Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️ Дайшла чарга да незалежных выдавецтваў.

⚡️ Дзейнасць выдавецтваў „Галіяфы” і “Медысонт” прыпыняецца на тры месяцы.

⚡️ Такое рашэнне прыняло Міністэрства інфармацыі Беларусі.

#выдавецтва_Галіяфы #беларускія_незалежныя_выдавецтвы #выдавецтва_Медысонт #рэпрэсіі #Мінінфарм

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️⚡️ Міністэрства інфармацыі прыпыніла з 16 траўня на тры месяцы дзейнасць выдавецтваў ТАА «Лімарыус» і ПВУП «Кнігазбор».

📌 У міністэрстве падставай для рашэння назвалі не выкананне тэрмінаў звароту ў ведамствы з паведамленнем аб змяненні звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#выдавецтва_Кнігазбор #выдавецтва_Лімарыус #закрыццё_выдавецтваў #Мінінфарм #прыпыненне_дзейнасці
📌 У кнігарню «Кнігаўка», у першы дзень пасля адкрыцця, прыйшлі з ператрусам.

📌 На адкрыццё кнігарні з'явіліся адыёзныя прапагандысты Людміла Гладкая і Рыгор Азаронак. Яны сталі чапляцца да зместу кніг, якія былі ў продажы.

📌 Прэтэнзіі — фактычна толькі да таго, што выдаўцы ў Беларусі асмельваюцца выдаваць і прадаваць кнігі на беларускай мове і з беларускім зместам.

#беларускія_кнігі #Азаронак #кнігарня_Кнігаўца #выдавецтва_Янушкевіч #беларуская_мова
‼️⚡️ У Беларусі забаронены продаж рамана Оруэла «1984»

📌 Копію адпаведнага распараджэння мае «Наша Ніва». «Зняць з продажу ўсе варыянты кнігі Оруэл Д. «1984». Пра выкананне далажыць не пазней за 19 мая», — гаворыцца ў распараджэнні.

📌 Антыутопія Джорджа Оруэла «1984» апісвае таталітарнае грамадства.

📌 У Савецкім Саюзе і іншых таталітарных дзяржавах Усходняй Еўропы кніга была забароненая да 1987 года.

📌 На беларускую мову раман у 1992 годзе пераклаў перакладчык Сяргей Шупа, тады і выйшла першае выданне. У 2020-м раман быў перавыдадзены выдавецтвам «Янушкевіч». А ў 2021-м выйшаў дадатковы наклад твора. Ëн стаў лідарам продажаў у шматлікіх кнігарнях.

Наша Ніва

#раман_Оруэла_1984 #выдавецтва_Янушкевіча #Сяргей_Шупа #забарона_прадажу_рамана_Оруэла #таталітарызм
📖«Паэты Планеты» - важная ўсебеларуская кніжная справа

«Нягледзячы на ўсе сённяшнія складанасці, будзем працягваць гэты праект», - кажа сябра рэдкалегіі серыі Лявон Баршчэўскі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#паэты #Баршчэўскі #праект #кнігі #выдавецтва
⁉️ Ці загіне беларуская кніжная справа?

📌 На гэтае пытанне адказвае літаратар і выдавец Алесь Аркуш

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#кнігі #выдавецтва #Аркуш #літаратар