Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
"Гэта не пачалося год таму ці два месяцы таму. Гэта пачалося 33 гады таму, у Грузіі"

У Грузінскім Батумі прайшла штодзённая акцыя супраць вайны ва Украіне.

Паслухайце, што кажуць удзельнікі!


#WarinUkraine
Параўнаць з тым, што было яшчэ скажам дзесяць дзён таму зараз немагчыма. Мы ўжо прызвычаіліся да рэжыму аларму, калі гадзіну ці 2 не гучыць сігнал паветранай трывогі, то як ні дзіўна, пачынаеш ужо трохі нервавацца, што здарылася? Чаму няма? Псіхіка перабудавалася.

Відавочца распавяла "Рацыі" пра тое, чым дыхаюць кіяўляне пасля адыходу расейскіх войскаў.

#WarinUkraine #Кіеў
"Я сама з Чарнігава. 20 сутак я была ў горадзе. Той кашмар, які адбываўся ў горадзе – гэта вельмі страшна. Мы вельмі ўдзячныя беларусам за падтрымку" - распавяла на акцыі салідарнасці ў Варшаве украінская уцякачка.

Паслухайце, што яна кажа!

#WarinUkraine #АкцыяСалідарнасці
"Пад абстрэламі, калі гучаць сірэны, ляцяць самалёты, нам трэба было даехаць да вакзала. У гэты час як раз бамбілі цэнтр. Гэта як раз вось гэтыя дні – 3-4 сакавіка. Як раз напярэдадні быў разбіты Палац працы і іншыя гістарычныя будынкі ў цэнтры" - бежанка з Харкава, якая прымала ўдзел у акцыі ў Батумі, распавяла Рацыі пра жыццё пад бесперапыннымі абстрэламі

Фоты з акцыі ў якой прынялі ўдзел некалькі соцен чалавек, даслалі нашыя карэспандэнты

Чытай больш:


#Батумі #АкцыяСалідарнасці #WarinUkraine
🔻У Беларусі – іншыя ахвяры пуцінскай вайны.
🔻Ці павінны нейтральныя краіны ўступіць у НАТА?
🔻Ці мае патрэбу ААН у сур’ёзных рэформах?
🔻У Францыи Макрон і Ле Пэн выйшлі ў другі тур.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы

#WarinUkraine #ААН #НАТА #Макрон #Пуцін
"Гэта найміты, якіх Зяленскі набраў і імі кіруе" - Як дыктатарскі рэжым адвучыў людзей думаць і аналізаваць?

Паглядзіце, што мяркуюць жыхары Беларусі пра расейскае ўварванне ва Украіну!

Чытай больш:


#WarinUkraine
🔻Чаму Беларусь яшчэ не далучыцца да ўварвання Расеі ва Украіну?
🔻Ці паспрабуе Пуцін захапіць усход Украіны?
🔻Еўрапейскія левыя і вайна супраць Украіны.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы:


#WarinUkraine #АглядСМІ
ГУБАЗіК распавядае беларусам пра беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне

Іх спісы былі паказаны ў эфіры тэлеканала АНТ.
Сярод іх ёсць загінулыя: Герой Украіны Аляксей Скобля (пазыўны „Тур”), Ілля Хрэнаў („Літвін”), Зміцер Апанасовіч („Тэрор”, у спісе яго назвалі „Таксістам”). Толькі пра Апанасовіча ў дакуменце пазначана, што ён забіты.

Насамрэч ва Украіне налічваецца некалькі соцен добраахвотнікаў. Большасць з іх — у батальёне імя Кастуся Каліноўскага. У спіс трапілі найперш тыя добраахвотнікі, якія не хавалі свае твары, давалі інтэрв’ю, альбо з 2014-2015 гадоў ужо ваявалі і былі вядомыя спецслужбам Беларусі.

Сюжэт на АНТ праінфармаваў беларусаў, якія глядзяць дзяржаўнае тэлебачанне, пра існаванне „беларускіх нацбатальёнаў ва Украіне”, якія выкарыстоўваюць бел-чырвона-белую сімволіку.

📷Фота з сацсетак


#WARINUKRAINE
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як расейцы здзекваюцца з дзяржаўнай сімволікі РБ!

На відэа, якое апублікавала памежная служба Украіны бачныя паваленыя памежныя слупы і абрабаваны пост.


#WarinUkraine #Мяжа #Ukraina
🔻Як Лукашэнка паспрабаваў памірыцца з Захадам.
🔻Расея пачала масіраванае наступленне на ўсходзе Украіны.
🔻Эканоміка Расеі: наколькі дзейсныя санкцыі?
🔻У Швецыі беспарадкі ў сувязі са спаленнем Карана.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы

#Захад #Лукашэнка #АглядСМІ #warinukraine
Ватыкан адмяніў сустрэчу Папы Францішка з патрыярхам Кірылам

Пантыфік адзначыў, што шкадуе пра тое, што сустрэчу, прызначаную на чэрвень у Ерусаліме, давялося адмяніць. Ён дадаў, што заўсёды выступаў за міжрэлігійны дыялог, але ватыканскія дыпламаты далі зразумець, што падобная сустрэча ў цяперашняй сітуацыі была б занадта супярэчлівай.
Дадамо, што патрыярх Кірыл звяртаўся да расейскіх вайскоўцаў з заклікам выконваць прысягу, а да вернікаў — маліцца, “памнажаючы моц нашых Узброеных сіл”.

#WARINUKRAINE #Ватыкан
🔻Расейскія і беларускія апазіцыянеры ў Мюнхене аб’ядналіся, каб падтрымаць Украіну.
🔻Масква заявіла, што ўзяла пад кантроль Марыупаль.
🔻Краіны Балтыі прызналі дзеянні Расеі генацыдам.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы:


#WARINUKRAINE