Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Адзін месяц вайны ва Украіне прывёў да перасялення 4,3 млн дзяцей – больш за палову ад 7, 5 млн дзіцячага насельніцтва краіны.

Вайна пацягнула за сабой адно з самых хуткіх масавых перамяшчэнняў дзяцей з часоў Другой сусветнай вайны. #war #wajna #Украіна #уцекачы #дзеці

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/yunisef-vajna-pryvyala-da-perasyalennya-b/
🔺На думку педагогаў, украінскія школьнікі найхутчэй і эфектыўней адаптуюцца да польскай мовы, школы і ўсёй сістэмы адукацыі, калі адразу трапляюць у калектыў аднагодкаў і бавяць час разам.

🔺У беластоцкіх школах навучаецца 780 дзяцей бежанцаў з Украіны.

Чытай больш:

📷 polsha24.com

#школа #дзеці #Беласток #педагогі #бежанцы #украінцы
‼️‼️ Упаўнаважаная па правах чалавека ва Украіне Людміла Дзянісава заявіла, што ў Расею за час вайны прымусова вывезлі больш за 121 тысячу дзяцей.

#вайна #Украіна #Марыупаль #дзеці_Украіны #Людміла_Дзянісава

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📖Беларуская бібліятэка з’явілася ў Батумі.

📖Каля 170 кніг, з іх каля 70% – кнігі для дзяцей рознага ўзросту.

Больш на Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#бібліятэка #кнігі #Батумі #узрост #дзеці
‼️‼️Ва Украіне ад пачатку ўзброенага ўварвання Расеі пацярпелі 553 дзіцяці, з іх загінулі 198, 355 – атрымалі раненні.

Аднак гэтая лічба недакладная, папярэджвае Генпракуратура Украіны, – пакуль яшчэ няма поўных звестак з месцаў вядзення баявых дзеянняў, з акупаваных і вызваленых тэрыторыяў, дзе ўсцяж вядзецца выманне целаў з брацкіх ды індывідуальных магілаў і эксгумацыя, паведамляе belsat.eu.

Найбольш дзяцей пацярпела ў Данецкай, Кіеўскай і Харкаўскай вобласцях. Пракуратура таксама паведамляе, што за час вайны пацярпелі 1018 установаў адукацыі, з іх 95 зруйнаваныя цалкам.

📷 focus.ua #дзеці #Украіна #вайна #ахвяры #забойствы
📌 37 украінскіх настаўнікаў будуць дапамагаць украінскім дзецям інтэгравацца ў навучальныя ўстановы Беластока.

📌 👩‍💼👨‍💼 Зараз каля 930 дзяцей і падлеткаў з Украіны наведваюць навучальныя ўстановы горада.

#вайна_ва_Украіне #бежанцы #Беласток #дапамога #дзеці_бежанцаў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
⚡️⚡️226 украінскіх дзяцей загінулі і яшчэ 415 атрымалі раненні з пачатку вайны ва Украіне.

❗️Як паведамілі ў офісе Генеральнага пракурора Украіны, найбольш дзяцей пацярпелі ў Данецкай, Кіеўскай Харкаўскай, Чарнігаўскай і Херсонскай абласцях🇺🇦.

🔻Як адзначылі ў пракуратуры, гэтыя лічбы не канчатковыя, паколькі працягваецца праца ў вызначэнні ахвяр у месцах актыўных баявых дзеянняў, на часова акупаваных і вызваленых тэрыторыях.

‼️8 траўня стала вядома пра гібель 13-гадовай дзяўчынкі, якая знаходзілася ў адной з машын калоны прыватных аўтамабіляў, якую расейцы абстралялі ў Чугуеўскім раёне Харкаўскай вобласьці.

🔻У выніку штодзённых бамбаванняў і абстрэлаў Узброенымі сіламі РФ украінскіх гарадоў і сёлаў пашкоджана больш за 1600 навучальных устаноў. Пры гэтым 121 з іх цалкам разбураная.

📷 t.me/V_Zelenskiy_official

#вайна #Украіна #дзеці #ахвяры
☀️Дзеці з Беластока пакажуць купальскі абрад☀️

☀️Але гэта адбудзецца ўвосень, бо як і ў звычайных школах, у вучняў нядзельнай школкі для дзяцей беларускай дыяспары ў Беластоку, зараз вакацыі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#дзеці #Беласток #Капалле #школа