Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
💪 Палітвязень Дзяніс Марусевіч нягледзячы на зняволенне не губляе надзеі на лепшае і баявы дух, распавяла яго маці Людміла Марусевіч.

Падрабязнасці на сайце Радыё Рацыя

#палітвязень #Дзяніс_Марусевіч #Берасце #выбары
Супраць палітзняволенага былога дэсантніка з Салігорску Руслана Акосткі, якога асудзілі да трох гадоў калоніі за супраціў міліцыянтам, у віцебскай калоніі №3 узбудзілі новую крымінальную справу па арт. 411 Крымінальнага кодэкса.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Руслан_Акостка #палітвязень #суд #міліцыя
⚡️⚡️Больш за месяц у 2021 годзе Анджэя Пачобута ўтрымлівалі ў следчым ізалятары на Валадарскага ў частцы, дзе свае апошнія дні праводзяць асуджаныя на смерць.

Пра гэта распавёў яго былы сукамернік, піша польскае выданне Rzeczpospolita.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Пачобут #камера #Валадарскага #смертнікі #палітвязень
⚡️Больш за 400 дзён знаходзіцца за кратамі журналіст-расследвальнік, гарадзенец, Дзяніс Івашын.

⚡️Палову гэтага тэрміну ён не атрымлівае лістоў. Інфармацыі пра палітвязня мала, але вядома, што ён разам з адвакатам пачаў знаёміцца з матэрыяламі сваёй крымінальнай справы.

⚡️Госця Рацыі - жонка журналіста Вольга Івашына. Яна распавядае пра тое, што адбываецца з яе мужам за кратамі і пра суд, які мае адбыцца.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Івашын #палітвязень #суд #справа #журналіст #Івашына
😢 Палітвязню не перадавалі лекі ў ІЧУ

Гамяльчанін Яўген Галіч быў затрыманы ў пачатку сакавіка. Увесь час, што ён сядзеў у ІЧУ, правёў без гарманальнага прэпарата, які павінен прымаць рэгулярна пасля раку шчытападобнай залозы

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 nashaniva.com

#Галіч #ІЧУ #лекі #палітвязень
‼️ Рыхтуецца чарговы суд над 20-гадовым пінчуком Алегам Рубцом

📌Алег Рубец ужо асуджаны па гучнай “пінскай справе” на 5,5 гадоў зняволення і адбывае пакаранне ў Новаполацкай калоніі №1. Паводле адміністрацыі ўстановы, палітвязень парушае дысцыпліну.

📌Верагодна, што яго перавядуць з калоніі ў турму, – гаворыць праваабаронца Алесь Рамановіч:

Яго чакае лёс Ігара Салаўя – будуць адпраўляць у турму. Зменяць рэжым. Хутчэй за ўсё гэта робяць, каб яны раскаяліліся, напісалі нейкія пакаяльныя лісты. Хоць я ведаю, што на некаторых такі ціск не аказваецца. Іх сваякі кажуць, што ў іх усё добра. Але большая частка адчувае гэты ціск.

📌Праваабаронца дадае, што не ціснуць на тых, хто вызнаў сваю віну ці напісаў прашэнне аб памілаванні, трапіў у так званы “спіс Васкрасенскага”.

📌Нельга нікога з палітвязняў чымсьці папракаць, бо яны знаходзяцца ў жудасных умовах, – гаворыць Алесь Рамановіч.

#Рубец #Рамановіч #суд #палітвязень
⚡️⚡️ Сёння, 18 чэрвеня, Яўген Курганаў скончыў адбываць тэрмін і выйшаў на волю з магілёўскай калоніі № 15.

🔸Мянчук быў затрыманы ў межах справы па масавых беспарадках 30 кастрычніка 2020 года, нагадваюць праваабаронцы.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Курганаў #воля #палітвязень #праваабаронцы
📌 Палітвязень Ігар Лосік пагаварыў праз тэлефон са сваёй жонкай

🔻Дар’я перажывае за здароўе мужа, які пакутуе ад падвышанага ціску, але Ігар запэўнівае, што рэгулярна атрымлівае ўсе неабходныя прэпараты. Лісты ад яго жонка атрымлівае па 3-4 у тыдзень. Сам Лосік атрымлівае лісты толькі ад сваякоў, адказваць на іх ён можа толькі па нядзелях.

📷 Facebook

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Лосік #палітвязень #размова #калонія
📌 Палітзняволенага Ігара Ледніка будуць судзіць за артыкул, у якім ён нібыта абразіў Лукашэнку

🔻 Палітолаг, сябра БСДП з Барысава Ігар Леднік напісаў для партыйнага часопіса «Пазіцыя» артыкул «Мiжнародна прызнаны нейтралiтэт Беларусi — гарантыя бяспекi ў рэгiёне АБСЭ».

🔻 Пракуратура Беларусі знайшла ў ім абразы і паклёп у адрас Лукашэнкі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Леднік #палітвязень #суд #абраза #Лукашэнка
⚡️ Палітвязня Алеся Бяляцкага ўтрымліваюць у „спецкалідоры”

🔸Палітзняволены старшыня ПЦ „Вясны” Алесь Бяляцкі ў СІЗА-1 утрымліваецца ў так званым „спецкалідоры” — паўпадвальным памяшканні з дрэннымі ўмовамі.

🔸 Цягам гэтага года Бяляцкага моцна абмяжоўваюць у ліставанні. Таксама праваабаронцам стала вядома, што адміністрацыйна затрыманых з Менску пераводзяць у Магілёў і Баранавічы.

🔸У ізалятары на Акрэсціна дагэтуль не прымаюць перадачы, аднак можна паспрабаваць перадаць затрыманым мыла і туалетную паперу — іх павінны прыняць.

#Бяляцкі #спецкалідор #Акрэсціна #палітвязень
📌 Палітвязню Ігару Ледніку абвесцяць прысуд 6 верасня

🔻Ігар Леднік мае інваліднасць праз праблемы з сэрцам. Вядома, што ў камеры ён страціў прытомнасць, пасля чаго ў экстранным парадку яму зрабілі аперацыю на страўнікава-кішачным тракце. Паведамлялася, што стан здароўя палітвязня нездавальняючы, ён працягвае скардзіцца на болі ў страўніку.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Леднік #артыкул #суд #прысуд #палітвязень