Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
31.1K photos
100 videos
10 files
24.6K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🥰 Паэт, які стаў кумірам для пакалення «тутэйшых», адзначае сваё 70-годдзе.

📚 Алег Мінкін нарадзіўся 31 стакавіка ў 1952 годзе ў вёсцы Чарняўка побач з райцэнтрам Хоцімск. 📖 Вучыўся па школах-інтэрнатах ў Хоцімску і Бабруйску. Скончыў Маскоўскі інстытут інжынэраў сельскагаспадарчай вытворчасці. 📙Ці то яму добра выкладалі літаратуру ў школах-інтэрнатах, што малаверагодна, ці ён проста нарадзіўся паэтам.

🖋 Спачатку пачаў пісаць па-руску, але калі прыехаў працаваць у Полацак і стаў наведваць мясцовае літаб'яднанне «Кыніцы», перайшоў на беларускую мову. 📖 Яго першы зборнік вершаў «Сурма» (1991) стаў культавым для літаратурнага пакалення «тутэйшых».

📚 Акрамя вершаў Алег Мінкін аўтар славутай аповесці-утопіі «Праўдзівая гісторыя краіны хлудаў».

🥇 Лаўрэат літаратурных прэмій «Гліняны Вялес» і імя Міхася Стальцова.

🏘 Жыве ў Вільні.

📷 Радыё Рацыя

#Алег_Мінкін #беларуская_паэзія #Вільня #літаб_яднанне_Тутэйшыя #зборнік_Сурма