Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
21 траўня – Дзень палітвязня ў Беларусі

‼️Менавіта ў гэты дзень год таму ў калоніі памёр палітзняволены Вітольд Ашурак.

❗️"Смерць Вітольда Ашурка ў калоніі – гэта непасрэдна той дзень, на які варта звярнуць увагу. Таму што палітвязні, якія знаходзяцца за кратамі, яны знаходзяцца не толькі ў няволі, але яшчэ і ў небяспецы, - кажа прадстаўніца ПЦ “Вясна” Марына.

Праваабаарончы цэнтр “Вясна” прапануе ўсім далучацца да Дня палітвязня!

Больш на Радыё Рацыя

#Вітольд_Ашурак #палітвязні #Беларусь #рэпрэсіі #забойствы
❗️21 траўня спаўняецца год з дня трагічнай смерці ў шклоўскай калоніі палітвязня Вітольда Ашурка. Ён загінуў пры нявысветленых абставінах.

“Пра Вітольда ўпершыню я пачуў у 2010 годзе, калі адбылася «Плошча». Увечары таго дня «Вясна» пачала рабіць спісы затрыманых. Сярод іх быў Вітольд Ашурак, горад Бярозаўка. Я тады яго яшчэ не ведаў, і для мяне было дзіўна і адкрыццём, што бярозаўскі чалавек на плошчы затрыманы і знаходзіцца на Акрэсціна”, - кажа яго сябар і зямляк Юры Дзяшук.

“Госць Рацыі” Юры Дзяшук у нашым эфіры падзяліўся ўспамінамі пра Вітольда Ашурка.

Больш на Радыё Рацыя

#Вітольд_Ашурак #Акрэсціна #палітвязні #Бярозаўка
‼️Дзень палітвязня адбыўся 21 траўня ў грузінскім Батумі.

🔻Акцыя сабрала некалькі дзясяткаў актывістаў, і на ёй ўзгадалі як Вітольда Ашурка, так і іншых палітзняволеных, што цяпер знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.

⚪️🔴⚪️Беларусы разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сцяг і праспявалі "Пагоню". Таксама да акцыі далучыліся грузінскія палітыкі і было грузінскае тэлебачанне🇬🇪.

Апроч гэтага на беразе Чорнага мора адбыўся перформанс, падчас якога дзяўчаты навязалі вялікую колькасць стужак і гэтыя тысячы бел-чырвона-белых стужак сталі сімвалам скалечаных лёсаў за сценамі турмаў.

#Дзень_палітвязня #Вітольд_Ашурак #Батумі #рэпрэсіі #беларусы
‼️У Дзень палітвязня беларусы Вільні сабраліся каля пасольства Беларусі ў Літоўскай Рэспубліцы.

❗️Сімвалам акцыі сталі жоўтыя біркі “экстрэміста”. Менавіта Вітольд Ашурак быў першым, хто распавёў у лістах на волю пра масавую пазнаку палітвязняў жоўтымі біркамі.

Больш на Радыё Рацыя #Дзень_палітвязня #Вільня #палітвязні #рэпрэсіі #Вітольд_Ашурак