Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Прысуд “нашаніўцам” Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко пакінулі ў сіле

🔻20 траўня апеляцыю разглядала суддзя Менскага гарадскога суда Алена Ананіч. За кратамі журналісты знаходзяцца з ліпеня 2021-га. Марціновіча і Скурко асудзілі на 2,5 года калоніі – паводле «эканамічнага» артыкула. Іх абвінавацілі ў тым, што «камуналку» за офіс плацілі па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асобаў. Шкода была ацэненая ў 10 тысяч рублёў, якія «нашаніўцы» кампенсавалі яшчэ да суда.

📷 Наша Ніва

#НН #незалежныя_СМІ #Ягор_Марціновіч
‼️Для Аксаны Колб пракурор запрасіў 2,5 года “хіміі”

📌7-га чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска пачаўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенай Аксаны Колб. Галоўнай рэдактарцы газеты “Новы Час” ставяць у віну ўдзел у шэсці 16 жніўня 2020 года. Таксама “Мінсктранс” падаў да Колб пазоў на суму 5 тысяч 980 рублёў за “перакрыццё дарог”. Аксана сваю віну ў гэтым вызнае часткова. Яна сцвярджае, што знаходзілася на праезнай частцы ўсяго некалькі хвілін.

❗️Аксана Колб прызнаная палітычнай зняволенай. Нягледзячы на ціск на журналістаў, допыт у СК летась у кастрычніку, яна прынцыпова заставалася ў Беларусі. Сёлета 20 красавіка сілавікі прыехалі да яе ў кватэру і забралі на допыт у СR, адтуль Аксана ўжо не вярнулася.

📷 "Радыё Свабода"

#Аксана_Колб #Новы_Час #палітвязні #СК #незалежныя_СМІ