Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ Чарга дайшла да рэдакцыі газеты "Новы час".

‼️ Рэдактарку газеты Аксану Колб затрымалі на 10 сутак.

‼️ 20 красавіка да Аксаны Колб прыйшлі сілавікі і звезлі яе на допыт.

#Аксана_Колб #газета_Новы_час #пераслед_журналістаў #рэпрэсіі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️З 1 ліпеня 2022 года газета “Наша слова” на паперы не выйдзе

‼️Міністэрства інфармацыі, разгледзеўшы прадстаўленыя для дзяржаўнай рэгістрацыі газеты „Наша слова” дакументы, паведаміла, што заява пра дзяржаўную рэгістрацыю названай газеты пададзена з парушэннем патрабаванняў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Наша_слова #газета #Мінінфарм #рэгістрацыя
📌 Нашаніўцаў Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко накіравалі ў калоніі

📌 20 траўня Менгарсуд пакінуў прысуды палітвязням Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко без зменаў.

📌 6 чэрвеня стала вядома, што Марціновіча накіравалі ў бабруйскую калонію № 2, а Скурко — у магілёўскую калонію № 15, паведамляюць праваабаронцы.

📌 Нагадаем, 15 сакавіка суд Заводскага раёна Менска прысудзіў галоўнаму рэдактару «Нашай нівы» і кіраўніку аддзелу маркетынгу і рэкламы па два з паловай гады калоніі.

За кратамі іх утрымліваюць ужо амаль 10 месяцаў.

#Ягор_Марціновіч #Андрэй_Скурко #палітвязні #пераслед_журналістаў #газета_Наша_Ніва
📌‼️ Палітзняволенаму рэдактару «Ежедневника» Сяргею Сацуку выставілі абвінавачанні па новых артыкулах, паведамляюць праваабаронцы.

📌‼️ Раней Сяргея вінавацілі ў атрыманні хабару. Нядаўна сканчаўся максімальна магчымы гранічны тэрмін утрымання рэдактара пад вартай па гэтым артыкуле. І літаральна некалькі дзён таму Сацук паведаміў у лісце з СІЗА пра новыя абвінавачанні.

📌 @bajby удалося высветліць праз былога сукамерніка Сяргея, што цяпер рэдактара вінавацяць яшчэ і ў распальванні варажнечы (арт.130 КК) і перавышэнні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў (арт.426 КК). Якіх канкрэтна дзеянняў рэдактара тычацца абвінавачанні, невядома.

#Сяргей_Сацук #пераслед_журналістаў #рэпрэсіі #газета_Ежедневник #суды