акцыя #Беласток #вайна #Расея #Беларусь #Польшча #Украіна
‼️Індыя шукае замену калійным угнаенням з Беларусі і Расеі

Пра гэта піша Times of India.

Летась Беларусь паставіла Індыі каля 1,4 млн тон калію. Яшчэ каля 600 тысяч тон Дэлі закупіў у Расеі. Сёлета гэтыя 2 млн тон угнаенняў плануецца набыць у Канадзе, а таксама ў Ізраілі і Іарданіі.

Раней паведамлялася, што „Беларуськалій” гатовы прымаць аплату нават у індыйскіх рупіях. Але Індыю спынілі санкцыі супраць Беларусі.

Урад Індыі таксама прыняў рашэнне кампенсаваць мясцовым фермерам рост цэн на калійныя ўгнаенні. Угнаенні пачалі даражэць на фоне вайны ва Украіне. На кампенсацыі вылучаюць каля $8 млрд. Субсідыя пакрые рост цэн, цэны на ўгнаенні для індыйскіх гаспадарак застануцца прыкладна такімі ж, як летась.

#угнаенні #Індыя #кошты #фермеры #гаспадаркі
⛔️Каля 300 чалавек удзельнічалі ў антыядзернай і антываеннай акцыі, ініцыяванай экалагічнай арганізацыяй „Экадом”

🇱🇹У Вільні адбыўся “Чарнобыльскі шлях”. Ён стаў завяршэннем Чарнобыльскага тыдня — серыі адукацыйных і культурных мерапрыемстваў 19-26 красавіка ад Экадома.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 spring96.org

#Вільня #Экадом #акцыя #Чарнобыльскі_шлях #шэсце
‼️Больш за 15 тысяч беларусаў прыехала ў Грузію🇬🇪 за два першыя тыдні вайны ва Украіне.🇺🇦

З аднаго боку, яны не могуць вярнуцца на радзіму. З іншага боку, іх пачалі часам асацыяваць з краінай-суагрэсара.😢

Больш пра жыццё беларускіх уцекачоў у Тбілісі на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#беларусы #Грузія #дыскрымінацыя #Украіна #вайна