Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.7K photos
100 videos
10 files
24.3K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Украіне🇺🇦 патрэбна падтрымка, каб абараніцца ад расейскай агрэсіі. І я веру, што міжнародная супольнасць справіцца з гэтай задачай,” - заявіў прэзідэнт Польшчы🇵🇱.

У аэрапорце Жэшава прэзідэнт Анджэй Дуда разам з прэзідэнтамі Літвы, Латвіі і Эстоніі расказалі пра візіт ва Украіну. Учора ў Кіеве палітыкі сустрэліся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Таксама яны наведалі Бучу, Ірпень і Барадзянку – месцы, дзе расейцы забілі сотні мірных жыхароў.

📷 twitter.com/prezydentpl

#Украіна #Польшча #вайна #Анджэй_Дуда #Літва #Латвія
⚡️⚡️Беларусы змогуць атрымліваць гуманітарныя дазволы на жыхарства і гуманітарныя візы ў Польшчы.

Адпаведныя папраўкі ў закон падпісаў Прэзідэнт Польшчы🇵🇱 Анджэй Дуда.

‼️‼️Па інфармацыі Цэнтру беларускай салідарнасці, атрыманай ад МУС Польшчы, усе механізмы будуць даступныя для ўсіх беларусаў, а не толькі для тых, хто прыехаў з Украіны пасля 24 лютага.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 news.wttw.com

#уцекачы #беларусы #Польшча #Анджэй_Дуда #дапамога
⚡️Прэзідэнт Польшчы🇵🇱 Анджэй Дуда знаходзіцца з візітам ва Укріне, пра што ўначы паведаміла ягоная канцылярыя.

❗️Сёння ён павінен сустрэцца з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і выступіць з прамовай у Вярхоўнай Радзе Украіны🇺🇦.

Якуб Кумоч, кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі пры прэзідэнце, падкрэслівае, што прэзідэнт Дуда стане першым з пачатку вайны кіраўніком дзяржавы, ушанаваным такім чынам, паведамляе tvn24.pl.

📷 на здымку Анджэй Дуда з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім падчас візіту ў Кіеў 23 лютага, фота prezydent.pl

#Анджэй_Дуда #Украіна #Уладзімір_Зяленскі #Польшча
📌‼️ Італія і Польшча - за статус кандыдата ў ЕЗ для Украіны. З Францыяй, Германіяй - перамовы

📌 Польшча і Італія падтрымліваюць прадастаўленне Украіне статусу кандыдата ў чальцы ў Еўрапейскі звяз. Пра гэта заявіў у Twitter кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Польшчы Якуб Кумах па выніках сустрэчы польскага прэзідэнта Анджэя Дуды з італьянскім калегам Серджа Матарэлам.

📌 Дуда дадаў, што перамовы аб прызнанні Украіны кандыдатам у ЕЗ таксама ідуць з Францыяй і Нямеччынай, перадае Польскае радыё.

📌 Напярэдадні саміту ЕЗ Дуда паехаў у турнэ па Еўропе, каб пераканаць лідараў Еўразвяза даць Украіне статус кандыдата.

#вайна_ва_Украіне #Анджэй_Дуда #Італія #Польшча #прыём_Украіны_у_Еўразвяз

news.liga.net

Анджэй Дуда і Серджа Матарэла (фота - ЕРА)
📌 Размова з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўлам Латушкам.

📌 Завершылася сустрэча лідаркі дэмакратычнай Беларусі Святланы Ціханоўскай і кіраўніка Народнага антыкрізіснага ўпраўлення Паўла Латушкі з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. З намі на сувязі Павел Латушка.

#Павел_Латушка #Святлана_Ціханоўская #Анджэй_Дуда #Варшава

Больш на сайце Радыё Рацыя.