Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️⚡️Прафсаюз РЭП прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем

Беларускі незалежны прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем па рашэнні КДБ ад 7 красавіка.

11 красавіка прафсаюз быў дададзены ў пералік фармаванняў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, апублікаваным на сайце МУС.

#РЭП #прафсаюз #фармаванне #КДБ #МУС
🔸Прафсаюз РЭП быў даўно косткай у горле ўлады.

🔸Юрысты і прававыя інспектары прафсаюза РЭП былі народнымі адвакатамі, у некаторых гарадах да офісаў РЭП выстройваліся чэргі з ахвотных атрымаць прававую дапамогу.

🔸Мікола Бянько ў сваім блогу разважае пра прычыны пераследу незалежных прафсаюзаў у Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#прафсаюз #РЭП #улады #пераслед #юрысты
‼️ Пасля 75 сутак арышту Вольга Брыцікава — на волі

Пра гэта паведаміў Беларускі незалежны прафсаюз.

‼️Брыцікаву пяць разоў запар арыштоўвалі на 15 сутак па артыкуле 24.23.

📷 Gazetaby.com

#Брыцікава #арышт #суткі #воля #прафсаюз
⚡️⚡️Кіраўніка Беларускага незалежнага прафсаюза асудзілі на 15 сутак

📌Старшыню Беларускага незалежнага прафсаюза Максіма Пазнякова асудзілі за ўкраінскі сцяжок🇺🇦 на аватарцы і лозунг «Я за незалежнасць».

📌Пра гэта паведаміў прафсаюзны тэлеграм-канал. Яго судзілі ў Наваполацку. Артыкул, паводле якога старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза быў асуджаны, не называецца, але прычынай пакарання стала аватарка ў Facebook: сцяг Украіны і выраз „Я за незалежнасць”.

#Пазнякоў #прафсаюз #аватарка #суд #суткі
📌 Праваабаронца Алесь Рамановіч звярнуўся да кіраўніцтва Пінскай міжраённай пракуратуры. 📌 Яго выклікалі ў гэтае ведамства, каб ён напісаў заяву пра выхад з прафсаюза РЭП, і афіцыйна папярэдзілі пра адказнасць за ўдзел у так званым “экстрэмісцкім фарміраванні”. 📌 У сваім лісце праваабаронца просіць патлумачыць, на якой падставе пракуратура збірае такія заявы.

#прафсаюз_РЭП #Алесь_Рамановіч #экстрэмісцкае_фарміраванне #пераслед #рэпрэсіі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️Федэрацыя прафсаюзаў IndustriALL будзе падтрымліваць ліквідаваныя прафсаюзы ў Беларусі

📌З 13 ліпеня Вярхоўны суд стаў забараняць дзейнасць незалежных прафсаюзаў. Тры з іх чальцы IndustriALL: Свабодны прафсаюз металістаў, Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці і Свабодны прафсаюз Беларускі.

📌 IndustriALL гэта рашэнне не прызнае. Прадстаўнікі глабальнай Федэрацыі прафсаюзаў напісалі гендырэктару Міжнароднай арганізацыі працы і папрасілі тэрмінова ўмяшацца.

📌Федэрацыя падкрэслівае, што рэпрэсіі супраць прафсаюзаў Беларусі палітычна матываваныя і патрабуе неадкладна вызваліць 15 прафсаюзных лідараў і актывістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні.

📷 industriall-union.org

#IndustriALL #прафсаюз #РЭП #актывісты