Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
31.1K photos
100 videos
10 files
24.6K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ Дэлегацыі Расеі і Беларусі не трапяць на цырымонію гадавіны вызвалення Бухенвальду.

📌 Перашапачаткова дэлегацыі мелі намер узяць удзел у цырымоніі, але запрашэнні былі адкліканы. 📛 Прычынай гэтага стала гібель 96-гадовага былога вязня Бухенвальду Барыса Раманчанкі ў выніку абстрэлу Харкава расейскімі войскамі 18 сакавіка. 💣 А Беларусь абвінавачваюць у тым, што з яе тэрыторыі абстрэльваюць Украіну, гінуць мірныя жыхары.

🎥 Цырымонія адбудзецца 11 красавіка, яна прысвечана 77-й гадавіне вызвалення канцлагеру Бухенвальд.

Радыё Свабода Фота Margaret Bourke-White: lv.baltnews.com

#канцлагер_Бухенвальд #Другая_сусветная_вайна #вайна_ва_Украіне #санкцыі
📌 У Беластоку прайшла беларуска-ўкраінская акцыя салідарнасці

📌 Пад сценамі консульства Беларусі ў Беластоку больш за 100 чалавек - беларусаў і ўкраінцаў прынялі ўдзел у акцыі салідарнасці пад лозунгам «Ніколі болей», прымеркаванай да дня заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе.

📌 Падчас акцыі прысутныя спявалі ўкраінскія і беларускія песні, працаваў вольны мікрафон. Сярод асноўных зваротаў: Расеі спыніць вайну ва Украіне, а рэжыму Беларусі вывесці расейскія войскі з уласнай тэрыторыі.

#Украіна #вайна #Другая_сусветная_вайна #Беласток #салідарнасць

📷 Фота Беларускае Радыё Рацыя.
📌 У Беластоку адзначылі 78-ю гадавіну бітвы пры Монтэ-Касіна, у якой на баку антыгітлераўскай кааліцыі прынялі ўдзел у тым ліку і жыхары Падляшша.

📌 Вядома, што каля 30% 2-га польскага корпусу генерала Андэрса складалі беларусы. З 924 забітых жаўнераў каля падножжа Монтэ-Касіна пахаваны 180 беларусаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Монтэ_Касіна #памяць #Другая_сусветная_вайна #Беласток #антыгітлераўская_кааліцыя
📌‼️ 16 чэрвеня 1942 года гітлераўцы расстралялі 149 мірных жыхароў Райска. 📌 Трагічныя падзеі чэрвеня 1942 году назаўсёды памянялі жыццё ацалелых, якія былі сведкамі смерці сваіх родных і суседзяў, а пасля назаўсёды мусілі пакінуць родную вёску, якую гітлераўцы загадалі спаліць і заараць.

#Другая_сусветная_вайна #вёска_Райск #Беласточчына #памяць #трагедыі_Падляшша

Больш на сайце Радыё Рацыя.