Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.3K photos
102 videos
10 files
25.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Якія б першыя крокі насустрач Украіне мог бы зрабіць рэжым Лукашэнкі?

Распавядае аналітык праекта “Беларусь сек’юрыці блог” Леанід Спаткай:

– Разумныя ў гэтым напрамку крокі былі б, калі б зараз Беларусь вярнула б сваю амбасаду ў Кіеў, і рабіліся захады для наладжвання стасункаў у плане таго, што вайна ўсё ж такі рана ці позна скончыцца. Тым больш вясна на парозе, пачатак сяўбы. Трэба і паліва, трэба і тэхніка. У гэтым плане Беларусь магла б пэўную дапамогу Украіне аказаць, загладзіўшы сваю вось віну, што на яе тэрыторыі размяшчаліся расейскія войскі, якія рабілі напады.

АБСЕ – арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе афіцыйна не вызнала Беларусь як дзяржаву- саўдзельніцу расейскай агрэсіі. Такім чынам канчатковы выбар фармату далейшых стасункаў за Кіевам.
Слонімцы патрабуюць спыніць легкавік з літарай Z

Жыхары Слоніма заўважылі на вуліцах горада легкавік з літарай Z. Аўтамабіль выклікаў пэўную трывогу ў слонімцаў. Яны патрабуюць спыніць аўтамабіль і даведацца, хто яго кіроўца, і што гэты аўтамабіль з кіроўцам робіць у Слоніме?

Нагадаем, што расейскія акупацыйныя войскі з такімі літарамі на ваеннай тэхніцы ўварваліся на тэрыторыю незалежнай Украіны.
У Беластоку затрыманыя грамадзяне Беларусі і Расеі па падазрэнні ў шпіянажы

Як паведамляе польская ваенная контрвыведка, яны былі шпіёнамі і збіралі інфармацыю пра армію Польшчы. Абодва мужчыны шмат гадоў жылі ў гэтай краіне, перадае TVP. Гэта не першае затрыманне беларусаў па падазрэнні ў шпіянажы за месяц: у першай палове красавіка аналагічныя выпадкі здарыліся ў Латвіі і ў Польшчы.
"Страх можа быць ворагам не толькі таго чалавека, які баіцца, але і ворагам усяго свету" - Чарнобыльскі шлях у Батумі

Актывісты ўзгадалі чарнобыльскую катастрофу, што сёння надзвычай актуальна.

Больш на сайце Радыё Рацыя:
Беларусы супраць удзелу ў вайне — вынікі апытання Вардамацкага

Беларусы супраць удзелу ў вайне, але не моцна супраць Расеі - вынікі апытання. Так коратка можна апісаць вынікі апытання, праведзенага ў Беларусі ў сакавіку пад кіраўніцтвам прафесара Андрэя Вардамацкага. Гэта было рэпрэзентатыўнае тэлефоннае апытанне 1000 рэспандэнтаў, гранічная памылка рэпрэзентатыўнасці 3%.
Паводле дадзеных апытання, беларусы вельмі негатыўна ставяцца да ўцягвання сваёй краіны ў вайну: дзве траціны апытаных выказаліся супраць выкарыстання тэрыторыі Беларусі расейскімі войскамі для нанясення ўдараў па Украіне, пераважная большасць (86%) рэспандэнтаў — супраць удзелу беларускай арміі ў збройным канфлікце на баку Расеі, і толькі 11% — за такі ўдзел. Раней былі агучаныя дадзеныя сакавіцкага апытання Chatham House, паводле якіх за прамы ўдзел Беларусі ў баявых дзеяннях на баку РФ выказваліся толькі 3% апытаных.
З акупаванага Херсону выехала вельмі шмат жыхароў!

„Працы няма, частка людзей выйшла ў вымушаныя адпачынкі. Ежа ёсць, лекі ў дэфіцыце. Штодня знікаюць людзі. Але ўкраінцы ўсё ж застаюцца абараняць сваю радзіму”, – распавёў украінец Віктар Кірпа:

Больш на сайце Радыё Рацыя:
🌈Беларускаму часопісу для дзяцей “Вясёлка” спаўняецца 65 гадоў!

🖌Вясёлкаўцы цярпліва, з году ў год, пракладваюць першую сцяжынку да сэрцаў сваіх чытачоў. Простым, дасціпным словам верша, казкі, апавядання, жарта, лічылкі, загадкі аўтары падказваюць дзецям, што беларуская мова прыгожая, напеўная, багатая.

⁉️Бо як жа любіць сваю Радзіму, не ведаючы роднай мовы, спадчыны, гісторыі, культуры, традыцый, свят, сваёй сям’і, сваёй краіны?!

З юбілеем, “Вясёлка”!

Больш на Радыё Рацыя
‼️Беларусы і ўкраінцы Нью-Ёрка🇺🇸 зладзілі супольную акцыю ў памяць пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

☢️Удзельнікі акцыі падкрэслілі вялікую небяспеку выкарыстання ядзернай энергіі ва ўмовах вайсковай агрэсіі і знешняй акупацыі.

У мерапрыемстве, якое праходзіла на знакамітай плошчы Таймс Сквэр, узялі ўдзел прадстаўнікі Нью-Ёркскага аддзялення Беларуска-Амерыканскага Задзіночання „БАЗА”, Беларуска-Амерыканскага Згуртавання „Пагоня”, Беларускай Асветніцкай Лігі Амерыкі (BELA), а таксама супольнасці „RAZOM for Ukraine”.

📷 Юрыя Эбера
🎤29 красавіка ў Варшаве адбудзецца першы фолк-канцэрт удзельнікаў арт-рэзідэнцыі «Дом Творцаў»

📌Арганізатары абяцаюць цікавую і насычаную праграму.

Сярод выступоўцаў – музыкі з Беларусі, Украіны і Польшчы: гурты “Javaryna”, “Lity Taler”, Марыся Тульжанкова, Сяржук Герасімовіч ды іншыя.

Больш на Радыё Рацыя
‼️Пінскага праваабаронцу Алеся Рамановіча пакаралі штрафам на 3 840 рублёў

3-га красавіка, падчас прагулкі з сябрамі па гістарычным цэнтры горада, на яго куртцы быў нагрудны значак „Пагоня”. Праваахоўнікі гэта расцанілі, як несанкцыянаваны адзіночны пікет.

Праваабаронца лічыць, што гэта фармальная зачэпка, каб прымусіць яго замаўчаць: “Гэта спроба мяне запалохаць. Хочуць на мяне неяк націснуць, каб я нічога наогул не рабіў.”

Больш на Радыё Рацыя
‼️“Заходнія партнёры чакалі і чакаюць ад Менску не заяў, а канкрэтных крокаў. Жэстам добрай волі з боку ўладаў Беларусі было б вызваленне людзей, каб паказаць, што Менск насамрэч гатовы штосьці мяняць”, - упэўнены былы дыпламат Павел Мацукевіч.

Размова з „Госцем Рацыі” - Паўлам Мацукевічам пра:

🔻дыпламатычныя гульні ўладаў Беларусі;

🔻ліст кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея з прапановай Захаду пачаць дыялог;

🔻акрэдытацыю паслоў і вызваленне палітвязняў.

Больш на Радыё Рацыя
‼️БАЖ названая лаўрэатам сусветнай прэміі ЮНЭСКА/Гільерма Кана за ўнёсак у свабоду прэсы

Такое рашэнне 27 красавіка агучыла журы прэміі.

У лютым 46 дзяржаў, у тым ліку 27 краін — сяброў ЕЗ, вылучылі Беларускую асацыяцыю журналістаў на атрыманне прэміі ЮНЕСКА. Падтрымалі вылучэнне БАЖ і многія журналісцкія арганізацыі свету.

📌З ліпеня 2021 года офіс БАЖ у Менску застаецца заблакаваным пасля нападу сілавікоў, а рэжым Лукашэнкі пазбавіў арганізацыю рэгістрацыі. Нягледзячы на гэта, БАЖ працягвае працу, застаецца сябрам Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацый журналістаў🖌
❗️У грамадства і некаторых публіцыстаў узнікае пытанне, чаму дагэтуль цэлы Крымскі мост, які з’яўляецца не толькі сімвалам расейскай агрэсіі, але і дапамагае спраўна забяспечваць усе патрэбы войскаў, якія атакуюць пазіцыі ЗСУ на Поўдні Украіны🇺🇦.

Крымскі мост — гэта тая рыса, перасячэнне якой можа вывесці канфлікт на больш высокі ровень і справакаваць РФ на выкарыстанне зброі масавага паражэння. Мост, які спалучае расейскую Кубань і анексаваны Крым, — гэта не проста складанае і дарагое архітэктурнае збудаванне, але і сімвал імперскай палітыкі Уладзіміра Пуціна, сутнасць якой заключаецца ў тым, што дзеля аднаўлення велічы Расеі ўлады не будуць думаць пра цану пытання.

Пра тое, “Чаму Крымскі мост па-ранейшаму цэлы?” – чытаем у блогу Міколы Бянько.
⚡️Мікалая Аўтуховіча будуць судзіць па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса

❗️Суд прызначаны на 16 траўня. Працэс пройдзе ў Гарадзенскім абласным судзе – паведамляе „Вясна”.

📌Усяго па „справе Аўтуховіча” праходзяць 12 чалавек. Пакуль не вядома, у якім фармаце пройдзе судовы працэс. Таксама пакуль незразумела, ці будуць судзіць “групу Аўтуховіча” разам.

Па версіі следства, Аўтуховіч і сябры арганізаванай групы ў кастрычніку 2020 года падпалілі аўтамабіль жылы дом у Ваўкавыску, якія належалі супрацоўніку міліцыі. У лістападзе 2020 года на тэрыторыі Гарадзенскага раёна вырабілі самаробнае выбуховае прыстасаванне, пасля чаго на вул. Вялікая Альшанка ў Гародні ўзарвалі аўтамабіль, які належаў супрацоўніку міліцыі.
⚡️Прэм’ер-міністр Польшчы🇵🇱 Матэвуш Маравецкі заявіў аб поўнай незалежнасці краіны ад расейскага газу

«З сённяшняга дня мы больш не залежым ад Расеі ні ў чым. Па-ранейшаму нашыя склады запаўняюцца, кожны дзень мы будзем запаўняць іх на 100%, сёння гэта 78% з поўначы, поўдня, захаду, а таксама за кошт унутранай вытворчасці»,прыводзіць яго словы Канцылярыя прэм’ера.

Заява прагучала падчас наведвання газакампрэсарнай станцыі кампаніі Gaz-System у Рэмбельшчызне пад Варшавай.

🔻З 27 красавіка «Газпрам» спыніў пастаўкі газу ў Польшчу і Балгарыю, бо яны адмовіліся аплачваць ягоныя пастаўкі ў расейскіх рублях.