Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🚫Забарона на імпарт расейскай нафты можа ўвайсці ў новы пакет санкцый, які рыхтуе Еўразвяз.

Краіны ЕЗ усё бліжэй падыходзяць да таго, каб дамовіцца паміж сабою пра ўвядзенне гэтай абмежавальнай меры, паведамляе The New York Times.

Мяркуецца, што канчатковае рашэнне будзе прынятае толькі пасля другога тура выбараў у Францыі, які пройдзе 24 красавіка.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 expert.ru

#Еўразвяз #ЕЗ #нафта #санкцыі #Расея
⚡️У Беларусі ўводзіцца забарона на ўезд аўтатранспартных сродкаў (аўтамабіляў і цягачоў), зарэгістраваных у ЕЗ.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства транспарту, выключэнне зроблена для тых, хто ідзе праз пэўныя пункты пропуску ў спецыяльна ўстаноўленыя месцы для ажыццяўлення грузавых аперацый і перачэпкі.

Чытай больш на сайце Радыё Рацыя #санкцыі #Еўразвяз #мяжа #Беларусь
‼️‼️Тысячы грузавікоў з Расеі і Беларусі затрымаліся на мяжы ЕЗ. На выезд грузавікоў 🚚🚛з Еўразвязу прыходзіцца ад трох да 10 дзён.

📌Сёння набываюць моц санкцыі, якія забараняюць расейскім і беларускім перавозчыкам знаходзіцца на тэрыторыі Еўразвязу.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#мяжа #Еўразвяз #санкцыі #чэргі #граніца
📌‼️ Апошні, пяты, пакет сакцый Еўразвяза ўключае поўнае эмбарга на імпарт расейскага вугалю.

📌‼️ Абмежаванні ў дачыненні да нафты з Расеі абмяркоўваюцца ў рамках шостага пакету.

#санкцыі #Еўразвяз #Германія #Олаф_Шольц #расейская_нафта

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️Да канца 2022 года Еўразвяз адмовіцца ад дзвюх трацін расейскага газу і знойдзе замену гэтым пастаўкам.

🔻Адпаведны план на працягу траўня апублікуе Еўракамісія. Пра гэта, як перадае Бі-Бі-Сі, заявіла ў Еўрапарламенце еўракамісар па энергетычнай палітыцы Кадры Сімсан.

🔻Па яе словах, ЕЗ вядзе перамовы пра замяшчэнне расейскага газу з усімі асноўнымі пастаўшчыкамі. Акрамя таго Еўразвяз плануе часткова скараціць патрэбы ў газе праз эканомію энергіі і выкарыстанне аднаўляльных крыніц.

#Еўразвяз #газ #Расея #энергія #эканомія
📌 У Еўракамісіі анансавалі шосты пакет санкцый супраць Расеі.

📌 Ад сістэмы SWIFT адключаць яшчэ тры буйныя банкі, а сярод іх — Сбербанк. ЕЗ нанясе ўдар па расейскай прапагандзе — на тэрыторыі ЕЗ забароняць вяшчанне трох буйных расейскіх тэлеканалаў.

📌 Таксама будуць і новыя персанальныя санкцыі.

#санкцыі #Еўразвяз #вайна_ва_Украіне #SWIFT #расейская_прапаганда

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Агляд прэсы: заканамерныя пытанні

⁉️ЕЗ прапануе санкцыі супраць асноўных беларускіх калійных кампаній. Вайна ва Украіне: ці дарэчны сёння пацыфізм?

🔸Паўночная Ірландыя ў чаканні рэгіянальных выбараў.

🔸ЗША: Вярхоўны суд мае намер адмяніць права на аборт.

🔸Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Еўразвяз #ЗША #выбары #Беларусь #Украіна
🔻 Агляд прэсы: выйсця не бачна

🔸Беларусь прызнала, што вайна Расеі «зацягваецца».

🔸Еўразвяз прадставіў новы пакет санкцый супраць Расеі.

🔸Дзень Перамогі: чаго чакаць 9 траўня?

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Беларусь #Расея #вайна #Еўразвяз #Дзень_перамогі
‼️ У ЕЗ прапануюць адмовіцца ад аднагалоснага галасавання па некаторых пытаннях

📌 Кіраўнік Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен заявіла, што ЕЗ мае патрэбу ў рэфармаванні.

📌 Некаторыя прапановы па рэфармаванні ЕЗ фон дэр Ляен прадставіць у сваім звароце да краін-чальцоў ЕЗ у верасні.

📌 Цяпер Еўрапейская рада прымае рашэнні, у тым ліку па санкцыях, шляхам дасягнення кансенсусу ўсіх краін -удзельніц ЕЗ, пры гэтым адна краіна можа заблакаваць рашэнне.

📷 Фота: twitter.com/vonderleyen

#Еўразвяз #санкцыі #Уршуля_фон_дэр_Ляен #Еўракамісія
📌 Кіраўнік Еўрапейскай рады Шарль Мішэль у панядзелак, 9 траўня, прыбыў у Адэсу, пра гэта ён напісаў у Twitter.

📌 Шарль Мішэль абмеркаваў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім пытанні недапушчэння харчовага крызісу ў свеце з-за расейскага ўварвання ва Украіну, а таксама фінансавую і абаронную дапамогу краіне, паведаміў кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

📌 Шарль Мішэль адзначыў таксама, што ЕЗ працягне аказваць Украіне максімальную фінансавую і абаронную дапамогу. Паводле яго слоў, у ЕЗ ужо зацверджаны план падтрымкі Украіны.

#Еўразвяз #Шарль_Мішэль #Уладзімір_Зяленскі #дапамога #салідарнасць

Фота: Twitter Charles Michel
📌 Еўракамісія прадставіць прапанову, згодна з якой ухіленне ад санкцый будзе прызнавацца злачынствам у Еўразвязе.

📌 Прадугледжваецца, што такі крок дапаможа спрасціць для дзяржаў-чальцоў ЕЗ канфіскацыю актываў, замарожаных у рамках антырасейскіх санкцый.

📌 Па стане на красавік краіны Еўразвязу канфіскавалі актывы на суму каля 30 мільярдаў еўра, у тым ліку яхты, вілы і прадметы мастацтва, якія належаць фізічным і юрыдычным асобам, якія знаходзяцца пад санкцыямі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#вайна_ва_Украіне #санкцыі #Еўразвяз #канфіскацыя_расейскай_маёмасці #Еўракамісія
‼️ Агляд прэсы: калідоры добрасуседства

🔻У Беларусі ёсць важкія падставы для занепакоенасці ядзерным запалохваннем Пуціна.

🔻Фінляндыя збіраецца ў НАТА: што скажа Масква?

🔻Венгрыя блакуе ўвядзенне нафтавага эмбарга. Спрэчкі аб рэфармаванні Еўразвязу.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Расея #Венгрыя #Фінляндыя #Еўразвяз #Пуцін #Лукшэнка
⚡️⚡️Шосты пакет санкцыяў Еўразвязу вялікі ўдар наносіць па тытунёвай, калійнай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці

‼️Санкцыі за вайну ва Украіне накладуць на «Інтэр-Табак», «Нёман», «Нафтан», «Белкалій» і яшчэ некалькі прадпрыемстваў.

‼️ Таксама пад санкцыі трапяць кіраўнік «Беларуськалія» Іван Галаваты, Ігар Тур, Людміла Гладкая і Рыгор Азаронак.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#санкцыі #Еўразвяз #Беларусь #Беларуськалій #Азаронак