Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.7K photos
100 videos
10 files
24.3K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🔻Вялікі канцэрт да Дня Волі ў Варшаве

🔻Усе сродкі, сабраныя на імпрэзе, будуць накіраваныя на падтрымку Украіны.🇺🇦

Чытай больш:

#Варшава #Дзень_Волі #канцэрт #сродкі #Украіна #Памідораў
🎤Утульны вясновы вечар са Зміцерам Вайцюшкевічам у Беластоку.🇵🇱

Канцэрт знакамітага беларускага спевака пройдзе 28 красавіка ў кавярні Lalki.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 facebook.com/FundacjaTutaka

#Вайцюшкевіч #канцэрт #Беласток #Тодар #Lalki #кавярня
‼️"Саша любіў фільм, які называецца „На крылах славы”. Сутнасць фільму ў тым, што людзі пасля смерці трапляюць у гатэль. Я падумала, што трэба было б на 50-годдзе зрабіць яму такі падарунак – „засяліць яго ў лепшы нумар люкс”.

🎤Госці Рацыі - Інэс Сянкевіч і Аляксей Сцегар распавядаюць пра вечар памяці і канцэрт, прысвечаны Аляксандру Кулінковічу.

🎸Легенда беларускага панк-року, лідар гурта „Neuro Dubel”, чалавек, якога яшчэ доўга будуць памятаць і любіць, 18 траўня мог бы адзначыць юбілей – 50-годдзе.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Кулінковіч #музыка #канцэрт #Сянкевіч #Сцегар
🎤 Канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў Познані

8 траўня ў познаньскай клубакавярні «PIES andaluzyjski» грае канцэрт «абаяльны, таленавіты, віртуозны і вельмі сціплы» Зміцер Вайцюшкевіч.

🎸Падчас акустычнага канцэрту ў невялікай залі можна будзе адчуць камеральнасць і камернасць жыцця беларусаў, паразмаўляць з музыкам, праспяваць разам вядомыя песні.

Квіткі 40 зл (на ўваходзе гатоўкай). Частка грошаў будзе прызначаная на дапамогу Украіне.🇺🇦
Колькасць месцаў абмежаваная.

#Вайцюшкевіч #Познань #канцэрт #музыка
🎤Дабрачынны канцэрт у Беластоку: «За нашу Украіну!»🇺🇦

🇵🇱У Падляшскай бібліятэцы пры поўным аншлагу прайшоў дабрачынны канцэрт украінскіх і польскіх песень ад калектыву «Амела».

Большая частка гледачоў канцэрта склалі жанчыны з дзецьмі, чые мужы і бацькі засталіся ваяваць ва Украіне з расейскімі агрэсарамі.

📷 Радыё Рацыя

#канцэрт #Падляшша #Украіна #Амела
🎤🎸 Гэты канцэрт аб’яднаў абсалютна ўсіх прыхільнікаў творчасці „Нейра Дзюбеля”. Усе песні фактычна спяваліся разам з гледачамі.

Кажа лідар гурта “Разбітае Сэрца Пацана” Дзяніс Тарасенка.🤍❤️🤍

🎤🎸У Варшаве вялікім гучным канцэртам адзначылі 50-годдзе Аляксандра Кулінковіча.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Кулінковіч #канцэрт #Варшава #Тарасенка
🎼28 траўня ў Варшаве адбудзецца дабрачынны канцэрт “Help Ukraine”🇺🇦.

🎤“Наш вечар падтрымаюць гурты “Разбітае сэрца пацана”, “Botanic Project”, “Lity Taler”, а таксама Кацярына Ваданосава”, – зазначыла суарганізатар імпрэзы, прадстаўніку фонду “Жыві” Алена.

На сцэну выйдуць беларускія музыкі, якія пэўны час жылі ва Украіне, а цяпер імкнуцца рабіць усё дзеля вызвалення краіны.

Інфармацыйны партнёр мерапрыемства - Беларускае Радыё Рацыя.

Больш на Радыё Рацыя #Украіна #вайна #салідарнасць #беларусы #канцэрт_салідарнасці
🎤У Варшаве прайшоў акустычны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча🎸

У прыхільнікаў была магчымасць заспяваць з музыкам любімыя кампазіцыі, паразмаўляць з ім на розныя тэмы, а таксама першымі пачуць новыя творы выканаўцы.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Вайцюшкевіч #канцэрт #музыка #Варшава
🎤Вольскі выступіў у Беластоку🎸

За больш чым паўтары гадзіны канцэрта Лявон Вольскі выканаў як раннія песні часоў NRM і «Крамбамбулі», так і хіты свайго сольнага праекту Volski.

🔸Музыка прызнаўся, што выступаючы на Падляшшы, штораз перажывае асаблівыя пачуцці.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Вольскі #канцэрт #Беласток #Падляшша #музыка
📌Мне падаецца, што мы проста зараз вельмі канцэнтравана праходзім тое, што людзі, можа быць, праходзілі дзясяткамі гадоў. Безумоўна, гэта цяжка, безумоўна, гэта сумна, але складваць рукі і пастаянна думаць, як нам не пашанцавала і якія мы няшчасныя, – гэта проста шлях у нікуды.

📌Беларуская музыка і культурная дзяячка Кацярына Ваданосава змагаецца з ракам і не губляе аптымізму.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Ваданосава #рак #музыка #аптымізм #канцэрт
🎤🎸Калі адчуваю, што энергія са сцэны вяртаецца ў залу, і з залы – да мяне, гэта вельмі файна. Я ведаю, што я зрабіў штосьці добрае. Самы яркі момант – гэта першыя апладысменты.👏👏👏

У Варшаве беларускі музыка Павел Бялінскі зладзіў дабрачынны канцэрт. Дарэчы, ён адначасова грае на трох інструментах.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Бялінскі #канцэрт #Варшава #сцэна