Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
31.2K photos
100 videos
10 files
24.7K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🥔🥔 Дранікі атрымаюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі

📌 Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.

Пытанне аб наданні такога статусу традыцыям прыгатавання і ўжывання страў з таркаванай бульбы — дранікаў, бульбяных бліноў, бабкі — разгледзелі на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады ў пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкульце. Чальцы рады адзінагалосна прагаласавалі «за».

🥔🥔 Эксперты пераканаліся, што традыцыя прыгатавання страў з таркаванай бульбы распаўсюджана па ўсёй Беларусі — зафіксавана 235 народных рэцэптаў.

📷 Радыё Рацыя

#дранікі #бульба #каштоўнасць #Беларусь