Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.7K photos
100 videos
10 files
24.3K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️На волю выйшаў палітык Мікалай Казлоў.

Кіраўнік АГП, былы міліцыянт быў асуджаны за «выдаванне звестак допытаў ці папярэдняга следства».

Чытай больш #Мікалай_Казлоў #СІЗА #КР #арышт #суд
🇺🇦“Пад снарадамі, бомбамі, ракетамі гінуць украінскія дзеці, жанчыны, старыя… Я не буду здымаць жоўта-блакітную стужку!”

Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда выйшаў на волю пасля 20-ці дзён, якія правёў ў віцебскім ізалятары часовага ўтрымання.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #вайна #БарысХамайда #Віцебск #арышт
Зміцер Дашкевіч не выйдзе заўтра пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту.

Супраць Дашкевіча пачалі крымінальную справу па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Зміцер_Дашкевіч #затрыманне #арышт #пераслед #турма
‼️"Абарона і калегі прыкладаюць намаганні, каб вызваліць Зінаіду Міхнюк з няволі", – кажа Генадзь Фядыніч.

Намесніца старшыні прафсаюзу РЭП, прадстаўніца гэтага прафсаюзу ў Берасці застаецца пад вартай у следчым ізалятары.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Зінаіда_Міхнюк #СІЗА #Берасце #арышт
‼️ Сафія Скобла пакараная 15 суткамі за бранзалет

26-гадовую Сафію Скоблу затрымалі ў Менску 26 красавіка і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. 28 красавіка над дзяўчынай адбыўся суд, паведамляе «Вясна».

Па папярэдняй інфармацыі, міліцыянты склалі на яе пратакол за бранзалет у беларускіх нацыянальных колерах на руцэ. Гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем» (арт. 24.23 КаАП).

Сафію Скоблу прызналі вінаватай і арыштавалі на 15 сутак.

#Скобла #суткі #арышт #ІЧУ #Акрэсціна
‼️ Пасля 75 сутак арышту Вольга Брыцікава — на волі

Пра гэта паведаміў Беларускі незалежны прафсаюз.

‼️Брыцікаву пяць разоў запар арыштоўвалі на 15 сутак па артыкуле 24.23.

📷 Gazetaby.com

#Брыцікава #арышт #суткі #воля #прафсаюз
📌Арыштаванай у Расеі беларусцы не аказваюць медычнай дапамогі

🔻24-гадовая Яна Пінчук знаходзіцца ў СІЗА Пецярбургу з лістапада 2021 года. Яе затрымалі ў пецярбурскай кватэры і праз дзень арыштавалі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 "Вясна"

#Пінчук #СІЗА #арышт #дапамога
‼️ Ягор Лебядок абвінавачаны па крымінальным артыкуле

🔻 Вайсковаму эксперту Ягору Лебядку інкрымінаваны артыкул 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

🔻Пра гэта паведамляе @motolkohelp са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы. Яму пагражае да 6 ці 7 (у залежнасці ад таго, па якой частцы артыкула) гадоў зняволення.

🔻Як раней паведамлялася, вайсковы эксперт Ягор Лебядок не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту. Яго асудзілі паводле артыкула "непадпарадкаванне міліцыянтам".

#Лебядок #эксперт #міліцыянт #арышт #справа
‼️ Пасля 15 сутак арышту на волю не выйшаў стрыечны брат намесніка камандзіра палка Каліноўскага

🔻 Яму прад’яўлена абвінавачванне за арганізацыю групавых дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Франчук #Кабанчук #арышт #полк