Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Былога палітвязня, музыку Ігара Банцэра выклікаюць на размову. Яму патэлефанавалі з Гарадзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта.

Паводле папярэдняй інфармацыі, запыт прыйшоў з Менску. Ігара апытаюць у рамках крымінальнай справы ў якасці сведкі. Пра якую менавіта справу вядзецца, не ўдакладняецца.

Ігар мусіць з'явіцца ў Следчы камітэт заўтра, 29 сакавіка. Выдаць афіцыйную позву яму адмовіліся. Сам Ігар лічыць, што гэта звязана з пераследам левых актывістаў з Мазыра.

#Банцэр #СК #сведка #крымінальная_справа #музыка
‼️6,5 мільёна рублёў хоча спагнаць Генпракуратура Беларусі з Паўла Латушкі.

Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале лідара НАУ.

Чытай больш:

📷 Радыё Рацыя

#Латушка #НАУ #Генпракуратура #грошы #крымінальная_справа
‼️Сем крымінальных спраў заведзена ў Гомельскай вобласці за перадачу «экстрэмісцкім» тэлеграм-каналам звестак аб перамяшчэнні ў Беларусі расейскай вайсковай тэхнікі.🚊

‼️Затрыманым пагражае да шасці гадоў зняволення.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 spring96.org

#крымінальная_справа #экстрэмізм #тэлеграм_канал #вайскоўцы #тэхніка
‼️⚡️ У дачыненні да Андрэя Стрыжака дадаткова распачата крымінальная справа па ч.2 арт.361-3 Крымінальнага кодэкса за фінансаванне і іншае матэрыяльнае забеспячэнне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні, узброеным канфлікце, ваенных дзеяннях.

📌 У Беларусі на Стрыжака ўжо распачата некалькі крымінальных спраў, у тым ліку за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні і фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці.

#Андрэяй_Стрыжак #апазіцыя #крымінальная_справа #пераслед_актывістаў #экстрэмісцкія_фармаванні