Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.7K photos
100 videos
10 files
24.3K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️Памежны камітэт Беларусі абвінаваціў «польскіх сілавікоў» у абстрэле пункту пропуску

Памежны камітэт Беларусі🇧🇾 заявіў, што ў ноч з 10 на 11 красавіка «польскія сілавікі» 🇵🇱 абстралялі беларускі аўтадарожны пункт пропуску Пясчатка. Камітэт дадаў, што сілавікі таксама спрабавалі асляпіць беларускіх памежнікаў страбаскопамі, і адзначыў, што гэтыя дзеянні былі зафіксаваныя камерамі відэаназірання.

Беларускія памежнікі пішуць, што праінфармавалі аб інцыдэнце польскі бок, які пакуль не адрэагаваў на гэтае абвінавачанне.

Ведамства публікуе фота „металічных шарыкаў” і відэа з камер відэаназірання. На ім бачныя некалькі чалавек, як мяркуецца, у форме, балаклавах і з заплечнікамі. У руках аднаго з іх – прадмет, падобны на рагатку.

📷 t.me/gpkgovby

#памежнікі #Польшча #Беларусь #Пясчатка #мяжа #абстрэл