Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.4K photos
99 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Бегунам з Беларусі дазволяць удзельнічаць у Варшаўскім марафоне

Ім давядзецца падпісаць заяву з асуджэннем расейскай🇷🇺 агрэсіі ва Украіне🇺🇦, якая ўчыняецца пры падтрымцы Беларусі. На такіх жа ўмовах у забегу змогуць узяць удзел і грамадзяне Расеі.

Новая форма для рэгістрацыі будзе даступная з 25 красавіка.

20 красавіка стала вядома, што беларусы не могуць зарэгістравацца на марафон у Варшаве. Фонд спартовай салідарнасці правёў перамовы з арганізатарамі, пасля чаго права ўдзелу атрымалі бегуны з сімваламі Вольнай Беларусі: бел-чырвона-белым сцягам і “Пагоняй” – піша тг “Позірк. Навіны пра Беларусь”.

📷 maratonwarszawski.com

#бегуны #марафон #Варшава #беларусы #расейцы #Украіна #вайна